Навіны на тэму: затрыманьні
14.03.2014 Сёння суд над Вінаградавым і Арцыбашавым
Актывістаў затрымалі ўчора ў раёне Маскоўскага РАУС. Ніякай акцыі хлопцы не планавалі, аднак ўчора вечарам іх адвезлі ў ЦІП на Акрэсціна.
11.03.2014 Кандыдата ў дэпутаты затрымалі на плошчы Якуба Коласа за бел-чырвона-белы сцяг
11 сакавіка на пляцоўцы каля мінскай Філармоніі быў затрыманы кандыдат у дэпутаты Мінскага гарсавета ад Партыі БНФ Яўген Рыбакоў. Ён ладзіў перадвыбарчы пікет. Спадар Рыбакоў меў у руках бел-чырвона-белы сцяг.
11.03.2014 Пад амбасадай Расіі ў Мінску затрыманы ўдзельнікі пікету супраць акупацыі ў Крыме
11 сакавіка ў Мінску каля амбасады Расіі былі затрыманы міліцыяй актывіст «Маладога фронту» з Гомеля Стас Була і актывіст гомельскай кааліцыі «Наша альтэрнатыва» Зміцер Карашкоў. Яны праводзілі пікет супраць расійскай акупацыі ў Крыме, трымалі плакаты «Пуцін – вораг Украіны і Расіі» і «Пуцін, прэч рукі ад Украіны – не вайне!».
10.03.2014 У Гомелі міліцыя затрымала грамадскага актывіста за распаўсюд інфармацыі для ўласнікаў прыватных дамоў
10 сакавіка ў Гомелі міліцыянты затрымалі актывіста грамадскай ініцыятывы «Наша альтэрнатыва» Андрэя Папова, які распаўсюджваў у прыватным сектары інфармацыйныя буклеты «Не дай сябе развесці». Ва ўлётках была інфармацыя аб тым, якімі нарматыўнымі актамі варта карыстацца ўласнікам прыватных дамоў у выпадку прымусовага зносу.
10.03.2014 Суд за плакат «Аўтапошліна? Пайшлі на...»
Працэс над актывістам АГП Сяргеям Пальчэўскім адбудзецца сёння ў Савецкім судзе Менску.
06.03.2014 Максіма Вінярскага затрымалі за плакат «Акупанты, прэч з Украіны!» і асудзілі на 15 сутак
5 сакавіка грамадскі актывіст Максім Вінярскі правёў пікетаванне каля пасольства Расіі у Беларусі. Прыблізна ў 16.00 ён стаў насупраць будынка амбасады з плакатам «Акупанты, прэч з Украіны!».
06.03.2014 Міліцыя збівала Паліенку за графіці «Далоў паліцэйскую дзяржаву»
Познім вечарам 4 сакавіка, у дзень беларускай міліцыі, актывіст нацыяна -бальшавіцкага руху Дзмітрый Паліенка, які летась неаднаразова адбываў пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту па фальшывых абвінавачваннях, быў затрыманы нарадам ППС побач са свежым графіці "Далоў паліцэйскую дзяржаву".
05.03.2014 У Баранавічах інваліда затрымалі за пікет салідарнасці з Украінай
Баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар вечарам 4 сакавіка правёў на плошчы Леніна адзіночны пікет у падтрымку ўкраінскага народа.
03.03.2014 У цэнтры Мінска затрымалі ўкраінца, які спытаў у міліцыянера: «Калі рухне рэжым Лукашэнкі?»
У нядзелю ў цэнтры Мінска, на Нямізе, падчас масленічных гулянняў, затрымалі 25-гадовага ўкраінца Антона Чарнечку, які падышоў да міліцыянера і спытаў: «Калі рухне рэжым Лукашэнкі?».
02.03.2014 Брутальны разгон акцыі пратэсту каля амбасады Расіі ў Менску
Сёння, 2 сакавіка, ў 14-00 актывісты розных рухаў спрабавалі зладзіць акцыю пратэсту каля амбасады Расіі. Ад самага пачатку іх чакалі “аўтазакі” і міліцэйскія аўтамабілі, ўзмоцненыя сілы супрацоўнікаў міліцыі, прычым большасць з іх былі пераапранутыя ў цывільную вопратку.
27.02.2014 На беларуска-украінскай мяжы затрымалі журналіста
На мяжы з Украінай на памежным пераходзе Новая Гута памежнікі затрымалі гомельскага журналіста, сябра ГА “БАЖ” Анатоля Гатоўчыца.
24.02.2014 У Маскве затрыманы Максім Вінярскі
Пад час масавых затрыманняў ў Маскве, дзе 24 лютага працягваецца абвяшчэнне прысуду па «балотнай справе» (масавых пратэстах у Маскве ў маі 2012 г.) затрыманы беларускі актывіст Максім Вінярскі.
23.02.2014 У Гомелі затрыманьні за салідарнасьць з Украінаю
У суботу ўвечары пад час акцыі салідарнасьці з Украінаю затрыманыя маладафронтаўцы Андрусь Цянюта, Натальля Баецкая, Станіслаў Була.
23.02.2014 Маладафронтаўцаў затрымалі на мяжы з Украінай
Раніцай 22 лютага актывістаў Мікалая Дземідзенку й Зьмітра Крэмянецкага затрымалі на украінскай мяжы. Паставілі штампы на забарону ўезду на тэрыторыю Ўкраіны на 5 год і адвезлі на беларускі бок.
23.02.2014 У Мёрах былі затрыманыя журналісты «Белсату» і актывісты БХД
У Мёрах 20 лютага былі затрыманыя двое карэспандэнтаў тэлеканала «Белсат», якія прыехалі ў горад асвятляць да гэтага часу не вырашаную праблему адсутнасці ацяплення, паведаміла прэс-служба аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД). Прозвішчы журналістаў не называюцца.










