Навіны на тэму: затрыманьні

Змітру Дашкевічу далі 3 сутак арышту

06.11.2013 Змітру Дашкевічу далі 3 сутак арышту

Актывіста затрымалі каля ГУМа, дзе маладафронтаўцы збіралі подпісы за перайменаванне вуліцы Леніна ў вуліцу Францысканскую. Працэс адбываўся ў судзе Цэнтральнага раёна, суддзя - Валер Есьман. Лідара МФ судзілі за непадпарадкаванні законным патрабаванням міліцыі.

Ля Акрэсціна затрымалі групу грамадзян: адпусцілі праз тры гадзіны

06.11.2013 Ля Акрэсціна затрымалі групу грамадзян: адпусцілі праз тры гадзіны

Супрацоўнікі міліцыі 6 лістапада затрымалі 9 чалавек, які прыйшлі сустракаць на Акрэсціна затрыманага пасля мітынгу ў Курапатах гамяльчаніна Юрыя Рубцова, асуджанага на трое сутак арышту.

06.11.2013 Ля Акрэсціна затрыманы журналіст "Новага часу"

Журналіст НЧ Вячаслаў Пяшко быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыя пасля таго, як збіраўся зняць на камеру выхад на волю затрыманага пасля мітынгу ў Курапатах гамяльчаніна Юрыя Рубцова, асуджанага на трое сутак арышту.

01.11.2013 Актывіст БХД дамогся, каб кіроўца прыбраў расейскі сьцяг

У Менску затрымалі актывіста аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Алеся Кутасава, які папрасіў кіроўцу прыбраць расейскі сьцяжок з лабавога шкла аўтобуса «Калодзішчы — Менск».

29.10.2013 Чарговае затрыманне журналістаў ў Мінску

Побач са станцыяй метро Першамайская ў Мінску затрыманыя незалежныя журналісты Аляксандр Баразенка і Марыя Арцыбашава.

Марафон у памяць ахвяраў рэпрэсій пачаўся з затрыманняў (аднаўляецца)

29.10.2013 Марафон у памяць ахвяраў рэпрэсій пачаўся з затрыманняў (аднаўляецца)

29 кастрычніка, у Дзень памяці ахвяраў таталітарных рэпрэсіяў, міліцыянты затрымалі удзельнікаў жалобнага марафону ды журналістаў.

29.10.2013 Затрымалі за ўлёткі супраць ушчыльненьня Ўручча

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста кампаніі супраць ушчыльненьня забудовы ў Першамайскім раёне Менску Віктара Талмачова. Пра гэта паведаміў сябра «Эўрапэрспэктывы» Віктар Янчурэвіч.

У Беларусі працягваюцца прэвентыўныя затрыманні актывістаў і суды над імі (аднаўляецца)

25.10.2013 У Беларусі працягваюцца прэвентыўныя затрыманні актывістаў і суды над імі (аднаўляецца)

Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” з Дзяржынску Аляксандра Тарнагурскага выклікалі позваю для апытання на 10 гадзін раніцы 24 кастрычніка ў мясцовы РАУС.

24.10.2013 Спэцапэрацыя міліцыі перад самітам СНД

Міліцыя прэвэнтыўна затрымлівае актывістаў незарэгістраваных аб’яднаньняў, заўважаных раней у несанкцыянаваных акцыях. Сваякі затрыманых і праваабаронцы называюць падобныя дзеяньні міліцыі правакацыяй. У Менску на працоўным месцы а другой гадзіне дня быў затрыманы актывіст кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Моўчан.

У Менску «знікаюць» нацболы і знаходзяцца ў судах (адноўлена)

23.10.2013 У Менску «знікаюць» нацболы і знаходзяцца ў судах (адноўлена)

Яўгена Контуша даставілі ў суд Маскоўскага раёна Менска. На яго складзены пратакол па арт. 17.1 КаАП за нібыта дробнае хуліганства. Справу разглядае суддзя Юрый Сезін.

22.10.2013 Журналісты распавядаюць пра падрабязнасці суботняга затрымання на вакзале

У суботу, 19 кастрычніка, на тэрыторыі чыгуначнага вакзала ў Мінску пры розных абставінах былі затрыманыя адразу дзесяць журналістаў. Усе яны знаходзіліся пры выкананні службовых абавязкаў і паводле заданняў рэдакцый прыйшлі на вакзал, каб сустрэць з цягніка Брэст-Масква палітыка і публіцыста Паўла Севярынца.

Ігар Пастноў: "Мы абсалютна бяспраўныя сёння"

21.10.2013 Ігар Пастноў: "Мы абсалютна бяспраўныя сёння"

У інтэрнэце з'явіўся чарговы відэазварот віцебскага ўрача Ігара Пастнова да землякоў. Пасля прымусовага псіхіятрычнага лячэння "урач-праўдаруб", як называюць яго журналісты, па-ранейшаму смела агучвае свае думкі пра сітуацыю, у якую трапіў. З пастаўленым яму дыягназам урач нязгодны, таму не хавае яго ад грамадскасці.

20.10.2013 Затрыманых у Мінску журналістаў вызвалілі

Раніцай у суботу, 19 кастрычніка, на платформе мінскага чыгуначнага вакзала міліцыя затрымала прэс-сакратара ГА "БАЖ" і журналіста часопіса "Абажур" Барыса Гарэцкага, журналістаў "Еўрарадыё" Алеся Пілецкага і Віталя Ругайна, фатографа Аляксандра Васюковіча, фотакарэспандэнта "Нашай Нівы" Сяргея Гудзіліна, журналістку Надзею Гацак, карэспандэнтаў БелаПАН Андрэя Корсака і Захара Шчарбакова, карэспандэнта "Радыё Свабода" Ягора Маёрчыка і іншых.

Івацэвічы: скаргі як падстава змяшчэння ў псіхбальніцу

18.10.2013 Івацэвічы: скаргі як падстава змяшчэння ў псіхбальніцу

Усё часцей фіксуюцца факты змяшчэння няўгодных грамадзян у псіхлячэбніцы.У Івацэвіцкім раёне быў змешчаны на тыдзень у псіхбальніцу жыхар вёскі Вялікая Гаць Валянцін Кавальчук. Калі ён спытаў у сябра камісіі ў псіхбальніцы, чаму яму паставілі такі дыягназ, адказ быў наступным: шмат пішаш скаргаў і не збіраешся спыняцца.

У Менску затрыманы сябра АГП Антон Жылко

17.10.2013 У Менску затрыманы сябра АГП Антон Жылко

17 кастрычніка на прахадной МАЗ затрыманы сябра АГП Антон Жылко падчас раздачы інфармацыйнага бюлетэня АГП «Голас розуму» , які заклікае змагацца за сумленныя выбары. Пра гэта паведамляе сайт АГП.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства