Навіны на тэму: затрыманьні
15.10.2014 Генеральная пракуратура ў чарговы раз адмовіла былому кандыдату ў дэпутаты ў задавальненні скаргі
Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч 15 кастрычніка атрымаў адказ з Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь на сваю чарговую скаргу на дзеянні службовых асоб Хоцімскага РАУС.
15.10.2014 FIDH і Праваабарончы цэнтр "Вясна" патрабуюць спынення пераследу грамадзянскага актывіста Паўла Вінаградава
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказваюць пратэст і абурэнне з нагоды незаконных дзеянняў уладаў Беларусі ў дачыненні да апазіцыйнага актывіста Паўла Вінаградава.
14.10.2014 На мяжы з-за кніг Пазьняка затрымалі Паўла Севярынца
На беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску „Брузгі” ўвечары 13 кастрычніка затрыманы сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец.
13.10.2014 Гродна: адміністрацыйная справа прыпынена, але ноўтбук не вяртаюць
Вольга Крапоціна з Гродна атрымала фармальны адказ на свой зварот з упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкаму. У ім гаворыцца, што забраная ў яе міліцыяй 19 верасня друкаваная прадукцыя накіравана на экспертызу, справа пра адміністрацыйнае правапарушэнне пакуль прыпыненая.
13.10.2014 Прэс-канферэнцыя па праблеме адвольных затрыманняў апазіцыйных актывістаў
У сувязі з абвастрэннем праблемы адвольных затрыманняў і арыштаў апазіцыйных актывістаў, 15 кастрычніка ў офісе ПЦ "Вясна" ладзіцца прэс-канферэнцыя, дзе будзе абвешчана праваабарончая кампанія з гэтай нагоды і прадстаўлены даклад, падрыхтаваны сумесна з FIDH. Пачатак аб 11-й гадзіне.
10.10.2014 Суды над футбольнымі заўзятарамі ў Барысаве (абнаўляецца)
Па дадзеных МУС РБ, усяго ў дачыненні да 29 чалавек было складзена 32 адміністрацыйныя пратаколы. Затрыманыя да прыняцця судовага рашэння 25 чалавек (14 украінцаў і 11 беларусаў).
03.10.2014 У Гродне быў затрыманы Ежы Грыгенча
Увечары 2 кастрычніка ў Гродне міліцыяй быў затрыманы грамадска-палітычны актывіст Ежы Грыгенча. Як удзельнік кампаніі “Гавару праўду” ён збіраў подпісы грамадзян за пытанні “Народнага рэферэндуму”.
03.10.2014 У Асіповічах затрымалі сябра БХД
У Асіповічах 2 кастрычніка затрыманы сябар аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Алег Масальскі.
30.09.2014 FIDH і "Вясна": даклад "Адвольныя прэвентыўныя затрыманні актывістаў у Беларусі"
У новым сумесным дакладзе праваабаронцы уздымаюць праблему сістэматычнага выкарыстання ўладамі прэвентыўных затрыманняў актывістаў у Беларусі напярэдадні важных грамадскіх падзей для задушэння любой формы пратэсту.
28.09.2014 У Салігорску затрымалі актывіста Ўладзімера Лемеша
Інфармацыю пра затрыманьне актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Уладзімера Лемеша пацьвердзіў у суботу менскі актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі.
25.09.2014 Гродна: актывістка патрабуе вярнуць ёй забраныя міліцыянерамі рэчы
Грамадская актывістка з Гродна Вольга Крапоціна накіравала заяву на імя начальніка раённага аддзелу унутраных спраў Ленінскага раёна Васіля Найдзенкі, у якой просіць вярнуць незаконна забраныя ў яе інтэрнацкім пакоі супрацоўнікамі міліцыі рэчы: ноўтбук і дзве флэш-карткі памяці.
19.09.2014 У Гродна міліцыя затрымала моладзевую актывістку
У Гродна 19 верасня міліцыя затрымала грамадскую актывістку Вольгу Крапоціну. Затрыманне адбылося ў цэнтры горада каля гандлёвага цэнтру “Баторыя”. У Вольгі Крапоцінай забралі 17 улётак з тэкстам “Вярніце Крым Украіне”, а яе саму павезлі ў аддзяленне міліцыі па вуліцы Гараднічанскай
19.09.2014 Арышты за «Кіно ў пераходзе»
Суддзя Таццяна Мотыль пакарала Насту Доль і Дзмітрыя Латушкіна арыштамі на 6 і 5 сутак адпаведна. Прытым Латушкін быў асуджаны "таемна" - без удзелу адваката і сведак.
19.09.2014 Міліцыя затрымала 30 студэнтаў каля метро «Фрунзенская»
Сёння павінен быў адбыцца чарговы прагляд «кіно ў пераходзе». Удзельнікі хацелі паглядзець дакументальны фільм пра вулічнага мастака Бэнксі ў пераходзе каля журфака БДУ. Аднак каля 20.40 удзельнікаў мерапрыемства зноў затрымала міліцыя. Каля 30 чалавек даставілі ў Маскоўскі РАУС.
16.09.2014 Хоцімск: грамадскі актывіст абскарджвае затрыманне ў Генеральнай пракуратуры
Валерый Каранкевіч адмыслова паехаў у Мінск, каб асабіста перадаць скаргу, бо 23-га верасня заканчваецца шасцімесячны тэрмін, на працягу якога можна абскардзіць яго затрыманне без складання пратакола супрацоўнікамі хоцімскай міліцыі 23 сакавіка непасрэдна на выбарчым участку падчас правядення выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў.










