Навіны на тэму: затрыманьні

Сяргей Каваленка затрыманы ў Віцебску

25.12.2014 Сяргей Каваленка затрыманы ў Віцебску

У Віцебску 24 снежня невядомыя актывісты вывесілі на шматпавярхоўцы ў цэнтры горада вялікі бел-чырвона-белы сцяг, як мяркуецца, у падтрымку Юрася Беленькага, якога аштрафавалі перад Калядамі ў трэці раз.

Светлагорск: Юрый Ляшэнка просіць разабрацца з медыкамі, якія «затрымалі» яго на пікеце

24.12.2014 Светлагорск: Юрый Ляшэнка просіць разабрацца з медыкамі, якія «затрымалі» яго на пікеце

Грамадскі актывіст просіць міністра аховы здароўя разабрацца з медыкамі, якія «затрымалі» яго на пікеце і даставілі ў шпіталь, дзе ўкалолі ін'екцыю нібыта з-за высокага ціску. Ён лічыць, што ў дадзеным выпадку ідзе размова пра выкарыстанне медыцынскіх работнікаў у палітычным пераследзе грамадзян.

Актывіст “Альтэрнатывы” пакараны арыштам за адзіночны пікет

15.12.2014 Актывіст “Альтэрнатывы” пакараны арыштам за адзіночны пікет

15 снежня суд Цэнтральнага раёна Мінска пакараў актывіста грамадскага аб’яднання “Альтэрнатыва” Аляксея Шубару арыштам на сем сутак за пікет супраць палітыкі Пуціна.

У Светлагорску інваліда на вазку затрымалі падчас забароненага ўладамі пікета

25.11.2014 У Светлагорску інваліда на вазку затрымалі падчас забароненага ўладамі пікета

Па словах відавочцаў, як толькі актывіст на інвалідным вазку разгарнуў плакат з фразай «Долой беспредел!», да яго адразу ж пад'ехала машына «хуткай дапамогі». Юрыя Ляшэнку разам з вазком занесці ў аўтамабіль і павезлі ў невядомым напрамку.

Міліцыянты вярнулі «Дзецюкам» відэаматэрыялы і рэквізіт

17.11.2014 Міліцыянты вярнулі «Дзецюкам» відэаматэрыялы і рэквізіт

Рэжысёр Антось Цялежнікаў, які здымаў для гурта «Дзецюкі» відэакліп, паведаміў, што міліцыянты вярнулі відэаматэрыялы і частку рэквізіту, які раней сканфіскавалі.

Гурт Dzieciuki ў поўным складзе — 18 чалавек — у Заслаўі затрымаў АМАП

09.11.2014 Гурт Dzieciuki ў поўным складзе — 18 чалавек — у Заслаўі затрымаў АМАП

Музыкаў гродзенскага гурту Dzieciuki затрымалі 8 лістапада ў Заслаўі, дзе яны здымалі кліп.

Перад акцыяй 7 лістапада затрымалі некалькі нацболаў і маладых камуністаў

08.11.2014 Перад акцыяй 7 лістапада затрымалі некалькі нацболаў і маладых камуністаў

7 лістапада беларускія нацыянал-бальшавікі, сумесна з прадстаўнікамі розных беларускіх камуністычных арганізацыяў удзельнічалі ў мерапрыемствах з нагоды 97-й гадавіны Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай Рэвалюцыі, паведамілі актывісты арганізацыі.

Прысуд па справе зборшчыка подпісаў за “Народны Рэферэндум”: 3 сутак арышту (дапоўнена)

31.10.2014 Прысуд па справе зборшчыка подпісаў за “Народны Рэферэндум”: 3 сутак арышту (дапоўнена)

Сёння суддзя Паўлоўская абвесціла прысуд зборшчыку подпісаў за “Народны Рэферэндум” Уладзіславу Кошалеву: 3 сутак арышту.

Прэзентацыя ў Гродна: да Марціновіча прэтэнзіяў няма, але ці будуць наступствы для святара і выдаўца?

24.10.2014 Прэзентацыя ў Гродна: да Марціновіча прэтэнзіяў няма, але ці будуць наступствы для святара і выдаўца?

У святара айца Андрэя Крата, прадстаўніка выдавецтва Міраслава Лазоўскага і самога пісьменніка Віктара Марціновіча былі ўзяты пісьмовыя тлумачэнні.

Міліцыя зноў затрымала Вінаградава. Нібыта на размову

24.10.2014 Міліцыя зноў затрымала Вінаградава. Нібыта на размову

Актывіст апазыцыі Павал Вінаградаў сёньня пайшоў у міліцыю Маскоўскага раёна Менска адзначацца, паколькі адносна яго дзейнічае прэвэнтыўны нагляд. Але з пастарунку пакуль ня выйшаў.

Уладзімір Някляеў міліцыянерам: Я маю права бараніць сваю чалавечую годнасць

22.10.2014 Уладзімір Някляеў міліцыянерам: Я маю права бараніць сваю чалавечую годнасць

Лідар кампаніі "Гавары праўду" Уладзімір Някляеў звярнуўся з адкрытым лістом да міліцыянераў з нагоды яго затрымання, што адбылося 20 кастрычніка ў Мінску.

 Міліцыянты схапілі журналістку і аператара падчас інтэрв'ю з Някляевым

20.10.2014 Міліцыянты схапілі журналістку і аператара падчас інтэрв'ю з Някляевым

Відэааператара Алеся Любянчука і журналістку Марыю Арцыбашаву міліцыянты завезлі ў апорны пункт. Прыкладна праз гадзіну журналістаў і палітыка Някляева вызвалілі без складання пратаколаў

Антыфашыстаў вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (адноўлена)

20.10.2014 Антыфашыстаў вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (адноўлена)

Cуд над актывістамі антыфашысцкага руху, жорстка затрыманых амапаўцамі ў пятніцу, перанесены на 22 кастрычніка - у суд не з'явіліся сведкі затрымання.

Прэвентыўныя затрыманні: закон выкарыстоўваецца адвольна – дзеля выканання палітычнай замовы

16.10.2014 Прэвентыўныя затрыманні: закон выкарыстоўваецца адвольна – дзеля выканання палітычнай замовы

Падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай розным аспектам прэвентыўных затрыманняў у Беларусі, праваабаронцы агучылі адпаведныя заганы ў заканадаўстве, тыповыя злоўжыванні праваахоўнікаў і новыя тэндэнцыі ў святле праблемы.

Далучайцеся да кампаніі за свабоду Паўла Вінаградава!

15.10.2014 Далучайцеся да кампаніі за свабоду Паўла Вінаградава!

“Вясна” заклікае калегаў, сяброў і аднадумцаў далучыцца да кампаніі за свабоду грамадзянскага актывіста Паўла Вінаградава, чыя сітуацыя – сведчанне рэпрэсіўнасці і прававой несправядлівасці ў беларускай дзяржаве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства