Навіны на тэму: затрыманьні
03.06.2013 Брэст: Камітэт ААН прызнаў парушэнне права на свабоду і асабістую недатыкальнасць Жаны Коўш
Камітэт па правах чалавека ААН прыняў рашэнне па скарзе брэсцкай актывісткі руху “За Свабоду” Жаны Коўш. У рашэнні гаворыцца пра выяўленныя парушэнні права на свабоду і асабістую недатыкальнасць у адносінах да прадстаўніцы грамадскага аб’яднання падчас яе затрымання.
31.05.2013 Да Паўла Вінаградава не дапусцілі адваката (дадаецца)
Да актывіста Паўла Вінаградава, які беспадстаўна ўтрымліваецца ў Маскоўскім РУУСе Менска, супрацоўнікі міліцыі не дапусцілі адваката, паведаміўшы яму, што Павал не затрыманы, і таму паслугі абаронцы не патрэбныя.
31.05.2013 Сёння раніцай Павел Вінаградаў ізноў прэвентыўна затрыманы
Грамадскі актывіст, лідар «Змены» Павел Вінаградаў сёння раніцай затрыманы міліцыяй і знаходзіцца ў пастарунку Маскоўскага РУУС. Пра гэта ён паведаміў у сваім фэйсбуку.
03.05.2013 Ян Мельнікаў усе святы правядзе за кратамі
Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска абвінаваціў актывіста ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.
30.04.2013 FIDH і “Вясна” патрабуюць зняцця абвінавачванняў супраць актывістаў і журналістаў, асуджаных пасля “Чарнобыльскага шляху”
FIDH і ПЦ “Вясна” патрабуюць зняцця абвінавачванняў супраць шасці чалавек, у тым ліку двух журналістаў, аднаго праваабаронцы і аднаго актывіста, у сувязі з штогадовай мемарыяльнай акцыяй да ўгодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
29.04.2013 Заява Беларускага Радыё Рацыя ў сувязі з затрыманнем журналістаў
Беларускае Радыё Рацыя выказвае пратэст супраць затрымання журналістаў.
27.04.2013 Спіс затрыманых падчас акцыі “Чарнобыльскі шлях”
Сярод затрыманых – грамадскія актывісты і журналісты. Некаторыя з іх дастаўленыя ва ІЧУ на Акрэсціна.
23.04.2013 Паўлу Вінаградаву - 12 сутак арышту
Актывіста моладзевай арганізацыі «Zмена» кампаніі «Гавары праўду» Паўла Вінаградава 23 красавіка судзяць у Цэнтральным судзе Менска. Адміністратыўную справу разглядае суддзя Вікторыя Шабуня. Вінаградава вінавацяць у парушэнні арт. 23.34. КаАП РП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства). Прысуд - 12 сутак арышту.
19.04.2013 Затрыманых журналістаў адпусьцілі з Маскоўскага УУС
Журналіст Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч і відэаапэратар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Сяргей Сацюк асьвятлялі акцыю пратэсту, якую ладзіла грамадзкая ініцыятыва «Супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры» на плошчы Незалежнасьці.
12.04.2013 У Віцебску затрыманы актывіст Пётр Іваноў
У памяшканні ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама 12 красавіка быў затрыманы мясцовы актывіст Пётр Іваноў.
11.04.2013 Палітоляга Валера Карбалевіча затрымалі ля амбасады
Міліцыянты затрымалі аўтара Радыё Свабода, палітоляга Валера Карбалевіча, які накіроўваўся на сустрэчу ў нямецкую амбасаду. У яго не аказалася дакумэнтаў, таму міліцыянты-ахоўнікі выклікалі нарад міліцыі.
02.04.2013 Затрыманыя на “Дні Волі” украінцы, знялі відэа пра сваё падарожжа ў Беларусь
У інтэрнэце з’явіўся відэа-ролік, які знялі затрыманыя на “Дні Волі” у Мінску сябры ўкраінскай арганізацыі “Нацыянальны Альянс”. На відэа можна ўбачыць усё іхняе падарожжа з Украіны ў Беларусь і вяртанне на Радзіму пасля затрымання на акцыі.
29.03.2013 Сям'ю бабруйскага лідэра АГП затрымалі на мяжы
Раніцай 29 сакавіка Віктар Бузінаеў разам з дачкой і жонкай вярталіся з Кіева. Украінскіх памежнікаў прайшлі без праблем, а беларускія зацікавіліся брашурамі, якія ляжалі ў бакавых дзверках машыны.Знайшлі кнігу вершаў Някляева, некалькі брашурак "Што Еўропа можа зрабіць для Беларусі?" і некалькі буклетаў па беларускаму заканадаўству.
26.03.2013 Дзень Волі ў Віцебску: затрыманні, суды, "суткі", штрафы
Увесь дзень 25 сакавіка працягваўся суд над Кастусём Смолікавым і Леанідам Аўтуховым. Рашэнне суддзя Іна Грабоўская выносіла ўжо пасля сканчэння працоўнага дня, каля 21 гадзін вечара: яна пастанавіла пакараць абодвух актывістаў на 5 сутак арышту. Па дарозе ў суд былі затрыманы чацьвёра актывістаў БХД і кіраўнік гарадской суполкі Партыі БНФ Аляксандр Кузняцоў.
25.03.2013 Новыя затрыманьні ў Віцебску
Актывісты БХД і Партыі БНФ затрыманыя ў Віцебску каля будынка суду Кастрычніцкага раёну, дзе праходзіць працэс над актывістамі Партыі БНФ Кастусём Смолікавым і Леанідам Аўтуховым.










