Навіны на тэму: затрыманьні

23.09.2012 Астравец. У Мікалая Ўласевіча правялі тры ператрусы

Учора абшукалі яго самога, ягонае аўто і хату. З машыны канфіскавалі 116 бюлетэняў «Прававая дапамога насельніцтву», з хаты — 72 улёткі АГП «За чэсныя выбары без Лукашэнкі». Апошні ператрус скончыўся пасьля гадзіны ночы.

Актывіста «Гавары праўду!» затрымалі за заклік да байкоту

21.09.2012 Актывіста «Гавары праўду!» затрымалі за заклік да байкоту

Аляксей Мікуліч распаўсюджваў улёткі на тэрыторыі 101-й Фрунзенскай акругі. Яго затрымалі міліцыянты і павезлі ў раённы аддзел міліцыі.

21.09.2012 Аўстралійскага тэлежурналіста затрымалі ў аэрапорце «Мінск-2»

Журналіст збіраўся выехаць з краіны пасля падрыхтоўкі тут рэпартажу. Паводле папярэдніх звестак, у яго забралі апаратуру і носьбіты інфармацыі.

Маладафронтаўца  Зміцера Крэмянецкага пакаралі арыштам

21.09.2012 Маладафронтаўца Зміцера Крэмянецкага пакаралі арыштам

21 верасьня суддзя суду Цэнтральнага раёна Менска Міхаіл Есьман асудзіў актывіста адразу па 2 артытулах: 23.4 КаАП (супраціў органам правапарадку) і 17.3 КаАП ( распіццё алкагольных напояў у грамадскім месцы) і пакраў арыштам на 5 сутак.

Затрымалі за нацыянальную сімволіку і склалі пратакол (дапоўнена)

20.09.2012 Затрымалі за нацыянальную сімволіку і склалі пратакол (дапоўнена)

У Маладэчна вечарам 19 верасьня супрацоўнікі міліцыі затрымалі мясцовага моладзевага актывіста Ігара Ліўштанга, які вырашыў адзначыць День нацыянальнай сімволікі прагулкай па горадзе з бел-чырвона-белым сцягам. Як высветлілася сёння, Ігара Ліўштанга пасля складання пратаколу затрымання адпусцілі дадому разам з бацькам.

Затрыманым у Магілёве замежнікам абмежавалі тэрмін знаходжання ў Беларусі

19.09.2012 Затрыманым у Магілёве замежнікам абмежавалі тэрмін знаходжання ў Беларусі

Магілёўскі аддзел па грамадзянстве і міграцыі спыніў адміністратыўную справу супраць затрыманых учора грамадзянаў Аўстрыі, Галандыі, ЗША і Нямеччыны. Тым часам скарацілі тэрміны іх знаходжання ў Беларусі – для кожнага індывідуальна, ад аднаго да пяці дзён.

Затрыманага віцебскага назіральніка будуць судзіць за пікет

19.09.2012 Затрыманага віцебскага назіральніка будуць судзіць за пікет

Яўгена Гуцалава затрымалі 18 верасня каля 14 гадзін на ўчастку №71 Віцебскай- Кастрычніцкай акругі. Яго вінавацяць у правядзенні несанкцыянаванага пікету, але якога менавіта – сваякам і аднадумцам актывіста ў міліцыі не паведамілі.

19.09.2012 Міліцыя сканфіскавана 15 тысяч улётак АГП з заклікам да байкоту

Аўтамабіль сябра партыі АГП Сяргея Ліса на трасе Менск-Горадня 18 верасьня затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Ліса завезьлі ў міліцыю Ліды.

19.09.2012 Журналістаў «Белсата» затрымалі і забралі ў іх камеру

Пра гэта паведаміў радыё «Свабода» прадстаўнік тэлеканала «Белсат» Міхась Янчук: «Гэта незалежныя тэлежурналісты, аператар Вячаслаў Пяшко і журналіст Валянцін Міхальцоў.

Замежнікаў, затрыманых у Магілёве, чакае дэпартацыя?

19.09.2012 Замежнікаў, затрыманых у Магілёве, чакае дэпартацыя?

18 верасьня ў Магілёве пад час правядзеньня семінару супрацоўнікі міліцыі супольна з прадстаўнікамі дэпартамента па па грамадзянстве і міграцыі затрымалі некалькі замежных грамадзян.

У Менску затрыманыя моладзевыя актывісты і журналісты (абноўлена)

18.09.2012 У Менску затрыманыя моладзевыя актывісты і журналісты (абноўлена)

Журналіста Аляксандра Баразенку адпусцілі без складання пратаколу. Актывісты "Zмены" застаюцца ў Фрунзенскім РУУС: на іх складаюць пратаколы (па якім артыкуле, пакуль невядома) і забіраюць рэчы.

18.09.2012 Гарадзенскі шмон 14 верасня: Як гэта было

Валер Булгакаў: Цяпер мне здаецца, што лёгіка затрыманьня была іншая: тых, хто за гэтым стаіць, цікавіла, колькі чаго разышлося і што менавіта.

Разбіральніцтвам у падаткавай інспекцыі завершылася прэзентацыя "Arche" ў Гародні

17.09.2012 Разбіральніцтвам у падаткавай інспекцыі завершылася прэзентацыя "Arche" ў Гародні

У Гародні 15 верасьня падчас прэзэнтацыі кнігі «Саветызацыя Заходняй Беларусі» быў затрыманы галоўны рэдактар часопіса «Arche» Валеры Булгакаў.

У Берасьці затрымалі Зьміцера Шурхая

14.09.2012 У Берасьці затрымалі Зьміцера Шурхая

Актывіст быў вызвалены ў 22 гадзіны. У яго забралі 5000 улётак для вывучэньня, але яны, хутчэй усяго, будуць зьнішчаны, паколькі не маюць зыходных дадзеных, сказалі супрацоўнікі Ленінскага РАУС.

Хоцімск: кандыдат затрыманы падчас агітацыйнага пікету

11.09.2012 Хоцімск: кандыдат затрыманы падчас агітацыйнага пікету

Сёння ў Хоцімску супрацоўнікі міліцыі прымусілі апазіцыйнага кандыдата Валерыя Каранкевіча згарнуць пікет, пасля чаго даставілі яго ў мясцовы РАУС для дачы тлумачэнняў. Са слоў міліцыянераў, кіруючы справамі райвыканкама Васіль Мітранкоў патэлефанаваў выконваючай абавязкі пракурора раёна Ірыне Хучэвай наконт пікету, ну а тая ўжо падключыла мясцовы РАУС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства