Навіны на тэму: затрыманьні
26.03.2014 Ян Дзяржаўцаў правёў ноч у ізалятары часовага ўтрымання ў Віцебску
У судзе Першамайскага раёну Віцебска будуць судзіць актывіста кансерватыўна хрысціянскай партыі Яна Дзяржаўцава за ўдзел ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 23 сакавіка. 25 сакавіка яго затрымалі міліцыянты, калі ён вяртаўся са святкавання Дня волі.
26.03.2014 Міліцыя папярэдзіла гарадзенца Алеся Кіркевіча
25 сакавіка гарадзенская міліцыя фактычна на паўдня затрымала грамадскага актывіста Алеся Кіркевіча. Спачатку ён быў выкліканы незразумелай позвай на 15-ю гадзіну ў аддзяленне міліцыі №1, што ў цэнтры гораду, для апытання і “прафілактычнай гутаркі”.
26.03.2014 Дзмітрый Паліенка адбывае адміністрацыйны арышт
Актывіст нацыянал-бальшавіцкага руху Дзмітрый Паліенка сёння раніцай пераведзены ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў для адбыцця адміністрацыйнага арышту ў тэрмінам 13 сутак нібыта за "дробнае хуліганства ".
26.03.2014 Лёс затрыманых удзельнікаў Дня Волі-2014
Позна ўвечары 25 сакавіка, прыкладна ў 22-30, з Заводскага РУУСа Менска былі адпушчаныя актывісты “ЕўраБеларусі” Леанід Кулакоў, Улад Бародка, Алена Лазарчык і Сяргей Мацкойць. Максім Вінярскі застаўся ў РУУСе.
25.03.2014 Беларускага анархіста вінавацяць у падрыхтоўцы тэракту на Курскай АЭС
Толькі цяпер стала вядома, што на расійска-ўкраінскай мяжы 14 сакавіка затрымалі гамельчука Дзмітрыя Разановіча.
25.03.2014 Горадня: міліцыянты ў кватэры Алеся Кіркевіча
У Алеся Кіркевіча, гарадзенскага актывіста, журналіста, міліцыянты вырашылі зрабіць агляд кватэры.
25.03.2014 Двух актывістаў БХД затрымалі на выхадзе з украінскага консульства
У Брэсце затрыманыя актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Георгій Дзмітрук і Зміцер Шухрай. Яны былі ўзятыя міліцыянтамі, калі выходзілі з консульства Украіны. Актывістаў завезлі ў аддзяленне міліцыі, што ім інкрымінуюць — пакуль невядома. Пра гэта паведаміў «Нашай Ніве» сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Павал Севярынец.
24.03.2014 Напярэдадні Дня Волі нацбол Паліенка ізноў затрыманы
Увечары 24 сакавіка актывіст нацыянал-бальшавіцкага руху Дзмітрый Паліенка паведаміў ПЦ “Вясна” пра сваё затрыманне. Ён знаходзіцца ў РАУС Заводскага раёна.
23.03.2014 Валерыя Каранкевіча адпусцілі з міліцыі
Па словах Валерыя Каранкевіча, загад адпусціць яго з будынку Хоцімскага РАУС даў адзін з мясцовых міліцэйскіх начальнікаў. Ніякага пратакола на яго не складлалі, адзінае, што з яго ўзялі вуснае абяцанне аб тым, што ён абавязкова з’явіцца ў Хоцімскі РАУС для разгляду заявы.
23.03.2014 Хоцімск: міліцыя затрымала кандыдата ў дэпутаты
Кандыдата ў дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Хоцімскай выбарчай акрузе №54 і адначасова кандыдата ў дэпутаты Хоцімскага райсавета па Узбярэжнай выбарчай акрузе №13 Валерыя Каранкевіча каля 20-00 затрымалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў мясцовы РАУС.
23.03.2014 Дзяніс Садоўскі — у турме да суду ў панядзелак
Адказнага сакратара аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніса Садоўскага зьмясьцілі ў ізалятар на завулку Акрэсьціна. Яго зьвінавацілі ў дробным хуліганстве і ў панядзелак будуць судзіць.
16.03.2014 У Мінску затрымлівалі незалежных тэлежурналістаў
Журналісты асвятлялі перадвыбарны пікет Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі ў раёне Камароўскага рынку. Затрыманне адбылося каля 11-й гадзіны – міліцыя забрала журналістаў разам з удзельнікамі акцыі ў Савецкі РУУС.
15.03.2014 Гомельскага актывіста Уладзіміра Шыцікава змясцілі ў ізалятар за антываенны пікет
15 сакавіка на ажыўленай вуліцы ў Гомелі, каля буйнога гандлёвага дому «Рэчыцкі» актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі зладзілі перадвыбарны пікет. Пасля завяршэння пікету быў затрыманы адзін з ягоных удзельнікаў - гомельскі сябра АГП Уладзімір Шыцікаў. Ён трымаў у руках плакаты з надпісамі: «Пуцінская Расія, ты звар'яцела» і «Бляск рэзідэнцый не ратуе дыктатара».
14.03.2014 Затрыманых кандыдатаў у дэпутаты адпусцілі – без інфармацыйных улётак
Затрыманых сёння ў Мінску Іллю Дабратвора і Антося Жылко адпусцілі з Маскоўскага РУУС. Аднак выбарчыя ўлёткі, якія і прыцягнулі ўвагу супрацоўнікаў міліцыі, Дабратвору не аддалі.
14.03.2014 У Мінску затрыманыя ўдзельніцы праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” (абноўлена)
Ганна Аземша і Паліна Бродзік, затрыманыя за тое, што везлі ў аўтамабілі брашуры для назіральнікаў, каля 21:00 адпушчаныя з РУУС Фрунзенскага раёна.










