Навіны на тэму: затрыманьні
08.09.2015 Алеся Міхалевіча затрымалі на памежжы і выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, якую ён не падпісваў
Як паведамляе Першы намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч, прыкладна ў 15 гадзін Алесь Міхалевіч быў вызвалены з Ашмянскага РАУС пад падпіску аб невыездзе.
08.09.2015 Алесь Міхалевіч, які вырашыў вярнуцца ў Беларусь, затрыманы на мяжы ў Гудагаі
Пра затрыманне Алеся Міхалевіча ў 9:18 паведаміў у Фэйсбуку Аляксей Франскевіч.
07.09.2015 Затрыманні пікетоўшчыкаў каля Палаца Незалежнасці
7 верасня ў другой палове дня пацярпелыя і падманутыя дольшчыкі забудоўшчыка ТАА “Валынь” правялі чарговы пікет.
03.09.2015 Абвінавачаны па “справе графіцістаў”: Пры затрыманні нам пагражалі, што мы ніколі не выйдзем на волю
Адзін з абвінавачаных па “справе графіцістаў” Максім Пякарскі распавёў Праваабарончаму цэнтру “Вясна” як праходзіла ягонае затрыманне.
02.09.2015 Орша: затрыманыя прапаведнікі-крышнаіты
Гэта ня першы выпадак, калі супрацоўнікі міліцыі затрымліваюць крышнаітаў. Так, адно з апошніх затрыманняў адбылося ў чэрвені гэтага года ў Віцебску
31.08.2015 Фігуранты па “справе графіцістаў” адпушчаныя пад падпіску аб нявыездзе
Сёння ўвечары на сайце Следчага камітэта з’явілася інфармацыя, што фігуранты па “справе графіцістаў” цалкам прызналі сваю віну, чыстасардэчна раскаяліся і пакрылі прычыненую шкоду ў поўным аб'ёме.
25.08.2015 Следчы камітэт парушае прэзумпцыю невінаватасці фігурантаў па "справе графіцістаў"
На сайце Следчага камітэта 22 жніўня з'явілася інфармацыя ў дачыненні да абвінавачаных і падазраваных па “справе графіцістаў”, якая парушае прэзумпцыю невінаватасці затрыманых.
25.08.2015 Пад час акцыі салідарнасці з Украінай у актывістаў перапісалі пашпартныя дадзеныя
Дэмакратычныя актывісты ў Менску 24 жніўня адзначылі Дзень незалежнасці Украіны. Леанід Кулакоў, Вольга Нікалайчык, Зміцер Кантаровіч і Максім Вінярскі каля Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці праспявалі украінскі гімн, трымаючы сцяг з трызубцам.
25.08.2015 “Справа графіцістаў”: Затрыманым актывістам прад’явілі заведама несправядлівае, празмерна жорсткае абвінавачанне. Навошта?
Каментар юрыста Паўла Сапелкі з нагоды крымінальнага пераследу і змяшчэння пад варту да прад’яўлення абвінавачванняў моладзевых актывістаў па “справе графіцістаў”.
23.08.2015 Максіма Вінярскага затрымалі і адпусьцілі пасьля ўмяшаньня міліцэйскага кіраўніцтва
Актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага затрымалі падчас сустрэчы былога палітвязьня Мікалая Статкевіча. Актывіст быў апрануты ў майку «Лукашэнка сыходзь».
21.08.2015 Каля СІЗА на Валадарцы пікетоўцы патрабавалі вызваліць графіцістаў ФОТА
Каля Сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага адбыўся пікет з патрабаваньнямі вызваліць графіцістаў Максіма Пякарскага і Вадзіма Жаромскага, якім 20 жніўня Сьледчы камітэт выставіў абвінавачваньні па частцы 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу — «Хуліганства, зьдзейсьненае групай асобаў» за нанясеньне беларускамоўных графіці і запэцканьне білборду з выявай міліцыянтаў. З 11 жніўня Пякарскі і Жаромскі ўтрымліваюцца ў СІЗА на Валадарцы.
20.08.2015 “Падарунак” на дзень народзінаў: Следчы камітэт прад’явіў абвінавачванні фігурантам па “справе графіцістаў”
Сёння Максіму Пякарскаму і Вадзіму Жаромскаму прад’явілі абвінавачванні па ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне беларускамоўных графіці і запэцкванне бігборду.
20.08.2015 На матчы БАТЭ — "Партызан" затрымалі заўзятара ў майцы з “Пагоняй”
Пры гэтым міліцыя не адрэагавала на вялікі імперскі сцяг, вывешаны фанатамі сербаў, хоць гэты сімвал нерэкамендаваны УЕФА для праносу на стадыёны.
19.08.2015 Падтрымайце хлопцаў, што знаходзяцца ў СІЗА па “справе графіцістаў”
Падазраваных па “справе графіцістаў” Максіма Пякарскага і Вадзіма Жаромскага перавялі ў СІЗА №1 у Мінску яшчэ 14 жніўня. Зараз ім вельмі патрэбна патрымка.
14.08.2015 Падазраваным хлопцам па справах беларускамоўных графіці абвінавачванняў не прад'явілі, але і не адпусцілі
Сёння каля 19 гадзінаў траіх затрыманых па справе беларускамоўных графіці павінны былі выпусціць з ІЧУ ці прад’явіць ім абвінавачванні. Аднак, ні аднаго, ні другога не адбылося.










