Навіны на тэму: затрыманьні
09.07.2018 Ніну Багінскую затрымалі пасля пікету каля будынка КДБ
У Мінску 7 ліпеня падчас пікету салідарнасці з палітвязнямі затрыманая абаронца Курапатаў, грамадская актывістка Ніна Багінская.
05.07.2018 Дзяніс Урбановіч адбывае арышт у ІЧУ Мінскага раёна
Як паведамляе актывіст Леанід Кулакоў, абаронца Курапатаў Дзяніс Урбановіч цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёна.
04.07.2018 Суды над затрыманымі 3 ліпеня: штрафы і суткі
У судах г. Мінска 4 ліпеня судзілі затрыманых на "Дзень Незалежнасці" Вячаслава Сіўчыка, Рыгора Кастусёва, Максіма Вінярскага, Аляксея Туровіча за абарону Курапатаў, Мікалая Статкевіча — за заклік за заклік да ўдзелу ў акцыі.
04.07.2018 "Мы робім тое, што ад нас патрабуюць" — на мяжы ўзнавіліся затрыманні актывістаў
Памежнікі здымаюць з цягнікоў "Вільнюс-Мінск" сацыяльных актывістаў і праводзяць асабісты дагляд без тлумачэння прычынаў.
04.07.2018 Затрыманы старшыня БНФ Рыгор Кастусёў
Лідэр Партыі БНФ Рыгор Кастусёў быў затрыманы па дарозе ў аэрапорт Менск-2, адкуль збіраўся вылятаць у Варшаву на пасяджэнне міжнароднай камісіі польскага Сейму.
03.07.2018 Назіральнікаў #ControlBY затрымалі людзі ў цывільным
Пяцёра назіральнікаў ад ПЦ "Вясна" і БХК было затрымана 3 ліпеня каля 13 гадзін у скверы па вуліцы Талбухіна ў Мінску.
30.06.2018 Зачыстка перад 3 ліпеня: Севярынца і Мікалайчык асудзілі на 10 сутак
Праваабаронцам стала вядома, што ў суботу, 30 чэрвеня, пачалі масава затрымліваць абаронцаў Курапат.
29.06.2018 Суды за інсталяцыю з ЛГБТ-клумбай перад будынкам МУС: усім па 3 базавыя велічыні
Студэнты тэатральнай лабараторыі Fortinbras Вольга Рамашка, Надзея Крапівіна і Дзмітрый Яфрэмаў, якія 28 чэрвеня стварылі ЛГБТ-клумбу перад будынкам беларускага МУС, сумна вядомага гамафобнымі поглядамі яго кіраўніцтва, былі затрыманыя і адпраўленыя да суда на Акрэсціна.
28.06.2018 Фотафакт: Каля статуі гарадавога насупраць МУС зьявілася ЛГБТ-клюмба
Тэатральная лябараторыя Fortinbras пры Беларускім Свабодным тэатры правяла ў цэнтры Менску насупраць будынку МУС акцыю ў падтрымку ЛГБТ-супольнасьці, паведамляе Радыё Свабода.
25.06.2018 Праваабаронца знаёміцца з матэрыяламі праверкі свайго затрымання 25 сакавіка
Алег Мацкевіч накіраваў заяву ў Барысаўскі РУУС, у якой просіць прадставіць магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі праверкі па заяве аб злачынстве, якая праводзілася ў адносінах да яго.
25.06.2018 Змітра Дашкевіча затрымлівалі за банэр „Курапаты – дарога смерці”
Змітра Дашкевіча позна ўвечары 23 чэрвеня затрымалі за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Раней у той дзень быў затрыманы жыхар Ваўкавыска Валерый Жабрак, які вёз з Курапат расцяжку з надпісам «Курапаты — дарога смерці».
25.06.2018 “Мы закон не парушалі, нас няма за што прыцягваць да адказнасці”
У Берасці затрымлівалі сябраў ініцыятыўнай групы, што выступае супраць пабудовы акумулятарнага завода.
01.06.2018 Абарона Курапатаў пачалася з затрымання Вольгі Мікалайчык
Каля 21.45 Вольгу Мікалайчык затрымалі ў Курапатах міліцыянты ў цывільным і даставілі ў Савецкае РУУС. Суд - 8 чэрвеня.
25.05.2018 Прайшло два месяцы з моманту затрымання незалежных назіральнікаў. Што маем?
Пракуратура Савецкага раёна не выявіла парушэнняў заканадаўства пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу ў дачыненні да валанцёраў, затрыманых 25 сакавіка.
22.05.2018 У Магілёве міліцыянты гвалтоўна затрымалі журналістку
У Магілёве 21 траўня затрымалі журналістку-фрылансерку Аліну Скрабунову. Яна расказала БелаПАН, як адбывалася затрыманне, больш падобнае да выкрадання.










