Навіны на тэму: затрыманьні
16.12.2013 Журналістаў затрымлівалі на вакзале, “каб не дапусціць масавых беспарадкаў”
Следчы камітэт Беларусі скончыў праверку па факце затрымання незалежных журналістаў на чыгуначным вакзале ў Мінску 19 кастрычніка 2013 года.
16.12.2013 У Брэсце хлопец зладзіў перформанс перад аблвыканкамам. Затрымалі і адправілі ў вар'ятню
Алесь Чаркашын апрануўся ў «прарока», абвязаў рукі ланцугамі і абліў іх чырвонай фарбай. Яна сімвалізавала кроў беларусаў. У часе перфомансу актывіст заклікаў улады пакаяцца за свае грахі перад народам.
10.12.2013 Грамадзкага актывіста Ільлю Дабратвора затрымалі
Грамадзкага актывіста Ільлю Дабратвора затрымалі. Яму пагражае да 15 сутак арышту за пікет салідарнасьці з «Эўрамайданам».
09.12.2013 Беларускіх актывістаў, якія ехалі на Еўрамайдан, СБУ ўтрымлівала на мяжы 28 гадзін
ЕўрамайданSOS атрымаў інфармацыю аб тым, што 7 беларускіх актывістаў, якія ўтрымліваліся на ўкраінска-беларускай мяжы 28 гадзін - адпусцілі. Частка з іх адправілася назад у Гомель, частка - працягнула свой шлях у Кіеў, на Еўрамайдан.
08.12.2013 Актывіст кампаніі «Альтэрнатыва» Дзьмітрый Сільчанка затрыманы на украінскай мяжы (аднаўляецца)
7 снежня на ўкраінскай мяжы быў затрыманы актывіст кампаніі «Альтэрнатыва» Дзьмітрый Сільчанка. Разам з сябрамі ён накіроўваўся ў Кіеў рэйсавым аўтобусам “Гомель-Чарнігаў”, каб падтрымаць Еўрамайдан.
07.12.2013 У Гомелі быў затрыманы сустаршыня «Мадалога Фронту» Андрусь Цянюта
Раніцай 7 снежня на чыгуначным вакзале быў затрыманы сустаршыня «Маладога Фронту» Андрусь Цянюта. Ён сустракаў з цягніка сяброў з Мінску, якія ехалі на канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» ў Кіеў.
26.11.2013 Ці можа грамадства пакласці канец практыцы затрымання журналістаў праваахоўнікамі?
Амаль 50 беларускіх журналістаў сёлета пры выкананні службовых абавязкаў падпадалі пад міліцэйскія затрыманні. Кагосьці хапалі падчас масавых акцый, кагосьці затрымлівалі пры зборы інфармацыі, іншых прасілі прайсці для праверкі дакументаў у аддзяленне. Чатыры такія выпадкі скончыліся для журналістаў адміністратыўнымі арыштамі.
22.11.2013 Следчы камітэт Беларусі праводзіць праверку па факце затрымання журналістаў
Праверка тычыцца падзеяў 19 кастрычніка 2013 года, калі на чыгуначным вакзале ў Мінску былі затрыманыя адразу 10 прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.
19.11.2013 У Маскве затрыманы беларускі мастак Дзяніс Лімонаў
Пра гэта паведамляе расійскі праваабарончы рэсурс ovdinfo.org са спасылкай на журналіста і мастака Аляксандра Калеснікава.
18.11.2013 У Гомелі затрымліваюць за расклейванне антыалкагольных улётак
16 лістапада прыкладна а 21.40 на тэрыторыі Савецкага раёна Гомеля міліцыянты затрымалі сустаршыню міжнароднай грамадскай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Андрэя Цянюту і яго таварыша Станіслава Булу. Яны расклейвалі ўлёткі антыалкагольнай тэматыкі.
14.11.2013 Праваабаронца Леанід Судаленка не выключае затрыманняў у Гомелі
Праваабаронца таксама адзначае, што менавіта ў Гомель Аляксандр Лукашэнка прыязджае даволі рэдка. Зараз, як чакаюць мясцовыя ўлады, ён прыедзе правяраць стан дрэваапрацоўчай галіны ў рэгіёне.
13.11.2013 Гарадзенцу Вадзіму Цярлецкаму - 3 сутак арышту
У судзе Кастрычніцкага раёна Менска сёння разгледжаная адміністратыўная справа гарадзенскага актывіста Вадзіма Цярлецкага. Ён быў затрыманы ўвечары 12 лістапада на чыгуначным вакзале сталіцы. Цярлецкага абвінавацілі ў дробным хуліганстве і пакаралі арыштам на 3 сутак. Пастанову за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі суддзя адхіліў.
11.11.2013 Гомель: на Зміцера Карашкова склалі пратакол за незаконнае пікетаванне (дапоўнена)
Уранку 11 лістапада на цэнтральнай плошчы Леніна ў Гомелі быў затрыманы каардынатар грамадзянскай кампаніі «Хопіць піць — трэба жыць» Зміцер Карашкоў. Ён выйшаў на плошчу з антыалкагольным пікетам. Перад вокнамі аблвыканкама актывіст разгарнуў вялізны надпіс «Спыніце продаж алкаголю каля школ».
11.11.2013 “Налёт” на полацкіх дэмакратаў
У Полацку ў офісе грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" былі затрыманыя 5 актывістаў "Полацкай кааліцыі дэмакратычных сіл"
07.11.2013 Юрый Рубцоў ізноў затрыманы, на гэты раз у Гомелі
У Гомелі раніцай 7 лістапада супрацоўнікі міліцыі затрымалі Юрыя Рубцова. Пра гэта ў facebook паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка. Прыкладна каля 9-30 Рубцоў выйшаў на галоўную плошчу у майцы "За Беларусь без кантрактаў”. Пасля гутаркі Юрый Рубцоў быў адпушчаны.










