Навіны на тэму: затрыманьні
08.09.2012 Затрыманне кандыдата Падбярэцкага ў Магілёве (відэа)
Кандыдат у дэпутаты па Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе №84 Леанід Падбярэцкі быў затрыманы 4 верасня ў Магілёве пры спробе зладзіць агітацыйны пікет.
07.09.2012 Слуцк: Грамадскага актывіста аштрафавалі “за налепкі” на мільён рублёў
На паседжанні адміністрацыйнай камісіі ў Слуцкім райвыканкаме Віталя Амяльковіча прызналі вінаватым у расклейванні налепак у горадзе. Справу разглядалі пяцера сяброў камісіі, сярод якіх былі Юрый Скрыган, галоўны юрыст райвыканкама, і Андрэй Заяц, намеснік начальніка аддзела прафілактыкі і аховы правапарадку Слуцкага РАУС.
07.09.2012 У Менску затрыманы Павал Вінаградаў
У Менску 7 верасьня раніцай на кватэры па месцы жыхарства быў затрыманы лідэр моладзевага крыла «Гавары праўду» - «Zмена» Павал Вінаградаў. Яго адвезлі ў Маскоўскі РУУС.
06.09.2012 Аляксея Цёплага асудзілі на 5 сутак
Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Аляксея Цёплага абвінавацілі ў непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі (арт.23.4 КаАП РБ) і асудзілі на 5 сутак арышту. Суддзя Цэнтральнага суду - Ясіновіч.
05.09.2012 Затрыманы актывіст «Zмены» Ягор Віняцкі
5 верасня каля 13-30 ў кватэру да актывіста моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду» - «Zмена» Ягору Віняцкаму прыйшлі супрацоўнікі міліцыі.
05.09.2012 На мяжы ўчынілі асабісты дагляд Віктару Карняенку
Каардынатара кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктара Карняенку 4 верасня ўвечары затрымалі на аўтапераходзе Каменны Лог на беларуска-літоўскай мяжы.
04.09.2012 Магілёўская міліцыя спыніла адміністрацыйную справу ў дачыненні да апазіцыйнага кандыдата
Матэрыялы справы аб інцыдэнце з Леанідам Падбярэцкім міліцыя перадала ў адміністрацыю Ленінскага раёна Магілёва. Акрамя таго, міліцыя вярнула кандыдату ў дэпутаты агітацыйны стэнд.
04.09.2012 Магілёў: “Разбіральніцтва” з кандыдатам Леанідам Падбярэцкім -- сёння
У Ленінскім РАЎСе кандыдат ў дэпутаты прабыў каля гадзіны, пасля чаго яго адпусцілі, выпісаў пры гэтым яму позву на сёння, на 18-00. Агітацыйны стэнд з улёткамі і плакатамі яму не вярнулі.
03.09.2012 Брэсцкага актывіста схапілі на вачах у жонкі і сына
Невядомыя ў спартовых касцюмах "палявалі" на яго некалькі гадзінаў.
31.08.2012 "Ляпіс Трубяцкой" выступіў з падтрымкай затрыманых мадэратаў суполак сацыяльных сетак
" Пераследуюцца не хуліганы, не злодзеі, не бандыты; людзі падвяргаюцца рэпрэсіям за тое, што любяць і прапагандуюць музыку, якая не даспадобы моцным свету гэтага," - такі зварот з'явіўся на старонцы "Ляпісаў" у Фэйсбуку.
31.08.2012 Наступ на сацыяльныя сеткі: допыты, ператрусы, арышты (дапаўняецца)
Затрыманага 30 жніўня ў Менску Паўла Еўціхіева адвезлі ў суд Кастрычніцкага раёна і абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Прысуд – 5 сутак арышту.
30.08.2012 Віцебскага сябра КХП БНФ затрымалі за ўлёткі пра байкот
Пётар Сарапеня распаўсюджваў на Полацкім кірмашы ўлёткі «Ня будзь скотам», дзе гаварылася пра байкот будучых парлямэнцкіх выбараў. 100 улётак у яго забралі міліцыянты ў Чыгуначным РАУС.
30.08.2012 У Менску затрыманыя мадэратары сацыяльных сетак (дадаецца)
Як стала вядома, сёння ў Мінску былі затрыманыя адміністратары групаў у сацыяльных сетках. Таксама КДБ узламаў адно з найбуйнейшых апазіцыйных інтэрнэт-супольнасцяў у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» з 37000 карыстальнікамі. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманыя яшчэ Андрэй Ткачоў, Раман Пратасевіч, Сяргей Бяспалаў і яшчэ 2-3 чалавекі.
28.08.2012 Дзянісу Садоўскаму далі 10 сутак арышту
Актывіста абвінавацілі ў дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП РБ). Суддзя - Марыя Ляшкевіч (суд Фрунзенскага раёна г. Мінска).
28.08.2012 Магілёў: абскарджваецца затрыманне і канфіскацыя прадукцыі кампаніі “За справядлівыя выбары 2012”
Адпаведныя скаргі актывісты кампаніі Юрый Новікаў і Галіна Лісіцына накіравалі ў Пракуратуру Ленінскага раёна Магілёва, Пракуратуру Магілёўскай вобласці, начальніку УУС аблвыканкама і начальніку аддзела аховы правапарадку Магілёва. У сваіх скаргах яны адзначаюць, што інцыдэнт, які адбыўся з імі без усялякіх на тое падставаў, парушае выбарчае заканадаўства.










