Навіны на тэму: затрыманьні

У Гомелі пасля санкцыянаванага мітынгу былі затрыманыя журналісткі і палітычны актывіст

01.05.2017 У Гомелі пасля санкцыянаванага мітынгу былі затрыманыя журналісткі і палітычны актывіст

Марына Драбышэўская і Ларыса Шчыракова, якія падчас акцыі вялі стрым, былі затрыманыя без тлумачэння прычынаў і дастаўленыя ў Чыгуначны РАУС. Пра гэта паведамляе Белсат.

На праўладным мітынгу ў Магілёве затрымалі распаўсюднікаў бюлетэня “За справядлівы свет”

01.05.2017 На праўладным мітынгу ў Магілёве затрымалі распаўсюднікаў бюлетэня “За справядлівы свет”

Міліцыя нейтралізавала магілёўскіх кіраўнікоў партыі левых «Справядлівы свет» за тое, што ў іх у торбах былі незабароненыя законам інфармацыйныя бюлетэні, паведамляе праваабарончы сайт mspring.online.

Затрыманні ў Гомелі

01.05.2017 Затрыманні ў Гомелі

У Гомелі напярэдадні першамайскай акцыі адбыліся затрыманні шэрагу актывістаў і журналістаў, якія пераследваліся за сваю актыўнасць падчас лютаўскіх і сакавіцкіх пратэстаў, якія ў гэтым абласным цэнтры адзначаліся шматлюднасцю.

У Слоніме затрыманыя двое актывістаў

01.05.2017 У Слоніме затрыманыя двое актывістаў

Як мінімум двое актывістаў - Міхаіл Сошка і Алесь Масюк - затрыманыя ў Слоніме, дзе на 1 траўня планавалася акцыя супраць дэкрэта №3.

У Магілёве заяўніка акцыі пратэсту цэлы дзень пратрымалі ў міліцыі

29.04.2017 У Магілёве заяўніка акцыі пратэсту цэлы дзень пратрымалі ў міліцыі

Актывіста Рамана Мішчанку, які публічна заявіў аб правядзенні пратэстнай акцыі 1 траўня, пасля затрымання дзень пратрымалі ў Ленінскім РАУС, парэкамендаваўшы ўстрымацца ад любых мітынгаў.

Аналітычны  агляд па затрыманнях у Мінску ў сакавіку 2017 года (інфаграфіка)

21.04.2017 Аналітычны агляд па затрыманнях у Мінску ў сакавіку 2017 года (інфаграфіка)

З 27 сакавіка па 13 красавіка 2017 года Праваабарончым цэнтрам “Вясна” было сабрана і апрацавана 130 анкет ад асобаў, правы якіх былі парушаныя ў сувязі з выказваннямі імі меркавання і ажыццяўленнем права на мірны сход.

Праваабаронцы Human Rights Watch прадставілі справаздачу па сакавіцкіх падзеях у Беларусі

14.04.2017 Праваабаронцы Human Rights Watch прадставілі справаздачу па сакавіцкіх падзеях у Беларусі

Міжнародная арганізацыя Human Rights Watch падрыхтавала маніторынгавую справаздачу аб масавых арыштах і збіваннях пратэстоўцаў, журналістаў і праваабаронцаў у Дзень Волі.

Мінгарсуд пакідае ў сіле рашэнні па сфабрыкаваных "адміністратыўках", патураючы свавольству міліцыі

11.04.2017 Мінгарсуд пакідае ў сіле рашэнні па сфабрыкаваных "адміністратыўках", патураючы свавольству міліцыі

Студэнт Раман Юрэня, які ўзяўся абскардзіць у Мінгарсудзе пастанову па сфабрыкаванай міліцыяй справе ў выніку яго затрымання 26 сакавіка, абураны не столькі сумай штрафу, досыць вялікай для студэнта з рэгіёну, колькі адсутнасцю магчымасці знайсці абарону ў судзе ад міліцэйскага свавольства.

У Пінску актывіст Алесь Рамановіч асуджаны да штрафу і арышту

06.04.2017 У Пінску актывіст Алесь Рамановіч асуджаны да штрафу і арышту

Штрафам у 40 базавых велічынь за непадпарадкаванне міліцыі і арыштам на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі суд пакараў удзельніка пінскага «марша недармаедаў» Алеся Рамановіча.

Таццяна Рэвяка заклікае не пакідаць беспакараным жорсткае абыходжанне супрацоўнікаў міліцыі пры затрыманнях (узор скаргі ў пракуратуру)

05.04.2017 Таццяна Рэвяка заклікае не пакідаць беспакараным жорсткае абыходжанне супрацоўнікаў міліцыі пры затрыманнях (узор скаргі ў пракуратуру)

Праваабаронца накіравала ў Пракуратуру горада Мінска скаргу ў сувязі са сваім адвольным затрыманнем на Кастрычніцкай плошчы 26 сакавіка і жорсткім абыходжаннем у Цэнтральным РУУС, куды яна была дастаўлена пасля затрымання.

Пракуратура вырашыла, што Лабковіч Валерыю не абаронца

04.04.2017 Пракуратура вырашыла, што Лабковіч Валерыю не абаронца

Заяву праваабаронцы Уладзіміра Лабковіча з нагоды незаконнага ўтрымання ў ЦІПе грамадзяніна з імем Валерый, які адмаўляўся называць сваё прозвішча, пракуратура Маскоўскага раёна пакінула без разгляду. Тым самым парушыла палажэнні закона «Аб Пракуратуры Рэспублікі Беларусь».

У Мінску асуджаны ўдзельнік пятнічнай акцыі каля КДБ

03.04.2017 У Мінску асуджаны ўдзельнік пятнічнай акцыі каля КДБ

Суддзя суда Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня пакарала пісьменніка Анатоля Кудласевіча за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (артыкул 23.34 КаАП) штрафам у 10 базавых велічынь.

Падтрымайце арыштаваных за мірныя сходы!

03.04.2017 Падтрымайце арыштаваных за мірныя сходы!

Валанцёры “Вясны” сабралі інфармацыю пра тое, хто і ў якім месцы зняволення знаходзіцца, каб словы падтрымкі дайшлі да кожнага з іх.

Па справе аб масавых беспарадках адпушчаны некалькі актывістаў "Маладога фронту"

01.04.2017 Па справе аб масавых беспарадках адпушчаны некалькі актывістаў "Маладога фронту"

1 красавіка адпушчаны на свабоду Дзмітрый Крамянецкі, Раман Васільеў, Арцём Леўчанка і Уладзімір Яроменак.

Магілёўская міліцыя выгароджвае дэпутата Марзалюка

01.04.2017 Магілёўская міліцыя выгароджвае дэпутата Марзалюка

Пасля мітынгу пратэсту 15 сакавіка затрымалі амаль усіх выступоўцаў, акрамя дэпутата Палаты прадстаўнікоў. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў не ўбачылі ў яго дзеяннях складу правапарушэння, паведамляе праваабарончы сайт mspring.online.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства