Навіны на тэму: затрыманьні
27.07.2017 «За што?» Як цяжка вяртацца ў жыццё «пасля» нават прафесійнаму псіхолагу
Прайсці праз беспадстаўнае затрыманне, вельмі цяжка, асабліва калі няма побач блізкіх і тых, хто гатовы падтрымаць. Распавядае псіхолаг Таццяна Палхоўская.
21.07.2017 У Гомелі міліцыя прыкавала кайданкамі да дрэва журналіста Жукоўскага
У Гомелі пасьля відэаздымак судовага паседжаньня ў адміністрацыйнай справе супраць блогера Максіма Філіповіча супрацоўнікі ДАІ затрымалі журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.
06.07.2017 У Турцыі арыштаваным праваабаронцам выставілі абвінавачанні ва ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі
У Турцыі паліцыя затрымала кіраўніцу прадстаўніцтва праваабарончай арганізацыі Amnesty International Ідыль Эсэр і яшчэ 11 праваабаронцаў, паведамляе 6 ліпеня газета Hurriyet. Па дадзеных BBC Turce, затрыманыя дзевяць чалавек.
28.06.2017 “Мы цябе абвінавацім у тэрарызме, і паедзеш ты на дзесяць гадоў”. Арцём Леўчанка пра ціск з боку КДБ
Актывіст “Маладога Фронту”, які з 22 сакавіка па 1 красавіка ўтрымліваўся ў СІЗА №1 па падазрэнні ў «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў», патрабуе ад КДБ кампенсацыю маральнай і матэрыяльнай шкоды за ўтрыманне пад вартай.
21.06.2017 У дзеяннях АМАПу, які затрымліваў назіральнікаў на Дзень Волі, парушэнняў не знойдзена
У заключэнні па факце праверкі значыцца, што АМАП выбыў на месца, бо ў Першамайскі РУУС "паступіла паведамленне пра знаходжанне па адрасе пр-т Незалежнасці, 78а – 48 вялікай колькасці падазроных грамадзян", якіх трэба было праверыць "на датычнасць да планавання масавых беспарадкаў".
14.06.2017 Затрыманым мог апынуцца кожны. Акцыя пратэсту ў Маскве вачыма назіральнікаў
У панядзелак ў многіх гарадах Расіі прайшлі акцыі пратэстаў супраць карупцыі, якія скончыліся масавымі затрыманнямі. Так, на акцыі “Патрабуем адказаў”, якая адбывалася ў Маскве адразу ў двух месцах, затрымалі агулам каля 700 чалавек.
06.06.2017 Графіціста Алега Ларычава і Ганну Новік асудзілі да штрафаў
Куратар стрыт-арт-праекту Signal Алег Ларычаў паведаміў у адной з суполак у мэсэнджэры Telegram, што быў затрыманы міліцыяй разам зь сяброўкай Ганнай Новік, пры іх былі фарбы і трафарэты.
12.05.2017 Затрыманых Вадзіма Жаромскага і Марыю Рабкову праз тры гадзіны адпусцілі з міліцыі
У РУУСе Фрунзенскага раёна на актывістаў склалі пратаколы па артыкуле 17.11 КаАП “Выраб, распаўсюд і (або) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
07.05.2017 Затрыманы праваабаронца Павел Левінаў знаходзіцца ў Віцебскай бальніцы
Адразу пасля затрымання ў доме брата Левінава даставілі ў гарадскі пасёлак Багушэўск для складання пратаколу, а затым перавезлі ў віцебскі ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ). Там ён паказаў свае медыцынскія дакументы, якія носіць з сабой.
06.05.2017 У Мінску затрыманы Уладзімір Някляеў
Як стала вядома БелаПАН, 6 мая прыкладна ў 10.30 каля свайго дома ў Мінску супрацоўнікамі АМАП затрыманы апазіцыйны палітык і паэт Уладзімір Някляеў. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго даставілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
06.05.2017 Праваабаронца Павел Левінаў затрыманы
Прадстаўнік Беларускага Хэльсынскага камітэта па Віцебскай вобласьці Павел Левінаў быў затрыманы ўвечары 5 траўня ў вёсцы Нярэйша Сеньненскага раёну, у доме брата Андрэя. Пра здарэньне паведамляе “Віцебская вясна”.
04.05.2017 Наталля Папкова адбывае “суткі” па ранейшым прысудзе, за Першамай - аштрафаваная
Высветлілася, што актывістка Наталля Папкова, затрыманая 1 траўня ў Мінску, у ЦІПе на Акрэсціна адбывае 15-суткавы арышт паводле прысуду суда Ленінскага раёна Брэста ад 19 красавіка. За ўдзел у мінскай акцыі дзяўчына асуджана да штрафу.
04.05.2017 У Мінску затрыманы Яўген Афнагель
Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель быў затрыманы ў Мінску позна вечарам 3 траўня.
03.05.2017 У Менску затрымалі лідэра руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка
Лідара руху «Разам» Вячаслава Сіўчыка невядомыя ў цывільным выцягнулі з маршруткі і зьвезьлі ў мікрааўтобусе без нумароў у невядомым кірунку.
01.05.2017 У Мінску пасля акцыі затрыманыя Севярынец і Вінярскі
Пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 1 траўня ў Мінску, затрыманыя палітык Павел Севярынец, які выступаў на мітынгу і ачольваў калону дэманстрантаў, а таксама актывіст Максім Вінярскі.










