Навіны на тэму: затрыманьні
01.05.2014 Пра правы адміністратыўна арыштаваных і ўмовы адбыцця пакарання
У сувязі з частымі выпадкамі незаконных адвольных затрыманняў і адміністратыўных арыштаў у дачыненні да грамадзянскіх актывістаў юрыст Павел Сапелка нагадвае пра правы адміністратыўна арыштаваных і ўмовы адбыцця пакарання, якія ім абавязана прадаставіць адміністрацыя спецыяльнай установы, дзе ўтрымліваюцца адміністратыўна арыштаваныя.
28.04.2014 Хоцімская пракуратура лічыць, што кандыдата у дэпутаты міліцыя затрымлівала законна
Валерый Каранкевіч прасіў пракуратуру правесці праверку абставін свайго затрымання без складання пратакола супрацоўнікамі хоцімскай міліцыі непасрэдна на выбарчым участку, правесці расследванне ўказаных парушэнняў і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.
26.04.2014 Былы палітвязень Аляксандр Францкевіч затрыманы ў Мінску
Пра гэта паведамляе яго маці Таццяна Францкевіч ў Facebook. "Ніяк не можам высветліць за што. А восьмай гадзіне пасля працы. Зараз таксама на Акрэсціна", - піша яна.
25.04.2014 25 сутак арышту Зміцеру Дашкевічу
Учора ў Менску, прыкладна ў 22 гадзіны, каля пад’езду дома, быў затрыманы грамадскі актывіст, былы палітвязень Зміцер Дашкевіч.
23.04.2014 Затрымалі Ільлю Дабратвора
У Менску 22 красавіка затрымалі актывіста Ільлю Дабратвора. Яго вінавацяць у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі, на 23 красавіка прызначаны суд. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў актывіст Алег Корбан.
21.04.2014 Журналістку не ўпусцілі ў Беларусь з бюлетэнямі па назіранні за выбарамі
На пункце пропуску «Каменны Лог» Ганну Аземшупрымусілі выехаць з тэрыторыі Беларусі і пакінуць за мяжой 130 асобнікаў інфармацыйнага бюлетэня “Восем цікавых фактаў пра выбары” і 65 асобнікаў бюлетэня “Назіральнік паведамляе”.
13.04.2014 Брэст: на зборшчыцу подпісаў за “Народны рэферэндум” былы міліцыянер выклікаў міліцыю
Жыхар адной з кватэр, да якога звярнулася Нікадзімук, спаслаўся на тое, што яму трэба лепш азнаёміцца з прапанаванымі пытаннямі “Народнага рэферэндума”, запрасіў жанчыну ў пакой і зачыніў дзверы. Пасля гэтага гаспадар кватэры назваўся “міліцыянерам на пенсіі” і па тэлефоне выклікаў нарад міліцыі.
04.04.2014 За ўкраінскія стужкі зноў затрымлівалі Славаміра Адамовіча
На пачатку шостай гадзіны дня 3 красавіка паэт Славамір Адамовіч пасьпеў паведаміць праз тэлефон карэспандэнту Свабоды, што яго затрымліваюць міліцыянты на Кастрычніцкай плошчы Менску.
30.03.2014 У Менску затрымалі паэта Славаміра Адамовіча за жоўта-блакітную стужку
Раніцай 30 сакавіка на ўваходзе ў менскую станцыю мэтро «Магілёуская» міліцыяй быў затрыманы вядомы паэт, былы палітвязень Славамір Адамовіч.
29.03.2014 У Брэсце актывіста затрымалі за пікет супраць смяротнага пакарання
Актывіст руху «За Свабоду» Зміцер Рабцэвіч затрыманы 28 сакавіка ў Брэсце. Ён пратэставаў супраць хуткага прывядзення смяротных прысудаў у выкананне.
28.03.2014 У Віцебску Следчы камітэт шукае “Мірона”
У мясцовых апазіцыянераў – Барыса Хамайды і Аляксандра Салаўяна 24 сакавіка знайшлі нацыянальны сцяг. Абодвух затрымалі ўвечары ў пасёлку Руба, што пад Віцебскам. Двух спадароў пенсійнага веку затрымалівалі амапаўцы, паклалі тварам на зямлю, збівалі, пагражалі застрэліць…
28.03.2014 ФСБ Расіі затрымала беларускага анархіста
Пры спробе перайсці мяжу з Украіны ў Расію верагодна з 13 на14 сакавіка быў затрыманы жыхар Гомеля Дзмітрый Рэзановіч, які з’яўляецца актывістам анархісцкага руху Беларусі. Ён быў актыўным удзельнікам кіеўскага Майдану і ехаў з Кіева ў Курск да сваякоў праз Маскву.
27.03.2014 Таемныя суды над віцебскімі актывістамі Хамайдай і Салаўянам
Як паведамляе “Свабодны рэгіён”, актывісты былі асуджаныя судом Чыгуначнага раёна Віцебска на 3 сутак. Аднак дагэтуль невядома прычына затрымання і па якім артыкуле былі ўзбуджаныя адміністрацыйныя справы.
26.03.2014 У Барысаве – 5 сутак арышту фанату футбольнага клуба БАТЭ
У судзе горада Барысава сёння ў 10 гадзін раніцы будзе разглядацца адміністратыўная справа фаната футбольнага клуба БАТЭ Аляксандра Марозава.
26.03.2014 Сёння суды над затрыманымі на Дзень Волі (абнаўляецца)
У судзе Завадскога раёна будуць судзіць Максіма Вінярскага і Аляксандра Блізнюка. Ноч яны правялі ў ЦІП на Акрэсціна.










