Навіны на тэму: затрыманьні
05.09.2016 Міліцыя збівала людзей на фестывалі Lidbeer
3 верасня на фестывалі Lidbeer ў Лідзе блогер Антон Матолька стаў сведкам таго, як супрацоўнікі АМАПа збівалі маладых людзей пасля затрымання.
30.08.2016 Затрыманаму зламалі тры рэбры ў пастарунку, а следчы адмовіўся ўзбуджаць крымінальную справу
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся грамадзянін З.І., які стаў чарговай ахвярай міліцэйскага свавольства.
22.08.2016 Human Rights Watch патрабуе ад Беларусі вызвалення туркменскага дысідэнта Чары Анамурадава
Human Rights Watch патрабуе ад уладаў Беларусі вызвалення Чары Анамурадава, месяц таму затрыманага ў аэрапорце Мінска. Ён утрымліваецца ў СІЗА-1 на Валадарскага пад пагрозай экстрадыцыі ў Туркменістан, дзе стане ахвярай катаванняў у зняволенні.
19.08.2016 У Бабруйску міліцыянты вывалаклі актывіста БХД з дома і павезлі ў Жлобін
Актывіст БХД з Бабруйску Аляксандр Дзяткоў заяўляе, што 17 жніўня ў дзверы кватэры, у якой ён жыве, прыйшлі двое ў цывільным і запатрабавалі, каб ён праехаў з імі. Адзін з іх прад'явіў пасведчанне на імя міліцыянта Канстанціна Дыбы.
11.08.2016 Ахвяра міліцэйскага самавольства: «Я такіх здзекаў трываць не маю намеру!»
4 жніўня каля 8 раніцы ў кватэру ўрача-педыятра Дзмітрыя Серады і яго сям'і пачалі ламіцца невядомыя ў масках: без званкоў і тлумачэнняў сталі выбіваць уваходныя дзверы, а таксама спусціліся з даху і разбілі шкло балконнай дзверы на кухні.
08.08.2016 Затрыманых у Слоніме прадпрымальнікаў, якія кіраваліся на агульны сход, адпусцілі
Некалькі грамадзян з Ваўкавыску, якія сёння выехалі ў Мінск на сход па стварэнні прафсаюза прадпрымальнікаў «Салідарнасць», былі затрыманыя разам з аўтамабілем супрацоўнікамі Слонімскага ДАІ.
01.08.2016 На выходных АМАП “зачысціў” барныя вуліцы Мінска, людзі здымаюць пабоі
Пачасціліся выпадкі неабгрунтаванага затрымання і несуразмернага прымянення грубай фізічнай сілы з боку супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненні да грамадзянаў. Так у выходныя былі моцна збітыя Аляксандр Ярашэвіч і яго сяброўка.
20.07.2016 ПЦ "Вясна" праінфармаваў Працоўную групу па адвольных затрыманнях ААН пра справу Дзмітрыя Паліенкі
Затрыманне Дзмітрыя Паліенкі, які знаходзіцца пад вартай у чаканні суда за ўдзел у акцыі “Крытычная маса” 29 красавіка ў Мінску, правааабаронцы разглядаюць як форму палітычнага пераследу за яго погляды і грамадскія дзеянні.
13.07.2016 Расійская актывістка Марыя Рымар застаецца пад арыштам
13 ліпеня транспартная пракуратура адхіліла хадайніцтва Следчага камітэта аб вызваленні Марыі Рымар пад заклад.
11.07.2016 Марыю Рымар, затрыманую за жарт пра траціл, узялі пад варту
Расіянку Марыю Рымар, якая пажартавала ў мінскім аэрапорце пра траціл, узялі пад варту. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова на сваёй старонцы ў Facebook.
07.07.2016 Затрыманую ў Менскім аэрапорце ЛГБТ-актывістку з Самары дапыталі (абноўлена)
Як стала вядома праваабаронцам, Марыю Рымар дапыталі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па частцы1 арт. 340 (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы). Да прад'яўлення абвінавачвання яна змешчашая ў ізалятар часовага ўтрымання.
05.07.2016 У чарговы раз панк-фестываль разагнаны амапаўцамі
У сацыяльных сетках з’явілася інфармацыя пра разгон супрацоўнікамі міліцыі музычнага DIY панк-фестывалю. Здарэнне адбылося ў лясным масіве каля Бярозы ў суботу, 2 ліпеня.
04.07.2016 Паэта Славаміра Адамовіча, якога пасля затрымання адвезлі ў Навінкі, адпусцілі
Паэта і грамадскага дзеяча Славаміра Адамовіча 4 ліпеня адпусцілі з адзялення псіхіятрычнага шпіталя ў Навінках у Менску. Ніякіх сур’ёзных медыцынскіх даследаванняў не праводзілася.
30.06.2016 Дзмітрыю Паліенку працягнулі тэрмін следства яшчэ на адзін месяц
Актывіст Дзмітрый Паліенка будзе знаходзіцца пад следствам да 29 ліпеня.
24.06.2016 Падчас акцыі салідарнасці з Эдуардам Пальчысам затрымалі актывіста разам з аўтамабілем
У Мінску 23 чэрвеня актывісты на заклік сустаршыні «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча правялі акцыю ў падтрымку Эдуарда Пальчыса.










