Навіны на тэму: затрыманьні

Раман Кісляк падаў скаргу на незаконнае ўключэнне яго ў базу дадзеных правапарушальнікаў

12.11.2012 Раман Кісляк падаў скаргу на незаконнае ўключэнне яго ў базу дадзеных правапарушальнікаў

Менавіта гэтае ўключэнне сталася падставай для затрымання брэсцкага праваабаронцы 8 лістапада, пасля чаго ён быў дастаўлены ў Ленінскі РАУС абласнога цэнтру, дзе яго прымусілі прайсці дактыласкапію.

Праваабаронцу затрымалі, каб прымусіць да дактыласкапіі

09.11.2012 Праваабаронцу затрымалі, каб прымусіць да дактыласкапіі

Аўтамабіль, на якім ехаў праваабаронца Раман Кісляк, быў спынены днём 8 лістапада на вуліцы Сікорскага ў Брэсце супрацоўнкамі Дзяржаўтаінспекцыі. Пасля праверкі дакументаў яны заявілі Кісляку, што затрымаюць яго, бо ён нібыта хаваецца ад адміністратыўнага пераследу.

Затрыманы маладафронтавец Уладзімір Яроменак

06.11.2012 Затрыманы маладафронтавец Уладзімір Яроменак

Каля 18 гадзінаў стала вядома, што ў Мінску на плошчы Незалежнасці затрыманы маладафронтавец Уладзімір Яроменак. Абставіны ягонага затрымання дакладна невядомыя, але не выключана, што гэта прэвентыўнае затрыманне напярэдадні афіцыйнага свята -- 7 лістапада. Былы палітвязень знаходзіцца ў РАУСе Маскоўскага раёну сталіцы.

Васіль Палякоў звярнуўся ў пракуратуру з нагоды беспадстаўнага затрымання міліцыяй

05.11.2012 Васіль Палякоў звярнуўся ў пракуратуру з нагоды беспадстаўнага затрымання міліцыяй

Ён просіць даць прававую ацэнку дзеянням камандзіра аддзялення АМАП Сяргея Астапенкі, які ажыццяўляў незаконнае затрыманне палітыка, а таксама намесніка начальніка крымінальнага вышуку РАУС Савецкага раёна Аляксея Скрабука, які парушыў нормы крымінальна-працэсуальнага і адміністрацыйна-працэсуальнага права.

01.11.2012 Сведкі жывуць у ... пастарунку

Студэнт першага курса факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэта Уладзіслаў Швед за спробу ўдзельнічаць у шэсці “Дзяды-2012” мусіць наведаць камісію па справах непаўналетніх Фрунзенскага райвыканкама.

Свіслач: арышты тых, хто ўшаноўваў Каліноўскіх (фота)

27.10.2012 Свіслач: арышты тых, хто ўшаноўваў Каліноўскіх (фота)

Штогод у апошні тыдзень кастрычніка людзі з усёй Беларусі, якім дарагія ідэалы паўстання 1863 года, з'язджаюцца ў Свіслач, каб ускласці кветкі на магілу Віктара Каліноўскага, да помніка Кастусю Каліноўскаму, Рамуальду Траўгуту, а таксама наведаць Якушоўку, дзе жылі браты Каліноўскія.

19.10.2012 Мастака Гуліна звольнілі з БНТУ за неканвенцыйнае мастацтва

Фармальна, як паведаміў у сябе ў Фэйсбуку Гулін, яму давялося напісаць заяву "па ўласным жаданні».

Як індусаў прымусілі агаварыць беларускага апазіцыянера (відэа)

15.10.2012 Як індусаў прымусілі агаварыць беларускага апазіцыянера (відэа)

4 верасня грамадскаму акывісту з Брэста Віталю Каўшу было прад’яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства па арт. 371-1 частка 2 Крымінальнага кодэкса РБ – арганізацыя нелегальнай міграцыі. Пакаранне па гэтаму артыкулу – зняволенне да сямі гадоў. Сведчанні былі пабудаваныя на паказаннях затрыманых на Берасцейшчыне індусаў-мігрантаў.

12.10.2012 Корбана і Сяргеева затрымалі за акцыю супраць БТ

Як паведаміла Радыё Свабода Вольга Бурневіч, на працягу гадзіны за ўдзел у акцыі супраць прапаганды на БТ 11 кастрычніка былі затрыманыя лідэр моладзевай ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алег Корбан і актывіст Уладзімер Сяргееў.

09.10.2012 Затрыманні на Кастрычніцкай плошчы

Відэааператара «Нашай Нівы» Таццяну Гаўрыльчык затрымалі ў часе здымак на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

За расьцяжку "Свабоду палітвязням!" Сяргея Малашонка пакаралі штрафам

08.10.2012 За расьцяжку "Свабоду палітвязням!" Сяргея Малашонка пакаралі штрафам

Суд горада Наваполацка 8 кастрычніка разгледзеў адмністрацыйную справу актывіста БХД Сяргея Малашонка. Яго зьвінавацілі ў парушэньні арт. 23.34 КаАП РБ (парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства) і пакараў штрафам у памеры 300 тысяч рублёў.

У Менску былі затрыманыя моладзевыя назіральнікі (абноўлена)

24.09.2012 У Менску былі затрыманыя моладзевыя назіральнікі (абноўлена)

Па інфармацыі праваабаронцаў на 15.30, затрыманых назіральнікаў моладзевага праекту “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” пачалі адпускаць з РУУСу Цэнтральнага раёна Менска. Ва ўсіх узялі адбіткі пальцаў, знялі на відэа. Супрацоўнікі міліцыі не далі ніякіх тлумачэнняў наконт прычыны затрымання і пратаколаў на затрыманых не складалі.

На Кастрычніцкай плошчы затрымалі фотарэпарцёра

23.09.2012 На Кастрычніцкай плошчы затрымалі фотарэпарцёра

Сёньня пасьля 18 гадзін на Кастрычніцкай плошчы Менска быў затрыманы фотакарэспандэнт “Салідарнасці” Сяргей Балай.

Фотакарэспандэнта «КП» затрымалі на 3 гадзіны за тое, што адмовіўся выдаліць зробленыя на выбарчым участку фота

23.09.2012 Фотакарэспандэнта «КП» затрымалі на 3 гадзіны за тое, што адмовіўся выдаліць зробленыя на выбарчым участку фота

Інфармацыя пра інцыдэнт, які адбыўся на ўчастку №704 (Партызанская выбарчая акруга, г. Мінск), прагучала на прэс-канферэнцыі Цэнтравыбаркама 23 верасня ад журналісткі гэтага выдання Ірыны Козлік, паведамляе прэсавая служба БАЖ.

Браты Дварэцкія знайшліся на Акрэсціна

23.09.2012 Браты Дварэцкія знайшліся на Акрэсціна

У другой палове дня 22 верасьня ў Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі братоў Андрэя і Аляксея Дварэцкіх. Іх адвезлі ў Партызанскі РУУС Менска, дзе былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Пакуль невядома, у чым іх абвінавацілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства