Навіны на тэму: затрыманьні
25.03.2013 У Менску - суды над удзельнікамі святкавання Дня Волі (дапаўняецца)
18-47. Украінку Юлю Грышчук суддзя Дзмітрый Паўлючэнка пакараў арыштам на 1 суткі. Яна вызваленая, паколькі адбыла іх на Акрэсціна. 18-30. Сяргею Мокічу - 35 базавых велічынь. Антон Цімохаў пакараны штрафам у памеры 25 б.в (два з паловай мільёны рублёў). Аляксандр Кавалёў - штраф 40 базавых велічынь.
25.03.2013 Як Дзяржынскі РАУС змагаўся з затрыманымі
Некалькі дзён таму прэсавая служба Ўпраўленьня ўнутраных спраў Менаблвыканкаму распаўсюдзіла матэрыял пра тое, як у Дзяржынску два хуліганы жорстка зьбілі супрацоўнікаў патрульнай-паставой службы міліцыі (ППСМ).
24.03.2013 Справаздача па назіранні за масавым мерапрыемствам Дзень Волі ў Мінску 24 сакавіка 2013г.
24 сакавіка 2013г. дэмакратычныя сілы Беларусі правялі традыцыйную акцыю, прысвечаную адзначэнню гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 г.
23.03.2013 У Талачыне затрыманы Раман Забела
Аперацыя «міліцэйскі хапун» пачалася ў горадзе Талачын раніцай. Проста на прыпынку аўтобуса па дарозе на працу затрыманы і дастаўлены ў РАУС грамадскі актывіст Раман Забела. Затрыманне праводзіў адзін з лепшых сышчыкаў крымінальнага вышуку маёр міліцыі Карота.
22.03.2013 Затрыманні ў Віцебску. Адзін з мітынгаў забаранілі, другі – пад пытаннем
Пад час раздачы ўлётак з запрашэньнем прыйсці на мітынг 25 сакавіка ў Віцебску супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў Леаніда Аўтухова і Кастуся Смолікава. Яны – актывісты партыі БНФ. Пасля 16 гадзін Леанід Аўтухоў стаў недасяжны для зносінаў па тэлефоне. Тэлефон Кастуся Смолікава не адказваў таксама.
19.03.2013 Колькасць затрыманых за лаянку ў параўнанні з 2012 годам зменшылася
А да адказнасці прыцягваюць найперш тых, хто робіць гэта з “асаблівым цынізмам”. Але спецыяльных “рэйдаў” па выяўленні такіх парушальнікаў грамадскага парадку міліцыянеры не праводзяць. Пра гэта падчас прамой тэлефоннай лініі 19 сакавіка расказаў начальнік мінскай гарадской міліцыі Аляксандр Барсукоў.
19.03.2013 “Хваля салідарнасці” з палітвязнямі прайшла ў Брэсце
Сябры Аргкамітэта па стварэнні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Улад Бароўскі, Яўген Хазіахметаў і Андрэй Шарэнда правялі “Хвалю салідарнасці” у горадзе над Бугам.
18.03.2013 У Брэсце на «Хвалі Салідарнасці» затрымалі трох сябраў БХД
У Брэсце 18 сакавіка падчас акцыі «Хваля салідарнасці», арганізаванага аргкамітэтам па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», былі затрыманыя тры сябры аргкамітэту БХД: Улад Бароўскі, Яўген Хазіахметаў і Андрусь Шарэнда.
13.03.2013 Музыкантаў гурту Litesound затрымалі «памылкова»
Музыканты гурту Litesound Уладзімір і Дзмітрый Каракіны вызвалены са Ждановіцкага аддзела міліцыі, паведаміў вечарам 12 сакавіка іх бацька і дырэктар Юрый Каракін.
12.03.2013 У Гародні затрымалі сябра партыі БХД
Сяргей Верамеенка накіроўваўся з торбай улётак у партыйны офіс, што на вуліцы Будзёнага 48 а. На ўваходзе яго запынілі двое асобаў у цывільным, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі. Верамеенку затрымалі на вачах ягоных аднапартыйцаў і павезлі ў пастарунак.
08.03.2013 Замест віншавання з Жаночым днём – затрыманне
Актывістка “Еўрапейскай Беларусі” Валянціна Цюрава была затрыманая 8 сакавіка ў 14-35 на Камароўскім рынку сталіцы. Ахоўнікі рынку схапілі яе і перадалі міліцэйскаму нараду.
06.03.2013 На лідскіх міліцыянтаў завялі крымінальную справу
У дачыненні да пяці лідскіх міліцыянтаў заведзена крымінальная справа па прыкметах злачынства,
28.02.2013 Затрыманых журналістаў БелаПАН вызвалілі
У другой палове дня 28 лютага каля Акадэміі навук у Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі журналістаў Васіля Сямашку, Ганну Афоніну і Сяргея Сацюка.
24.02.2013 Затрыманыя актывісты ““Еўрапейскага дзеяння”
Актывістаў культурніцка-асветніцкага руху “Еўрапейскае дзеянне” затрымалі 24 лютага ў Менску. Гэта адбылося ў Вяснянцы, дзе збіралася моладзь, каб паўдзельнічаць у арганізаванай прабежцы, прыкладна ў 13 гадзін дня.
21.02.2013 Флэш-моб Геніка Лойкі ў Дзень роднай мовы скончыўся судом і арыштам на 5 сутак (дадаецца, фота)
17-50. Геніка Лойку абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (арт.23.34 КаАП РБ) і пакаралі арыштам на 5 сутак.










