Навіны на тэму: затрыманьні

Дзмітрыя Паліенку перавялі ў Жодзінскае СІЗА і прад'явілі абвінавачванне (абноўлена)

06.05.2016 Дзмітрыя Паліенку перавялі ў Жодзінскае СІЗА і прад'явілі абвінавачванне (абноўлена)

6 траўня стала вядома, што затрыманага ўдзельніка «Крытычнай масы» і падазраванага ў гвалтоўных дзеяньнях у дачыненьні да супрацоўніка ДАІ Дзмітрыя Паліенку перавялі ў СІЗА г. Жодзіна. Каля 20 гадзін, яму прад'явілі абвінавачванне.

Разгляд справаў па парушэнні ПДР удзельнікамі “Крытычнай масы” перанесены

03.05.2016 Разгляд справаў па парушэнні ПДР удзельнікамі “Крытычнай масы” перанесены

3 траўня ў ДАІ Мінгарвыканкама пачаўся разгляд адміністрацыйных справаў па парушэнні правілаў дарожнага руху ў дачыненні да ўдзельнікаў “Крытычнай масы” Аляксея Адамовіча і Дзмітрыя Пахомава.

Аднаго з затрыманых раварыстаў выпусцілі з ІЧУ, другога - пакінулі пад вартай

02.05.2016 Аднаго з затрыманых раварыстаў выпусцілі з ІЧУ, другога - пакінулі пад вартай

Як стала вядома праваабаронцам, Стаса Канавалава, затрыманага падчас акцыі "Крытычнай масы" 29 красавіка, выпусцілі з ІЧУ.

"Белсат" паразмаўляў з адным са збітых АМАПам раварыстаў (відэа)

01.05.2016 "Белсат" паразмаўляў з адным са збітых АМАПам раварыстаў (відэа)

Удзельнік роварнага заезду «Крытычная маса» будзе здымаць пабоі і спадзяецца, што праваабаронцы дапамогуць яму пакараць #маюміліцыю.

У дваіх затрыманых раварыстаў адбыліся вобшукі. Узбуджаны крымінальныя справы

30.04.2016 У дваіх затрыманых раварыстаў адбыліся вобшукі. Узбуджаны крымінальныя справы

Як паведаміла ПЦ “Вясна” дзяўчына аднаго з затрыманых 29 красавіка на Крытычнай масе раварыста, сёння ў іх кватэры адбыўся вобшук.

Затрыманні ўдзельнікаў "Крытычнай масы" у Мінску

29.04.2016 Затрыманні ўдзельнікаў "Крытычнай масы" у Мінску

Як стала вядома праваабаронцам, вечарам 29 красавіка было затрымана не менш за шэсць раварыстаў-удзельнікаў "Крытычнай масы". Чатырох хлопцаў адпусцілі з РУУС, дваіх - адвезлі ў ЦІП.

Раніцай у Наваполацку затрымалі сябра аргкамітэту БХД Андрэя Гайдукова

28.04.2016 Раніцай у Наваполацку затрымалі сябра аргкамітэту БХД Андрэя Гайдукова

У Наваполацку раніцай 28 красавіка быў затрыманы сябра аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Андрэй Гайдукоў. Затрыманне адбылося падчас вывешвання плакатаў “Праца – права, а не абавязак”.

Ня ўсе ахвочыя патрапілі на “Чарнобыльскі шлях”: міліцыя затрымала Наталлю Саматыя

28.04.2016 Ня ўсе ахвочыя патрапілі на “Чарнобыльскі шлях”: міліцыя затрымала Наталлю Саматыя

Жыхарка Менска Наталля Саматыя 26 красавіка была спыненая ў метро супрацоўнікамі аховы і затрыманая пасля агляду рэчаў.

Канец “лібералізацыі”? Вячаслава Сіўчыка затрымалі ўначы і моцна збілі

19.04.2016 Канец “лібералізацыі”? Вячаслава Сіўчыка затрымалі ўначы і моцна збілі

19 красавіка каля 3 гадзін ночы ў пад’ездзе дома супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста апазіцыі і лідара руху салідарнасці „Разам” Вячаслава Сіўчыка. Па словах маці, яго доўга каравулілі, а як затрымалі – пачалі моцна збіваць.

Пікеты ў падтрымку Надзеі Саўчанка завяршыліся складаннем пратаколаў

18.04.2016 Пікеты ў падтрымку Надзеі Саўчанка завяршыліся складаннем пратаколаў

Каля расійскай амбасады ў Мінску ў другой палове дня 17 красавіка актывісты зладзілі два адзіночныя пікеты.

У Светлагорску міліцыя з ужываннем фізічнай сілы затрымала журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага (фота)

13.04.2016 У Светлагорску міліцыя з ужываннем фізічнай сілы затрымала журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага (фота)

У Светлагорску 13 красавіка прыкладна ў 14.00 быў затрыманы міліцыяй з ужываннем фізічнай сілы гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі. Пра гэта паведаміла відавочца падзеяў, жыхарка Светлагорску Алена Маслюкова.

У Нароўлі міліцыя затрымала журналістаў

06.04.2016 У Нароўлі міліцыя затрымала журналістаў

3 красавіка журналіста-фрылансера Алеся Залеўскага, відэааператара, кіроўцу і галоўнага героя рэпартажу Івана Віткоўскага затрымала міліцыя. Некалькі гадзінаў яны правялі ў Нараўлянскім РАУСе.

Супрацоўнкі КДБ дапыталі актывіста “Маладой Беларусі” Аляксандра Галаваня

01.04.2016 Супрацоўнкі КДБ дапыталі актывіста “Маладой Беларусі” Аляксандра Галаваня

У другой палове дня 31 сакавіка ў Віцебску супрацоўнікі сілавых структур затрымалі рэгіянальнага каардынатара “Маладой Беларусі” Аляксандра Галаваня.

Каля гарвыканкама ў Гародні затрымалі актывістаў

25.03.2016 Каля гарвыканкама ў Гародні затрымалі актывістаў

Пяць актывістаў Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі былі затрыманыя міліцыянтамі каля будынку гродзенскага гарвыканкаму.

У Рэчыцы міліцыя затрымала журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага

24.03.2016 У Рэчыцы міліцыя затрымала журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага

У Рэчыцы 24 сакавіка каля 16.00 міліцыя затрымала гомельскага журналіста фрылансера Кастуся Жукоўскага. Па яго словах, каля мясцовага Дому быту ён праводзіў апытанку насельніцтва наконт іх адносін да выразу Кастуся Каліноўскага «Не народ для ўраду, а ўрад для народу».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства