Навіны на тэму: затрыманьні
08.10.2013 У Алеся Тарнагурскага канфіскавалі газету "Еўрапейскі Выбар"
На мінулых выходных на цэнтральным рынку Дзяржынска быў затрыманы актывіст кампаніі “Разам для Беларусі” Алесь Тарнагурскі. Як паведамляе сайт кампаніі forbelarus.org, ён распаўсюджваў сярод мінакоў газету "Еўрапейскі Выбар".
07.10.2013 Віцебск: Сёння быў затрыманы Барыс Хамайда
Віцебскага актывіста, распаўсюдніка незалежнай прэсы завезлі ў Чыгуначны РАУС за нібыта несанкцыянаванае пікетаванне. Але адпусцілі без складання пратаколу. Барыс Хамайда кажа, што як заўжды распаўсюджваў незалежную прэсу у цэнтры Віцебска, і ніякіх прыкметаў пікетавання не было.
30.09.2013 Удзельнікаў забегу ў майках Статкевіча будуць судзіць за незаконнае пікетаваньне
Працэс па справе чатырох удзельнікаў фэстывалю бегу «Кубак выкліку», які прайшоў 28 верасьня ў Мінску па ініцыятыве беларускіх спартовак Аліны Талай і Аляксандры Герасімені, адбудзецца 30 верасьня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску.
27.09.2013 Затрыманы актывіст «Zмены» Павел Вінаградаў
Пра гэта ў сваім ФБ паведаміла яго жонка Святлана: «Хвілін 30–40 таму (каля 12:00) Павел Вінаградаў быў затрыманы каля свайго дома супрацоўнікамі Маскоўскага РУУС Мінска», — напісала яна.
23.09.2013 Гомельскія дэмакраты патрабуюць узбудзіць крымінальную справу за незаконнае затрыманне
«У выніку неабгрунтаванай перашкоды з боку супрацоўнікаў міліцыі дэлегаты не змаглі прыняць удзел у працы рэспубліканскай Канферэнцыі ў Мінску, тым самым у іх дзеяннях ўгледжваецца склад крымінальнага злачынства, прадугледжанага артыкулам 194 КК, а менавіта перашкода законнай дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў", - піша ў заяве Уладзімір Кацора .
22.09.2013 Затрыманні дэлегатаў устаноўчай канферэнцыі па стварэнні каалiцыi "За сумленныя, справядлiвыя выбары для лепшага жыцця" (абнаўляецца)
Гомель. У нядзелю, 22 верасня, па дарозе з Гомеля ў Мінск (ад’ехаўшы прыкладна 20 км ад Рэчыцы) быў затрыманы прыватны мікрааўтобус “Фіат” з 8 дэлегатамі ўстаноучай канферэнцыі па стварэнні каалiцыi "За сумленныя, справядлiвыя выбары для лепшага жыцця", дзевяты затрыманы – кіроўца. Барысаў: затрыманы 2 дэлегаты
16.09.2013 Удзельнікаў акцыі ў памяць пра Ігара Пцічкіна будуць судзіць
У суботу, 14 верасня, у Мінску былі затрыманы 18 удзельнікаў акцыі ў памяць пра Ігара Пцічкіна. Пяцёра з іх дастаўлены ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП).
14.09.2013 На украінска-беларускай мяжы знята з цягіка для дагляду праваабаронца Наталля Манькоўская (дапоўнена)
14 верасня ў 8.30 на памежным пункце Цяруха пры вяртанні з Украіны знята з цягніка для правядзення асабістага дагляду сябра Беларускага Хельсінкскага камітэту, актывістка ЛГБТ-руху Наталля Манькоўская. Загад на дагляд дадзены кіраўніком змены мытнікаў капітанам Міхаілам Войнікам.
11.09.2013 У Магілёве суддзю затрымалі за хабары і сэкс на працоўным месцы
Намеснік старшыні суда Кастрычніцкага раёна Магамед Умараў не ведаў, што ў яго працоўным кабінеце ўстаноўлена відэаназіранне.
08.09.2013 Стаў даступны на рускай мове тэкст рашэння па справе брэстчанкі Жаны Коўш
На сайце Упраўлення Вярхоўнага камісара па правах чалавека апублікаваны тэкт рашэння па справе брэстчанкі Жаны Коўш на рускай мове. Яна ставіла пытанне аб недастаўцы яе да суддзі ў тэрміновым парадку.
29.08.2013 Міколу Дземідзенку арыштавалі на 12 сутак
У Мінску 29 жніўня, перад прэсавай канферэнцыяй Зміцера Дашкевіча, быў затрыманы актывіст Мікола Дземідзенка. Пазней у судзе Цэнтральнага раёна г.Мінска яму прысудзілі 12 сутак арышту па артыкуле 23.4 КаАПП - непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы.
26.08.2013 У Вілейскім раёне затрымана больш за 100 удзельнікаў фэсту Burning summer open air
Фестываль з удзелам metal-hardcore, punk і punk-hardcore-гуртоў праходзіў 24 жніўня каля вёскі Асіповічы. На яго з'ехаліся маладыя людзі з розных гарадоў Беларусі.
26.08.2013 У аператара БелаПАН Васіля Сямашкі ў міліцыі выдалілі адзняты відэаматэрыял
Відэааператара БелаПАН Васіля Сямашку адпусцілі з РУУС Кастрычніцкага раёна Мінска пасля затрымання падчас выканання службовых абавязкаў.
26.08.2013 30 актывістаў «Гавары праўду» затрымала міліцыя
24 жніўня ў сярэдзіне дня ўсіх, хто знаходзіўся ў менскім офісе кампаніі «Гавары праўду», затрымалі і адвезьлі для разьбіральніцтва ў Кастрычніцкі РУУС Менска.
22.08.2013 Захоп офісу "Вясны"
Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі. З блогу Алеся Бяляцкага на сайце «Белорусский партизан».










