Навіны на тэму: затрыманьні
27.03.2018 Назіральніца: "Што застаецца? Крычаць? Крычала! Але я ж у РАУС!!!"
У панядзелак, 26 сакавіка ў судзе Савецкага раёна г. Мінска чакаўся суд над валанцёрамі-назіральнікамі РПГА "БХК" і ПЦ "Вясна", якія збіраліся ажыццяўляць грамадскі кантроль мірнага сходу на пл. Якуба Коласа.
25.03.2018 У Слуцку ўсё па-людску?
У Слуцку затрымалі шмат удзельнікаў святочнага канцэрта.
25.03.2018 У Мінску затрыманая група назіральнікаў: цягаюць за валасы, складаюць пратаколы
Пра гэта паведамілі самі назіральнікі, яны знаходзяцца ў аўтазаку.
25.03.2018 "Дзень Волі" ў Мінску: затрыманні, РУУСы, пратаколы і вызваленні
З 10 гадзінаў раніцы пачаліся рухі каля Тэатра опера і балета ў Мінску. Да месца правядзення канцэрта сцягнута спецтранспарт і дзяжурыць каля 200 супрацоўнікаў міліцыі па форме, каля дзесятку ў цывільным.
24.03.2018 Вілейка: на непрацяглы час затрымалі Аляксея Сюдака
Каля будынка Вялейскага раённага Дома культуры вечарам 24 сакавіка быў затрыманы Аляксей Сюдак, кіраўнік Вялейскай раённай арганізацыі партыі БНФ.
24.03.2018 У Бабруйску затрымалі Таісію Кабанчук
У Бабруйску 24 сакавіка затрымалі каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Магілёўскай вобласці Таісію Кабанчук.
24.03.2018 Бабруйск: Галіна Смірнова змешчана ў ІЧУ
У рэгіёнах працягваецца прэвентыўнае затрыманне актывістаў з мэтай недапушчэння іх удзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю ўтварэння БНР.
24.03.2018 Аляксандр Кабанаў: "Затрымалі, зараз еду ў камеру, сябры"
Берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін, тэлефон якога быў недасяжны з 23 сакавіка, адшукаўся сёння ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РУУС Берасця. Пра гэта нак сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў Аляксандр Кабанаў. Зараз затрымалі і яго.
24.03.2018 У Слуцку затрыманы абласны каардынатар Руху «За Свабоду» і двое актывістаў
Пад час расклейкі плакатаў з заклікам святкаваць 100-годдзе БНР у Слуцку затрыманы мінскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Віталь Амяльковіч і яшчэ двое мясцовых актывістаў.
23.03.2018 Міліцыя арыштавала Яўгена Афнагеля
Сёння раніцай арыштавалі аднаго з лідэраў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля. Дом палітыка спрабавалі штурмаваць з выкарыстаннем спецсродкаў.
22.03.2018 У Мінску падчас раздачы ўлётак затрымалі актывістаў "Моладзі БНФ"
Непоўнагадовага Арсенія Д. адпусцілі праз тры з паловай гадзіны ўтрымання ў Маскоўскім РУУС. А Арцёма Касаварава, па словах дзяжурнага, адвезлі ў ЦІП на Акрэсціна. Аднак у самом ЦІП кажуць, што Арцёма ў іх няма.
21.03.2018 Хваля затрыманняў перад Днём Волі: Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Максім Вінярскі
21 сакавіка, напярэдадні Дня Волі, у Мінску пачаліся затрыманні палітычных актывістаў. Праваабарончы цэнтр "Вясна" сочыць за сітуацыяй. Інфармацыя будзе дапаўняцца.
20.03.2018 Аляксею Лойку ў трэці раз адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы
Юрыст ПЦ “Вясна” Аляксей Лойка атрымаў чарговы адказ ад Следчага камітэту Першамайскага раёна г. Мінска на сваю скаргу аб збіцці пры брутальным затрыманні падчас інструктажу назіральнікаў 25 сакавіка 2017 года.
16.03.2018 Гомель: затрыманы грамадскі актывіст Барыс Анікееў
З прамога эфіру, які вёў з дому журналіст Кастусь Жукоўскі, стала вядома, што міліцыя падазрае Анікеева ў абразе прэзідэнта. Быў здейснены агляд памяшканняў. Якіх-небудзь падрабязнасцяў супрацоўнікі міліцыі не паведамлялі.
14.03.2018 Чарговы дагляд актывістаў прафсаюза РЭП на літоўскай мяжы
Актывісты прафсаюза РЭП з Гомеля Андрэй і Яўгенія Стрыжак 13 сакавіка былі затрыманыя на беларускай-літоўскай мяжы на памежным пераходзе "Каменны Лог".










