Навіны на тэму: затрыманьні

У Мёрах затрымлівалі незалежных журналістаў

05.02.2014 У Мёрах затрымлівалі незалежных журналістаў

Сяржук Кручкоў, Наста Рэзнікава і аператар Аляксандар Пацееў прыехалі на Віцебшчыну здымаць нарыс пра жыццё Мёрскага раёну. А трапілі "на вайну": іх затрымалі за тое, што яны нібыта здымалі "казарму" – памяшканне, дзе рассялілі ўдзельнікаў вайсковых вучэнняў.

Бабруйск: Затрыманы блогер Алег Жалноў

04.02.2014 Бабруйск: Затрыманы блогер Алег Жалноў

Алег Жалноў, вядомы бабруйскі блогер, быў затрыманы ў УУС з-за "спробы дыстанцыйнага падрыву" гэтага будынка. Яго тэлефон дасюль недасягальны, але, як стала вядома ад знаёмых блогера, прычынай падазрэнняў стала бірулька з гукавым сігналам, якая зазвінела ў кішэні Жалнова.

03.02.2014 Малады чалавек, які выгукваў «Жыве Беларусь!» на «Авелі», адпушчаны пасля затрымання

Мужчына, які выкрыкваў лозунг «Жыве Беларусь!» 1 лютага на здымках беларускага фільма «Авель», быў адпушчаны неўзабаве пасля затрымання, пра гэта БелаПАН паведаміла праваабаронца Наста Лойка.

"Ежа замест бомбаў" - костка ў горле сілавікоў

03.02.2014 "Ежа замест бомбаў" - костка ў горле сілавікоў

Цікавасць у апошні час супрацоўнікаў міліцыі і АМАПа да ініцыятывы "Ежа замест бомбаў" актывісты звязваюць з маючым адбыцца чэмпіянатам свету па хакеі 2014, які будзе праходзіць у Мінску з 9 па 25 мая. Відавочна, што ўлады спрабуюць разагнаць любыя ініцыятывы, якія акцэнтуюць увагу на сацыяльных праблемах і выступаюць з іх крытыкай.

Пракуратура Фрунзенскага раёна не лічыць адвольныя затрыманні парушэннем закона

27.01.2014 Пракуратура Фрунзенскага раёна не лічыць адвольныя затрыманні парушэннем закона

Такі адказ атрымаў актывіст Ілля Дабратвор, якога неаднаразова затрымлівалі міліцыянеры і адпускалі праз некаторы час без складання пратаколу аб адміністраўным правапарушэнні.

Вынікі мытнай экспертызы канфіскаванай у салігорца кнігі пра Лукашэнку дагэтуль невядомыя

27.01.2014 Вынікі мытнай экспертызы канфіскаванай у салігорца кнігі пра Лукашэнку дагэтуль невядомыя

Салігорац Аляксандр Малочка ўжо чатыры месяцы чакае вынікаў мытнай экспертызы кнігі за аўтарствам Валера Карбалевіча “Аляксандр Лукашэнка - палітычны партрэт”, канфіскаванай у яго 14 верасня 2013 года на памежным пункце “Каменны Лог”.

12 чалавек затрымалі ў Мінску за акцыю памяці забітага ў Кіеве беларуса

24.01.2014 12 чалавек затрымалі ў Мінску за акцыю памяці забітага ў Кіеве беларуса

Некалькі дзясяткаў людзей, пераважна юнакоў з суполак «Альтэрнатыва» і «Рух салідарнасці «Разам» 23 студзеня выйшлі з партрэтам забітага ў Кіеве дэманстранта-беларуса Міхала Жызнеўскага і свечкамі да будынку ўкраінскага пасольства ў Мінску.

Затрыманы рэдактар “Віцебскага кур’ера” Алег Баршчэўскі (аднаўляецца)

20.01.2014 Затрыманы рэдактар “Віцебскага кур’ера” Алег Баршчэўскі (аднаўляецца)

У Віцебску апоўдні 20 студзеня затрыманы рэдактар газеты “Віцебскі кур’ер” Алег Баршчэўскі. Зараз ён знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУСе горада. Прычына затрымання – нібыта несапраўднае вадзецельскае пасведчанне.

13.01.2014 У аўторак Анатоля Лябедзьку чакае суд

Лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку, затрыманага 12 студзеня ў Менску, вызвалілі толькі а 18:00. Прычым, да гэтага яго вывезлі за межы Мінска.

12.01.2014 Затрыманы Анатоль Лябедзька

Пра гэта ў сваім Фэйсбуку напісала актывістка Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Аксана Крышчановіч. Лідара АГП затрымалі раніцай каля гаража, ён збіраўся ехаць у офіс партыі, што знаходзіцца каля Камароўкі.

Гарадоцкага актывіста затрымалі паводле ананімнага даносу

09.01.2014 Гарадоцкага актывіста затрымалі паводле ананімнага даносу

У Гарадоцкім РАУС Леаніду Аўтухову паказалі ліст за подпісам "Ананім", дзе гаварылася, што ён рыхтуе ў райцэнтры акцыю пратэсту. Сябра Партыі БНФ пратрымалі ў пастарунку тры гадзіны – пакуль не з'ехала абласное начальства, якое прыязжала сустракацца з незадаволенымі мясцовымі прадпрымальнікамі.

28.12.2013 Падчас "Стоп-падатку" ў Гародні затрыманы актывіст МХД Мікола Верамеенка

Падчас акцыі "Стоп-падатак 2” у Гародні быў затрыманы актывіст Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Мікола Верамеенка. Хлопца павезлі ў пастарунак.

Актывіста з Бярозы Аляксандра Кабанава затрымалі за раздачу ўлётак пра акцыю “Стоп-падатак”

21.12.2013 Актывіста з Бярозы Аляксандра Кабанава затрымалі за раздачу ўлётак пра акцыю “Стоп-падатак”

Супрацоўнікі міліцыяі ў цывільным у некалькіх месцах чакалі кіраўніка раённай суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Кабанава, які быў адным з арганізатараў мясцовай акцыі 20 снежня, і адсачылі яго разам з братам Яўгенам каля крамы Еўраапт.

21.12.2013 У Бярозе быў затрыманы адзін з арганізатараў акцыі “Стоп-падатак”

У Бярозе ля крамы Еўраапт ў 17.00 гадзін быў затрыманы супрацоўнікамі Бярозаўскага РАУС кіраўнік раённай суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў разам з братам Яўгенам пад час раздачы ўлётак з заклікам падтрымаць акцыю “Стоп-падатак”. Кажа Аляксандр Кабанаў:

20.12.2013 Пасля акцыі каля Чырвонага касцёла затрыманы два чалавекі

Грамадскі актывіст Максім Вінярскі і яго паплечніца Наталля Гарачка 19 снежня былі затрыманыя каля Чырвонага касцёла ў Мінску пасля акцыі з нагоды трэцяй гадавіны разгону ўдзельнікаў масавага пратэсту, якія выступілі супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства