Навіны на тэму: затрыманьні
09.06.2014 Пракуратура не жадае рэагаваць на парушэнні правоў Патрыка, які правёў на Акрэсціна больш за паўгады
Пракуратура Маскоўскага раёна Менска адказала на зварот праваабаронцы Насты Лойка, у якім паведамлялася пра парушэнні правоў грамадзяніна Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Патрыка Мангалуа. Ён больш чым паўгады чакае дэпартацыі на радзіму ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
06.06.2014 Хоцімск: Валерый Каранкевіч патлумачыў пракуратуры абставіны затрымання ў дзень выбараў
Грамадскага актывіста з Хоцімска Валерыя Каранкевіча 4 чэрвеня выклікалі ў пракуратуру Хоцімскага раёна для дачы тлумачэнняў. Падставай для выкліку паслужыла правядзенне апытання для высвятлення абставін затрымання Валерыя Каранкевіча супрацоўнікамі Хоцімскага РАУС у дзень выбараў.
05.06.2014 Хоцімск: за неналежны разгляд звароту Валерыя Каранкевіча памочніка пракурора пазбавілі прэміі
“Устаноўлена, што рашэнне па Вашаму звароту пракуратурай Хоцімскага раёна прынята па няпоўна даследаваным абставінам таго, што адбылося, а таму матэрыялы накіраваны для правядзення дадатковай праверкі ў пракуратуру Хоцімскага раёна".
04.06.2014 358 прастытутак затрымалі падчас чэмпіянату сьвету
Зь іх 199 прапаноўвалі свае паслугі праз інтэрнэт, 132 былі затрыманыя на вуліцах і аўтатрасах, 27 — у гатэлях і начных клюбах. Такую інфармацыю распаўсюдзіла Міністэрства ўнутраных спраў.
30.05.2014 Затрыманыя ўдзельнікі пікету “Смерць крамлёўскім акупантам!”
На Кастрычніцкай плошчы ў Менску 29 траўня супрацоўнікі АМАПу затрымалі некалькі ўдзельнікаў пікету “Смерць крамлёўскім акупантам!”. Усе яны актывісты моладзевага грамадскага аб’яднання Альтэрнатыва”. Пра гэта ў facebook паведаміў кіраўнік “Альтэрнатывы” Алег Корбан.
27.05.2014 Гомельскі актывіст Юрый Рубцоў шпіталізаваны пасля 30 сутак галадоўкі
Выпусціць актывіста з ізалятара павінны былі 27 траўня ў 4.10 раніцы. Але сваякам, што прыехалі яго сустрэць, дзяжурны ізалятара адказаў, што «Рубцоў ужо вызваліўся». Знайсці актывіста яго жонка і сын не змаглі, дадому ён не вярнуўся. Толькі пазней яго ўдалося адшукаць у міліцыі - як аказалася, з ІЧУ актывіста адвезлі ў Чыгуначны РАУС «для гутаркі».
26.05.2014 Актывіста НБП Аляксандра Палякова суд пакараў штрафам
26 траўня адміністратыўная справа нацбола Аляксандра Палякова, затрыманага амапаўцамі за бел-чырвона-белы сцяг, разглядалася ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Суддзя Вікторыя Шабуня прызнала Палякова вінаватым у “дробным хуліганстве”.
26.05.2014 Мікалая Дземідзенку пасля ЦІПу ноч пратрымалі ў РУУСе
Актывіста «Маладога фронту» Мікалая Дземідзенку пасля сканчэння тэрміну адміністратыўнага арышту ўсю ноч міліцыянты пратрымалі ў РУУСе Фрунзенскага раёна Менска, бо “чэмпіянат яшчэ не скончыўся”.
26.05.2014 Праваабарончыя вынікі ЧС: рэпрэсіўная машына нагадала пра сябе ў дзеянні
Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч падводзіць свае, праваабарончыя, вынікі чэмпіянату свету па хакеі, які адбываўся ў Мінску з 9 па 25 траўня.
24.05.2014 Футбольнага заўзятара аштрафавалі за нацыянальную сімволіку
24-гадовы жыхар сталіцы Алег быў затрыманы ўвечары 22 траўня на “Мінск-Арэне” - прыцягнуў да сябе ўвагу намаляваным на шчацэ бел-чырвона-белым сцяжком. 23 траўня суддзя суда Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня пакарала яго штрафам за "дробнае хуліганства".
23.05.2014 Юрый Рубцоў зноў затрыманы і знаходзіцца ў гомельскім ІЧУ
Выявілася, што Юрый Рубцоў па невядомай прычыне знаходзіцца ў гомельскім ІЧУ. Дзяжурны ІЧУ пацвердзіў дадзеную інфармацыю, але не паведаміў ніякіх падрабязнасцяў. «Знаходзіцца за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння», - адзінае, што адказаў дзяжурны. Ці быў ужо суд, у якім менавіта правапарушэнні абвінавацілі жыхара Гомеля – дзяжурны адмовіўся паведаміць.
22.05.2014 Міліцыянт упрошвае актывіста сесці на суткі: «Дима, пожалей меня, открой двери» (ВІДЭА)
Актывіст нацыянал-бальшавіцкага руху Дзмітрый Паліенка выклаў у інтэрнэт запіс размовы з міліцыянтам. Хлопца прыйшлі забраць на суткі перад 9 Мая. Але ён адмовіўся ўпусціць міліцыянта, і дыялог адбываўся праз замкнёныя дзверы.
21.05.2014 З’явілася інфармацыя пра яшчэ адно затрыманне: Яўген Манько
Футбольны фанат Яўген Манько быў затрыманы 8 траўня ў сябе дома і арыштаваны на 20 сутак. 20-гадовы маладзён з'яўляецца чэмпіёнам Беларусі па чатырох відах адзінаборстваў. Пра затрыманне Праваабарончаму цэнтру "Вясна" сёння паведаміла яго маці.
21.05.2014 Аляксандр Францкевіч: Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў разгружаецца ад затрыманых
Былы палітвязень Аляксандр Францкевіч 20 мая вызваліўся з цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску пасля 25-сутачнага арышту.
19.05.2014 Патрык з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга правёў на Акрэсціна паўгода
На сайце “Рэвалюцыйнае дзеянне” з’явіліся новыя падрабязнасці пра лёс цёмнаскурага Патрыка, якія апублікаваў адзін а адміністратыўна арыштаваных на 20 сутак актывістаў анархісцкага руху.










