Навіны на тэму: затрыманьні

Затрыманага ў Магілёве журналіста Алеся Асіпцова адпусцілі (дададзена)

20.08.2013 Затрыманага ў Магілёве журналіста Алеся Асіпцова адпусцілі (дададзена)

Сёння, 20 жніўня, каля прахадной завода “Магілёўхімвалакно” быў затрыманы карэспандэнт незалежнай кампаніі навін “БелаПАН” Алесь Асіпцоў. Журналіст, знаходзіўся на прылягаючай да прадпрыемства тэрыторыі дзе праводзіў апытанне з нагоды памераў заробкаў на прадпрыемстве.

Дзяніса Сахара судзяць за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі

12.08.2013 Дзяніса Сахара судзяць за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі

У судзе Менскага раёна 12 жніўня будзе разглядацца адміністратыўная справа актывіста нацыянал-бальшавісцкага руху Беларусі Дзяніса Сахара. Яго вінавацяць у непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы ( арт 23.4 КаАП РБ).

Суды над нацыянал-бальшавікамі ў Менску

08.08.2013 Суды над нацыянал-бальшавікамі ў Менску

Сёння раніцай у розных раёнах Менска супрацоўнікі міліцыі затрымалі беларускіх нацболаў, якія пратэставалі супраць «прызыўнога рабства». Гэта Яўген Контуш, Алесь Гулевіч, Алесь Палякоў ды Дзмітрый Паліенка. Затрыманыя знаходзяцца ў Цэнтральным РУУСе Мінска.

Дыяна Буракова: “Учорашняя затрыманне толькі павялічыла маю матывацыю”

05.08.2013 Дыяна Буракова: “Учорашняя затрыманне толькі павялічыла маю матывацыю”

Удзельніца магілёўскай акцыі “Свабоду Алесю Бяляцкаму!” адказала на пытанні карэспандэнта ПЦ “Вясна”. "Калі мяне запрасілі прыняць удзел ва ўчорашняй акцыі, то я без ваганняў пагадзілася, бо ведаю, што праваабаронца Алесь Бяляцкі палітычны вязень і асуджаны незаконна".

Пратаколы, складзеныя на праваабаронцаў Таццяну Рэвяка і Уладзіміра Лабковіча,  адпраўленыя на дапрацоўку

05.08.2013 Пратаколы, складзеныя на праваабаронцаў Таццяну Рэвяка і Уладзіміра Лабковіча, адпраўленыя на дапрацоўку

Яны ўдзельнічалі ў акцыі салідарнасці, падчас якой раздавалі паштоўкі з выявай старшыні ПЦ "Вясна" Алесем Бяляцкім. Позна ўвечары супрацоўнікі міліцыі патэлефанавалі Уладзю Лабковічу і запрасілі ў Савецкі РУУС на 6 жніўня.

Затрыманні пасля акцыі салідарнасці ў Магілёве

04.08.2013 Затрыманні пасля акцыі салідарнасці ў Магілёве

Грамадская актывістка Дзіяна Якаўлева была затрымана супрацоўнікамі АМАП і дастаўленая ў апорны пункт па вул. Крыленкі. Праваабаронцы Барыс Бухель і Аляксей Колчын высвятляюць абставіны на месцы.

30.07.2013 Актывіста КХП-БНФ затрымалі ля царквы

У Мінску затрымалі актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Алеся Макава. Ён знаходзіцца ў Першамайскім РУУСе.

Затрыманыя журналісты “Нашай нівы”

10.07.2013 Затрыманыя журналісты “Нашай нівы”

Журналістаў газеты «Наша Нiва» Мікіту Дубалеку і Ірыну Арахоўскую затрымалі 10 ліпеня ў цэнтры Менска. Нібыта для праверкі дакументаў.

08.07.2013 У Менску за акцыю памяці Дзмітрыя Завадскага будуць судзіць сябра БХД

У Менску 7 ліпеня быў затрыманы сябар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Павал Пракаповіч. Яго затрымалі падчас правядзення акцыі, прысвечанай 13-й гадавіне знікнення журналіста Дзмітрыя Завадскага. Фармат акцыі невядомы, паколькі актывіст праводзіў яе самастойна.

 Адзіночны пікет у Магілёве: затрыманне і выклік у міліцыю

04.07.2013 Адзіночны пікет у Магілёве: затрыманне і выклік у міліцыю

Актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Магілёва Мікалай Гладышаў, які 4 ліпеня ладзіў пікет у знак пратэсту супраць разьмяшчэння расійскай авіябазы ў Беларусі, быў затрыманы супрацоўнікамі мясцовага РАУСа.

Страйк прадпрымальнікаў:  затрыманні ў Менску

27.06.2013 Страйк прадпрымальнікаў: затрыманні ў Менску

Сеньня ў Менску каля 12 гадзінаў супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэра прадпрымальніцкага руху “Перспектыва” Анатоля Шумчанку і некалькі журналістаў, якія накіроўваліся ў гандлоёвы цэнтр “Паркінг”, дзе страйкуюць прадпрымальнікі. Усе яны дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Менска.

У Магілёве арыштаваны намеснік старшыні суда Кастрычніцкага раёна

21.06.2013 У Магілёве арыштаваны намеснік старшыні суда Кастрычніцкага раёна

Учора, 20 чэрвеня, супрацоўнікі міліцыі затрымалі проста на працоўным месцы суддзю Магамеда Умарава. З апранутымі на рукі кайданкамі яго вывелі з будынку суда. Пра гэта паведамілі відавочцы затрымання. Падрабязнасці затрымання, а таксама афіцыйная прычына затрымання пакуль невядомыя.

Трое вязняў, што ўцяклі з ваўкавыскай калоніі, затрыманыя

19.06.2013 Трое вязняў, што ўцяклі з ваўкавыскай калоніі, затрыманыя

Затрыманыя трое асуджаных, якія ўцяклі ў мінулую суботу з ваўкавыскай калоніі №11. Іх затрымалі сёння каля 12:00 у Шчучынскім раёне.

17.06.2013 Карэспандэнта «Белсату» Алеся Сіліча вызвалілі з пастарунку

Затрыманьне адбылося 16 чэрвеня каля 15-й гадзіны. Незалежны тэлежурналіст у нядзелю вёў здымкі ў Стаўбцоўскім раёне, дзе, паводле некаторых зьвестак, нядаўна заўважылі падазроны мор сьвіньняў, паведамляе БАЖ.

У Мінску затрыманая дзяўчына за распаўсюд газеты "Наш дом"

05.06.2013 У Мінску затрыманая дзяўчына за распаўсюд газеты "Наш дом"

Наталлю Лявонаву даставілі ў гарадское аддзяленне міліцыі Фрунзенскага раёна па вул.Адзінцова, 47.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства