Навіны на тэму: затрыманьні

19.12.2012 Затрыманне на акцыі АГП у Менску

АГП зладзіла акцыю «У нас скралі выбары, каб прадаць краіну». Раздача інфармацыйных матэрыялаў прайшла каля Камароўскага рынка.

Затрыманых у Віцебску актывістаў БХД абвінавачюць у дробным хуліганстве

19.12.2012 Затрыманых у Віцебску актывістаў БХД абвінавачюць у дробным хуліганстве

Затрыманых у Віцебску актывістаў БХД Станіслава Лаўрэнава і Аляксея Кішчука абвінавачваюць у дробным хуліганстве -- "нецэнзурнай лаянцы". Затрыманьне адбылося каля 11 раніцы, але суду над затрыманымі так і не было. Абодвух змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання прынамсі на бліжэйшую ноч. Ці будзе суд заўтра, хлопцам не кажуць таксама.

19.12.2012 У Віцебску затрымалі двух прыхільнікаў БХД

Аляксей Кішчук і Станіслаў Лаўрэнаў знаходзяцца ў Першамайскім РАУС. Машыну, якой кіраваў Лаўрэнаў, спыніла ДАІ. Інспэктары вырашылі праверыць дакумэнты і ў кіроўцы і ў пасажыра.

Супраць гарадзенскіх праваабаронцаў распачатая адміністратыўная справа (адноўлена)

18.12.2012 Супраць гарадзенскіх праваабаронцаў распачатая адміністратыўная справа (адноўлена)

Гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава і Уладзіміра Хільмановіча 18 сьнежня выклікалі ў Ленінскі РАУС горада, каб узяць тлумачэньні наконт іх удзелу у акцыі, прысвечанай чарговым угодкам прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека 10 сьнежня.

Пасля асабістага дагляду ў аэрапорце Мінск-2 праваабаронцу Андрэя Бандарэнку адпусцілі

17.12.2012 Пасля асабістага дагляду ў аэрапорце Мінск-2 праваабаронцу Андрэя Бандарэнку адпусцілі

16 снежня ў Нацыянальным аэрапорце Мінск-2, пры праходжанні пашпартнага кантролю, быў затрыманы дырэктар ІАУ «Платформа» Андрэй Бандарэнка.

Суд над Паўлам Вінаградавым перанесены

12.12.2012 Суд над Паўлам Вінаградавым перанесены

Суд над актывістам “Змены” Паўлам Вінаградавым перанесены на панядзелак, 17 снежня. Такое рашэнне прыняў суд Першамайскага раёна Менска. Сам актывіст адпушчаны з залі суда на вуліцы Астрашыцкай.

У Мінску затрыманы Павел Вінаградаў

12.12.2012 У Мінску затрыманы Павел Вінаградаў

Паўла Вінаградава выклікалі сёння ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Маскоўскага раёну, а затым адвезлі ў Першамайскі РАУС, паведаміла жонка актывіста Святлана. Вінаградаў знаходзіцца пад наглядам і абавязаны прыходзіць у інспекцыю.

Ілона Ткачова паскардзілася начальніку мытні на незаконную канфіскацыю ноўтбуку

07.12.2012 Ілона Ткачова паскардзілася начальніку мытні на незаконную канфіскацыю ноўтбуку

Сябра партыі “Справядлівы свет” са Жлобіна Ілона Ткачова напісала скаргу на імя начальніка пункта пропуску «Новая Гута» за незаконнае затрыманне яе сем’і на мяжы і канфіскацыю ноўтбука і фотаапарата. Пры гэтым мытнікі не хавалі, што загад на асабісты дагляд прыйшоў ім “зверху”. “Вы ж усё разумееце”, – патлумачылі супрацоўнікі “Новай Гуты”.

На беларуска-украінскай мяжы затрымана сям'я сябры партыі «Справядлівы свет»

06.12.2012 На беларуска-украінскай мяжы затрымана сям'я сябры партыі «Справядлівы свет»

Сёння ў пункце пропуска «Новая Гута» на беларуска-украінскай мяжы была затрымана машына з актывісткай партыі «Справядлівы свет» са Жлобіна Ілонай Ткачовай. Палітык вярталася дамоў разам з мужам і дзіцём. Але сям'я вось ужо пяць гадзінаў стаіць на мяжы.

05.12.2012 Затрыманы мастак Алесь Пушкін

Мастак Алесь Пушкін затрыманы і знаходзіцца ў пастарунку Ленінскага раёну Менску.

Паліцыя затрымала расійскіх фатографаў на пікеце ў падтрымку іх беларускіх калегаў

05.12.2012 Паліцыя затрымала расійскіх фатографаў на пікеце ў падтрымку іх беларускіх калегаў

Маскоўская паліцыя раніцай затрымала пяцёра ўдзельнікаў пікета ля амбасады Беларусі на Марасейцы. Пікет быў арганізаваны фатографам Вікторыяй Іўлевай ў знак пратэсту супраць спалення рэспубліканскай мытняй 41 альбома-зборніка "Прэс-фота Беларусі".

Журналіста Сяргея Серабро затрымалі  за фатаграфаванне ўкладкі асфальту

03.12.2012 Журналіста Сяргея Серабро затрымалі за фатаграфаванне ўкладкі асфальту

Рэдактара сайту "Народныя Навіны Віцебску" зацікавіла надзвычайная актыўнасць ў наваколлях дрэваапрацоўчага камбінату, які месціцца на самай ускраіне горада. Аказалася, на прадпрыемстве рыхтуюцца да візіту Аляксандра Лукашэнкі, які чакаецца на гэтым тыдні.

У Магілёве напярэдадні “Славянскага маршу” затрымлівалі актывіста, які расклейваў антыфашыстоўскія ўлёткі (фота ўлёткі)

30.11.2012 У Магілёве напярэдадні “Славянскага маршу” затрымлівалі актывіста, які расклейваў антыфашыстоўскія ўлёткі (фота ўлёткі)

Ён клеіў іх на слупах па маршруту рушання ўдзельнікаў маршу. На ўлётках былі выявы перакрэсленай свастыкі і перакрэсленага двухгаловага арла – сучаснага герба Расіі. Іх ён вырабіў самастойна і раздрукаваў на ўласнай друкарцы.

Затрыманне за распаўсюд "Хартыі'97"

22.11.2012 Затрыманне за распаўсюд "Хартыі'97"

Прыблізна ў 15:30 каля ўнівермага "Беларусь" на Партызанскім праспекце ў Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" - Сяргея Казакова і Валянціну Цюраву, якія раздавалі газету "Хартыя'97". Затрыманых даставілі ў Заводскі РУУС.

Андрэя Стрыжака затрымалі на беларуска-украінскай мяжы

21.11.2012 Андрэя Стрыжака затрымалі на беларуска-украінскай мяжы

Мытнікі правялі асабісты дагляд каардынатара моладзевай сеткі Прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці. Ноутбук, які ён меў пры сабе, вымаюць для праверкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства