Навіны на тэму: затрыманьні
18.02.2013 Затрыманых студэнтаў-«вікіпэдыстаў» адпусьцілі
Затрыманыя на вакзале ў Берасьці Руслан Ясаеў (студэнт БДЭУ) і Улад Гурыновіч (студэнт ЭГУ) выйшлі на свабоду. Некалькі гадзінаў іх трымалі на памежным пераходзе ў Берасьці.
17.02.2013 Брэсцкія мытнікі затрымалі двух беларусаў-вікіпедыстаў. Прычына — падазроныя кнігі
Брэсцкія мытнікі затрымалі двух хлопцаў, Улада Гурыновіча і Руслана Ясаева, якія вярталіся з сустрэчы «Дзень беларускай Вікіпедыі ў Варшаве», што праходзіла ўчора ва ўніверсітэце Collegium Civitas у Палацы Культуры і Навукі.
08.02.2013 На памежным пераходзе “Брузгі” з’явіліся новыя спісы “палітычных”?
Увечары 7 лютага гарадзенскі публіцыст і праваабаронца Уладзімір Хільмановіч, які вяртаўся маршрутным аўтобусам Беласток-Гародня, быў беспадстаўна затрыманы памежнікамі і прадстаўнікамі мытні пераходу “Брузгі”. Уладзімір Хільмановіч: “Цяжка сказаць, з чым звязана такое “абвастрэнне” пільнасці памежнікаў".
01.02.2013 Кобрын: Аляксандра Меха адпусцілі пасля напісання тлумачальнай (абноўлена)
Алесь Мех затрыманы міліцыянтам у чарзе на флюраграфію. Падыйшоўшаму супрацоўніку мясцовага РАУС Анатолю Джыгу не спадабалася прыватная размова Алеся Меха з суседкай па чарзе аб новых пазыках Беларусі. На дадзены момант Мех з міліцыянтам на вуліцы чакаюць машыну з КДБ.
24.01.2013 Уладзімір Яроменак арыштаваны на 12 сутак за парушэньне нагляду
Маладафронтавец будзе адбываць пакараньне ў будынку ІЧУ на завулку Акрэсьціна.
22.01.2013 У Клімавічах затрымалі дэпутата райсавета?
Па словах жыхароў Клімавіч, якія выпадкова сталі сведкамі падзеі, затрымалі дэпутата райсавета Аўхіменку на вуліцы перад уваходам у арганізацыю, дзе ён працуе. Невядома, прадстаўнікі якой сілавой структуры яго затрымлівалі, бо супрацоўнікі праваахоўных органаў былі ў цывільным.
19.01.2013 На мяжы затрыманы лідэр беларускіх геяў
Як паведамляе ў Фэйсбуку Людміла Волкава, на беларуска-польскай мяжы затрыманы старшыня праваабарончага ЛГБТ-праекту GayBelarus.by Сяргей Андросенка.
15.01.2013 Уладзіміра Лемеша пакаралі штрафам
Салігорскага актывіста грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Уладзіміра Лемешпакаралі штрафам у памеры 3 мільёны рублёў.
08.01.2013 Следчы камітэт: назіральнікаў затрымалі пасля выбараў, бо АМАП шукаў тэрарыстаў
Цэнтральны раённы аддзел Следчага камітэту г. Мінска даў адказ на скаргу аб незаконным затрыманні ўдзельнікаў праекта «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка».
24.12.2012 Сяргей Вазняк: «Смалявіцкая міліцыя зглупіла, затрымаўшы чацвярых мінскіх журналістаў»
“Я лічу, што дзеянні міліцыі - гэта выкананне нейкага алгарытму. Проста ўлада зачынена настолькі, што прадстаўнікоў незалежнай прэсы проста баяцца ... Я лічу, што мясцовыя сілавыя структуры зглупілі, затрымліваючы журналістаў, якія мірна выконвалі свае службовыя абавязкі”.
24.12.2012 Затрыманых журналістаў адпусьцілі
Актывіста «Гавары праўду» Сяргея Вазьняка, а таксама Мікалая Петрушэнку, Сяргея Кручкова журналістаў газэты «Новы час» Вячаслава Пяшко і Лолу Бурыеву затрымалі 24сьнежня ў Смалявічах.
24.12.2012 У Смалявічах затрыманыя журналісты
Сяргей Вазняк, Мікалай Петрушэнка, Вячаслаў Пяшко і Лола Бурыева знаходзяцца цяпер у Смалявіцкім РАУСе. Іх не пусцілі на сустрэчу з дэпутатам і адвялі ў міліцыю.
21.12.2012 Папярэджанні і затрыманні журналістаў у 2012 годзе
ГА “БАЖ” падлічыла выпадкі, пра якія арганізацыі стала вядома на працягу года.
20.12.2012 Ніна Багінская не думае, што яе справу накіруюць у суд
Затрыманую ўчора на Кастрычніцкай плошчы грамадскую актывістку пратрымалі ў РУУС Цэнтральнага раёна ўсе тры гадзіны, але, па яе словах, цалкам усё нармальна - не білі, не здзекаваліся.
19.12.2012 На Кастрычніцкай плошчы затрыманая Ніна Багінская
Грамадзкая актывістка Ніна Багінская была затрыманая міліцыянтамі на Кастрычніцкай плошчы без 20 хвілінаў 20 гадзінаў. Паводле сьведак, актывістку адвезьлі ў Цэнтральны РАУС, але дагэтуль пра яе месца знаходжаньня невядома.










