Навіны на тэму: затрыманьні
08.05.2015 Прэвентыўныя затрыманні фанатаў “Дынама” ў Мінску
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, позна ўвечары 7 мая да аднаго з фанатаў мінскага ФК “Дынама” з вобшукам прыйшлі супрацоўнікі міліцыі.
29.04.2015 Затрыманні каля расійскай амбасады: "Забярыце касметычку!" (абноўлена)
Каля 15 гадзін пад амбасадай Расійскай Федэрацыі былі затрыманы журналісты Белсату, а таксама грамадскія актывісткі Вольга Нікалайчык і Кацярына Садоўская.
27.04.2015 Актывіста АГП з Магілёва Мікалая Гладышава аштрафавалі
Судзьдзя Ленінскага суду Магілёва Натальля Панасенка пакарала штрафам у 25 базавых велічыняў (4 мільёны 500 тысяч рублёў) актывіста АГП з Магілёва Мікалая Гладышава.
27.04.2015 У Магілёве затрымалі за ўлёткі «Не — карупцыі»
Міліцыя затрымала актывіста АГП Мікалая Гладышава за распаўсюд незалежных газэт і ўлётак.
26.04.2015 Баранавіцкаму актывісту Зміцеру Палойку дазволілі выязджаць з Беларусі
Прадстаўнік праваахоўных органаў паведаміў, што са Зміцера Палойкі здымаюцца часовыя абмежаванні на выезд з Рэспублікі Беларусь, накладзеныя рашэннем начальніка КДБ РБ па Брэсцкай вобласці Язерскім В.В. № 753нс ад 18 снежня 2014 года.
13.04.2015 Актывістку Ніну Багінскую будуць судзіць за бел-чырвона-белы сцяг
Пра суд Ніна Багінская даведалася 13 красавіка, калі наведала РУУС Маскоўскага раёна, супрацоўнікамі якога была затрыманая ў мінулую пятніцу. Дату адміністратыўнага працэсу ёй пакуль не паведамілі.
06.04.2015 Cуд над Станіславам Рамановічам: 15 сутак арышту
Рамановіча вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт 23.4) і дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП). Ноч да суду ён праваёў у міліцэйскім пастарунку.
23.03.2015 Брэст: на польска-беларускай мяжы сцягі Еўрапейскага Саюза забралі на экспертызу
Жыхар Брэста Андрэй Шарэнда вяртаўся ў родны горад з Польшчы аўтобусам Варшава-Мінск. Пасля праходжання пашпартнага кантролю на памежным пераходзе “Варшаўскі мост”ён быў накіраваны на асабісты дагляд.
17.03.2015 Затрымалі карэспандэнтку Радыё "Свабода"
Ля гандлёвага цэнтру «Экспабел» затрымалі карэспандэнтку Свабоды Галіну Абакунчык.
05.03.2015 Брэст: супрацоўнікі КДБ шукаюць аўтараў улётак пра зніклых беларускіх палітыкаў
З гэтай прычыны быў затрыманы грамадскі актывіст Сяргей Сухаверхі, якога дапыталі ў міліцэйскім пастарунку наконт улётак, што былі расклееныя ў Пінску і нагадвалі пра лёс вядомых у Беларусі прадстаўнікоў апазіцыі, якія былі выкрадзеныя альбо зніклі.
05.03.2015 Працэсуальная абарона правоў затрыманых і змешчаных пад варту
Апублікаваны Нацыянальны даклад да ўніверсальнага перыядычнага агляду, падрыхтаваны Міністэрствам замежных спраў Беларусі. Пытанням, якія раней вывучаліся ў ходзе маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання, які праводзіць ПЦ "Вясна", у дакладзе прысвечана некалькі пунктаў, якія параўноўваюцца на адпаведнасць рэчаіснасці з дакладам дзяржавы.
04.03.2015 Міліцыя затрымала фотакарэспандэнта Ўладзімера Грыдзіна
Гэта бачыў карэспандэнт Свабоды Алег Груздзіловіч, які таксама знаходзіўся ў судзе для асьвятленьня працэсу.
02.03.2015 На сходзе прадпрымальнікаў затрымалі Алеся Макаева. Магчымы суд
Адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў быў затрыманы і дастаўлены ў аддзяленьне міліцыі на рынку «Ждановічы».
28.02.2015 Сотню футбольных фанатаў загрузілі ў аўтазакі і некуды вывезьлі
Сайт заўзятараў футбольнай каманды «Дынама» (Менск) belultras.by паведамляе пра затрыманьне каля сотні фанатаў.
20.02.2015 Затрыманні сябраў "Альтэрнатывы" ў Менску
Як паведамляе ў Facebook лідэр моладзевай ініцыятывы “Альтэрнатыва” Алег Корбан, апоўдні ў цэнтры Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі 4 сябраў “Альтэрнатывы”. Інцыдэнт здарыўся каля 12 гадзіны ля плошчы Якуба Коласа, падчас расклейкі плакатаў да Дня роднай мовы.










