Навіны на тэму: затрыманьні
17.03.2017 Затрыманні ў Берасці працягваюцца
У Берасці сёння затрымалі Андрэя Марача, аднаго з удзельнікаў “Марша недармаедаў”, які адбыўся ў горадзе 5-га сакавіка.
17.03.2017 У бабруйскім ІЧУ двое арыштаваных абвясцілі галадоўку
Актывіст Яўген Васьковіч і кінарэжысёр Максім Буйніцкі, асуджаныя да арыштаў пасля незаконных затрыманняў напярэдадні і пасля «Марша недармаедаў» 12 сакавіка, трымаюць галадоўку ў ІЧУ Бабруйска, паведамляе рэгіянальны партал babruisk.by.
16.03.2017 Libereco заклікае патрабаваць ад уладаў Беларусі спынення пераследу іншадумцаў
Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco заклікае далучацца да кампаніі па адпраўцы электронных зваротаў беларускім уладам дзеля вызвалення затрыманых дэманстрантаў у Беларусі.
16.03.2017 Прадстаўніца Фонда дамоў правоў чалавека распавяла ў ААН пра пераслед “сацыяльных утрыманцаў” у Беларусі
Выступоўца з трыбуны ААН заклікала беларускія ўлады неадкладна вызваліць асуджаных да арыштаў у выніку пратэстаў і ўстрымацца ад вынясення новых прысудаў, у тым ліку ў дачыненні да праваабаронцаў "Вясны".
15.03.2017 У рэгіёнах пачаліся затрыманні пасля "маршаў недармаедаў"
Адразу пасля завяршэння акцый супраць Дэкрэту №3 ва ўсіх гарадах пачаліся затрыманні.
15.03.2017 Неўзабаве пасля “Маршу недармаедаў” у Мінску распачаліся затрыманні
Назіральнікі паведамляюць пра затрыманні актывістаў анархісцкага руху. Іх даставілі ў РУУСы Першамайскага і Цэнтральнага раёнаў Мінска.
15.03.2017 Напярэдадні “Маршу недармаедаў” 15 cакавіка людзей кідаюць за краты
15 сакавіка плануецца шэраг "Маршаў недармаедаў" у гарадах Беларусі. Аднак, міліцэйскі і судовы канвеер няспынна працуе, каб скараціць колькасць патэнцыйных удзельнікаў акцыяў.
15.03.2017 Супраць Ігара Грышанава ўзбуджаная крымінальная справа
Аршанскага актывіста кампаніі «Гавары праўду» Ігара Грышанава 15 сакавіка вызвалілі з ізалятара часовага ўтрымання, у якім ён знаходзіўся трое сутак. Пра гэта праваабаронцам Пра гэта паведамляе назіральніца ПЦ "Вясна".
15.03.2017 Аляксандра Кабанава зноў затрымалі
Супрацоўнікі Бярозаўскага РАУСа 14 сакавіка ў чарговы раз затрымала актывіста кампаніі супраць Дэкрэта №3, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Кабанава.
15.03.2017 У Мінскім аэрапорце затрымлівалі Ігара Барысава
Уначы, 15 сакавіка, у Нацыянальным аэрапорце “Мінск-2” памежнікамі быў затрыманы першы намеснік старшыні БСДП (Грамада) Ігар Барысаў .
14.03.2017 У Мінску затрымана і асуджана дзяўчына арыштаванага Вячаслава Касінерава
Марына Насенка была затрыманая 14 сакавіка пад ЦІПам на Акрэсціна, куды несла перадачу для Вячаслава Касінерава, які адбывае арышт за ўдзел у “Маршы абураных беларусаў” ў Мінску 17 лютага. На яе таксама склалі пратакол за ўдзел у гэтай акцыі і асудзілі на 12 сутак арышту.
14.03.2017 У Мінску затрымалі актывістаў “Моладзі БНФ” і асудзілі да штрафаў
У Мінску 14 сакавіка супрацоўнікі міліцыі затрымалі дваіх актывістаў “Моладзі БНФ”. Меркавана, яны раздавалі мінакам нацыянальную сімволіку.
14.03.2017 Cпіс ахвяраў пераследу за акцыі грамадзянскага і сацыяльнага пратэсту: на 28 сакавіка - больш за 900 чалавек
З 3-га сакавіка, калі ўлады пачалі ўжываць жорсткія рэпрэсіі супраць удзельнікаў грамадзянскіх і сацыяльных акцый – у абарону Курапатаў у Мінску і супраць прэзідэнцкага Дэкрэта №3 у многіх гарадах Беларусі, было затрымана больш за 70 чалавек - прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі, грамадзянскіх актывістаў, журналістаў і звычайных пратэстоўцаў.
14.03.2017 Прадстаўнік МЗС Германіі: У Беларусі не павінна быць адкату назад у плане дэмакратыі і правоў чалавека
"Таму мы вельмі моцна заклапочаныя тымі падзеямі, якія адбываюцца цяпер, — сказаў Рот у інтэрв'ю БелаПАН . — Мы чакаем, што ў краіне будзе такая сітуацыя, каб грамадзяне маглі свабодна і без страху выказваць сваю думку. Мы таксама чакаем неадкладнага вызвалення арыштаваных".
14.03.2017 Заява БАЖ у сувязі з затрыманнямі журналістаў 12 сакавіка і судовымі працэсамі над імі
ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" выказвае пратэст у сувязі з масавымі затрыманнямі журналістаў і дзеяннямі супрацоўнікаў сілавых ведамстваў у дачыненні да іх. У час асвятлення масавых акцый пратэсту 12 сакавіка 2017 г. у Беларусі былі затрыманыя 18 журналістаў і блогераў.










