Навіны на тэму: затрыманьні
08.08.2018 У Аляксандра Кабанава правялі агляды дамоў у межах праверкі па крымінальнай справе
Восьмага жніўня ў Бярозе быў затрыманы блогер, сябра АГП Аляксандр Кабанаў. Супраць яго распачатая крымінальная справа за абразу супрацоўніка міліцыі (арт.189 КК РБ). У яго доме праходзіць вобшук.
08.08.2018 Віцебскіх актывістаў затрымалі па дарозе на варту ў Курапаты
Чацьвёра прыхільнікаў БХД, у тым ліку старшыня абласнога аргкамітэту Таццяна Севярынец, затрыманыя і знаходзяцца ў ДАІ райцэнтру Бешанковічы, паведамляе "Радыё Свабода".
30.07.2018 Сяргей Пятрухін выходныя правёў у ізалятары часовага ўтрымання
Затрыманы брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін на выходныя быў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
27.07.2018 У Брэсце затрыманы блогер Сяргей Пятрухін. ідзе агляд кватэры
Блогера Сяргея Пятрухіна затрымала міліцыя і вязе ў Ленінскі РАУС Брэста. Ёсць ордэр на агляд ягонай кватэры, піша «Беларускі партызан”.
25.07.2018 Гродзенскія журналісты - пра акалічнасці затрымання і ператрусу
Незалежных журналістаў з Гродна Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса 23 ліпеня затрымалі на вуліцы людзі ў цывільным. Пасля ў іх дома міліцыянты правялі агляд памяшкання і забралі камп’ютарную тэхніку.
24.07.2018 У Беларусі існуюць "ЛГБТ-картатэкі"?
У ноч з пятніцы на суботу, 21 ліпеня 2018 года, у клуб "Бурлеск", дзе збіраюцца прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці, уварвалася міліцыя з чарговай “праверкай”. Гэта ужо другі падобны выпадак за апошні месяц.
24.07.2018 Андрэй Павук: “Мяне затрымалі за супрацу з Белсатам”
Акцябрскі блогер Андрэй Павук паведаміў 24 ліпеня на ўласнай старонцы ў фэйсбуку: “Мяне затрымалі за супрацу з Белсатам”.
24.07.2018 Адбыліся ператрусы ў гарадзенскіх журналістаў-фрылансераў
У гарадзенскіх журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса увечары 23 ліпеня адбыліся ператрусы.
20.07.2018 У Курапатах затрыманыя журналісты Белсата
Журналістку «Белсату» Кацырыну Андрэеву і аператара Сяргея Кавалёва затрымалі ў Курапатах.
20.07.2018 Затрыманыя пад “Гранд Кушавелем” актывісты - на Акрэсціна
Каля сталічнага рэстарана “Гранд Кушавель” супрацоўнікі міліцыі 19 ліпеня прыблізна ў 14 гадзін затрымалі актывістаў абароны Курапат Леаніда Кулакова, Вольгу Нікалайчык і Маю Наумаву.
16.07.2018 На "кармленне галубоў" у Берасце прыйшлі ўчастковыя
На плошчы Леніна ў г. Брэсце 15 ліпеня, у нядзелю, зноў кармілі галубоў супраць будаўніцтва аккумулятарнага завода. На акцыю прыйшло каля 60 чалавек і з дзесятак супрацоўнікаў МУС.
12.07.2018 Мікалай Дзядок: Затрыманне і суд лічу асабістай помстай мне начальніка ГУБАЗіК
Анархіст і былы палітвязень Мікалай Дзядок расказаў Праваабарончаму цэнтру “Вясна” падрабязнасці свайго затрымання раніцай 12 ліпеня, хто і ў чым яго абвінаваціў і што ён збіраецца рабіць далей.
12.07.2018 Экс-супрацоўнік ЦІП на Акрэсціна адбывае 10 сутак за абарону Курапатаў
Пра гэта паведаміў актывіст Леанід Кулакоў падчас круглага стала па абароне Курапатаў.
12.07.2018 Мікалаю Дзядку прысудзілі штраф у 10 базавых, Марфе Рабковай - на адну базавую больш
Яго судзяць у судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска. Інфармацыя ўдакладняецца.
10.07.2018 У Расіі затрыманы анархіст з Беларусі. Да яго не пускаюць адваката
8 ліпеня на навуковай канферэнцыі «Прямухинские чтения*» у Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі быў затрыманы анархіст з Беларусі Арцём Маркін.










