Навіны на тэму: затрыманьні

У Гомелі міліцыя затрымала актывіста «Маладога Фронту» Станіслава Булла, каб уручыць яму позву ў ваенкамат

01.08.2014 У Гомелі міліцыя затрымала актывіста «Маладога Фронту» Станіслава Булла, каб уручыць яму позву ў ваенкамат

«Разам з міліцыянерамі былі тры невядомыя ў цывільным. Міліцыя патлумачыла, што яны проста на вуліцы ва ўсіх правяраюць дакументы, але больш нікога, наколькі я бачу, не затрымлівалі, акрамя мяне», - пракаментаваў актывіст.

Пераслед Алены Дубаносавай – помста за дзейнасць яе мужа Леаніда Дубаносава?

01.08.2014 Пераслед Алены Дубаносавай – помста за дзейнасць яе мужа Леаніда Дубаносава?

Пасля судовага працэса 30 ліпеня ў судзе Лунінецкага раёна была затрымана людзьмі ў цывільным жонка грамадскага актывіста Леаніда Дубаносава Алена. Людзі ў цывільным пасадзілі маладую жанчыну ў прыватны аўтамабіль і з’ехалі.

Магілёў: затрыманне Алеся Сердзюкова за збор подпісаў у падтрымку “Народнага рэферэндума”

31.07.2014 Магілёў: затрыманне Алеся Сердзюкова за збор подпісаў у падтрымку “Народнага рэферэндума”

"Міліцыянтаў у першую чаргу хвалявала, ці з’яўляюся я распаўсюднікам газет “Народны рэферэндум”, і ці ёсць у мяне з сабой гэтыя газеты. Яны даглядзелі мае рэчы і нічога не знайшлі. Сказалі, што ім паступіла інфармацыя, што я акрамя збору подпісаў магу распаўсюджваць падобнага кшталту літаратуру".

Aктывіст «Альтэрнатывы» Ільля Дабратвор арыштаваны на 14 сутак

30.07.2014 Aктывіст «Альтэрнатывы» Ільля Дабратвор арыштаваны на 14 сутак

«У другой палове дня Ільля Дабратвор змог пазваніць дамоў і паведаміў жонцы, што яго ўжо асудзілі на 14 сутак нібыта за брыдкаслоўе ў грамадзкім месцы і вязуць на Акрэсьціна.

27.07.2014 Лібералізацыя па-беларуску: на мяжы канфіскавалі літаратуру

Удзельнікаў летніка “За еўрапейскую інтэграцыю Беларусі” спынілі на мяжы. Прычынай сталі беларускія выданні. Некалькі чалавек вярталіся з Польшчы праз памежны пераход у Баброўніках – там іх багажом зацікавілася памежніца.

Людзі ў цывільным затрымалі моладзевага актывіста Мікіту Броўку

25.07.2014 Людзі ў цывільным затрымалі моладзевага актывіста Мікіту Броўку

Гэта адбылося прыкладна у 12:30 ва Ўруччы. Пра затрыманьне паведаміў сьведка, які аказаўся побач. Прычыны затрыманьня невядомыя. Тэлефоны не адказваюць. Мікіта Броўка зьяўляецца моладзевым актывістам і каардынатарам грамадзка-культурнай ініцыятывы Арт Сядзіба.

У Гомелі затрыманы грамадскі актывіст Уладзімір Няпомняшчых

22.07.2014 У Гомелі затрыманы грамадскі актывіст Уладзімір Няпомняшчых

Ён зараз у апорным пункце. Пратакол пакуль міліцыя не складала – чакае кіраўніцтва. Уладзімір Няпомняшчых мяркуе, што прэтэнзіі міліцыянераў будуць да яго майкі, у якой ён зараз апрануты. На майцы напісана з аднаго боку «За Беларусь без Лукашэнкі», з другога - «Хватит, достал!».

У Мінску пачаліся прэвентыўныя затрыманні напярэдадні 3 ліпеня

02.07.2014 У Мінску пачаліся прэвентыўныя затрыманні напярэдадні 3 ліпеня

2 ліпеня пасля 21.00 у Мінску затрыманыя старшыня грамадскай арганізацыі “Альтэрнатыва” Алег Корбан і актывіст Уладзь Сяргеенка. Абодва дастаўлены ў РУУС Партызанскага раёна.

Мікашэвічы: Леанід Дубаносаў вызвалены без складання пратаколу

25.06.2014 Мікашэвічы: Леанід Дубаносаў вызвалены без складання пратаколу

Маёр прапанаваў Леаніду змову, што складзе пратакол за лаянку, але ў суд не накіруе, нібы таму, што Дубаносаў выбачыўся. Але актывіст на змову не пайшоў. Тады маёр перадумаў складаць пратакол, адзначыўшы, што лаянка яму падалася, “толькі, каб у прэсе больш нічога не было”.

У Мікашэвічах затрымалі Леаніда Дубаносава

25.06.2014 У Мікашэвічах затрымалі Леаніда Дубаносава

Мікашэвіцкага актывіста Беларускага незалежнага прафсаюзу Леаніда Дубаносава затрымалі міліцыянты і даставілі ў мясцовы аддзел міліцыі.

Пракуратура Хоцімскага раёна зноў прыйшла да высновы, што затрымліваць кандыдата ў дэпутаты на выбарчым участку правільна

19.06.2014 Пракуратура Хоцімскага раёна зноў прыйшла да высновы, што затрымліваць кандыдата ў дэпутаты на выбарчым участку правільна

"Нават памочнік пракурора Хоцімскага раёна малодшы саветнік юстыцыі Белавусаў М. М., які мяне апытваў па маёй скарзе, у прыватнай гутарцы здзіўляўся такім дзеянням супрацоўнікаў Хоцімскай міліцыі, зараз жа ў адказе пракурор піша зусім іншае. Гэта і зразумела, яны прыкрываюць “гонар мундзіра”.

Бабруйск: супрацоўнікі міліцыі сканфіскавалі ў актывісткі подпісы за "Народны рэферэндум"

18.06.2014 Бабруйск: супрацоўнікі міліцыі сканфіскавалі ў актывісткі подпісы за "Народны рэферэндум"

Вечарам 17 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі і адвезлі ў аддзяленне бабруйскую актывістку кампаніі "Гавары праўду" Яніну Аўсянік. Яна збірала подпісы за правядзенне "Народнага рэферэндума".

 У Бабруйску затрымалі актывістку «Гавары праўду»

18.06.2014 У Бабруйску затрымалі актывістку «Гавары праўду»

У Бабруйску затрымалі валянтэрку кампаніі «Гавары праўду» Яніну Аўсянік. Пра зьняволеньне яна пасьпела паведаміць іншай актывістцы кампанііАлене Мядзьведзевай. Паводле Мядзьведзевай, Аўсянік затрымалі, калі тая зьбірала подпісы ў падтрымку «Народнага рэфэрэндуму».

Графіцістаў, якія малявалі Быкава ў цэнтры Мінска, забралі ў міліцыю

17.06.2014 Графіцістаў, якія малявалі Быкава ў цэнтры Мінска, забралі ў міліцыю

Чатырох графіцістаў, якія ў двары на плошчы Перамогі пачалі маляваць партрэт Быкава на трансфарматарнай будцы, пасадзілі ў аўтазак. Пра гэта паведаміў відавочца.

Ідэалагічна няправільныя матэрыялы шукалі ў Івана Шылы на мяжы

15.06.2014 Ідэалагічна няправільныя матэрыялы шукалі ў Івана Шылы на мяжы

"Прымусілі зняць майку, абутак і нават шкарпэткі. Пасля дагляду пачалі пытацца пра наяўнасць на маім ноўтбуку матэрыялаў, якія супярэчаць дзяржаўнай ідэалогіі і нацыянальнай палітыцы. Відаць, у шкарпэтках іх не знайшлі. Мае довады пра незаконнасць такіх запытаў скончыліся пагрозай канфіскаваць ноўтбук", - кажа Івана Шыла.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства