Навіны на тэму: затрыманьні
05.12.2018 КПЧ ААН прызнаў, што Беларусь парушыла правы журналісткі падчас затрымання
Камітэт па правах чалавека ААН разглядзеў і прыняў рашэнне па скарзе сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Любові Праневіч.
03.12.2018 Затрыманых за акцыю каля помніка гарадавому аштрафавалі
У нядзелю днём група маладых людзей на чале з анархістам Вячаславам Касінеравым усклала да скульптуры гарадавога, што насупраць будынка МУС, пахавальны вянок з надпісам «Імiджу МУС».
28.11.2018 Ці законна затрыманага айца Вікенція пакінулі на ноч у камеры?
26 лістапада мінская міліцыя за тое, што прасіў міласціну, затрымала святара айца Вікенція, які мае другую групу інваліднасці. Ці парушылі закон міліцыянты, затрымаўшы яго на тэрмін звыш трох гадзін? Разбіраемся.
26.11.2018 Зміцер Паліенка: Ужо дасталі матузкі, а пазней рэзка адпусцілі
Былога палітвязня затрымалі за тое, што ён перастаў хадзіць на прызначаныя лекцыі пасля вызвалення. Суд адбудзецца 6 снежня.
14.11.2018 Праз загружанасць суда працэс над Пятрухіным прызначылі на 16 лістапада. Ён на волі
Па станне на 15.30 Пятрухін знаходзіцца ў РАУС Ленінскага раёна, яго афармляюць для перавода ў ІЧУ. Верагодна, заўтра будзе суд.
12.11.2018 Берасце: затрыманага ў нядзелю "чалавека-ліса" выпусцілі з ІЧУ
Чарговая акцыя праціўнікаў будаўніцтва пад Берасцем акумулятарнага завода завяршылася 11 лістапада затрыманнем аднаго з берасцейскіх актывістаў Канстанціна Астапука.
08.11.2018 У Курапатах затрыманы дэмакратычны актывіст Дзяніс Урбановіч
Міліцыя абвінавачвае Урбановіча па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях - удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве ўвечары 29 кастрычніка.
08.11.2018 Мікалая Саляніка і Аляксандра Лаўрэнцьева затрымалі за плакат "Долой самодержавие!"
Мікалая Саляніка пасля складання пратаколу пра адміністрацыйнае правапарушэнне выпусцілі з РАУСу, Аляксандар Лаўрэнцьеў застаўся пад вартай, відаць ён будзе засуджаны да адміністрацыйнага арышту.
05.11.2018 Журналіста Рамана Пратасевіча выпусцілі з Першамайскага РУУС
Раніцай 5 лістапада затрыманы журналіст Раман Пратасевіч. У 7.26 ён патэлефанаваў галоўнаму рэдактару Еўрарадыё Паўлу Свярдлову і распавёў, што да яго прыйшлі з крымінальнага вышуку, і што ён ужо знаходзіцца ў службовым аўтамабілі.
29.10.2018 Пад час Дзядоў міліцыя цікавілася назіральнікамі ControlBY
Пад час традыцыйнага шэсця на Дзяды ў Курапаты 28 кастрычніка супрацоўнік міліцыі на некаторы час затрымаў двух назіральнікаў ControlBY.
28.10.2018 “Да асобага распараджэння”: у Берасці працягваецца пратэст супраць будаўніцтва АКБ
Пасля затрыманняў, судоў і арыштаў, людзей, якія выйшлі на плошчу Леніна Берасця сёння пакарміць галубоў, стала яшчэ болей. Больш за 200 праціўнікаў будаўніцтва завода сабраліся на плошчы Леніна 28 кастрычніка.
25.10.2018 Міліцыя затрымала ўкраінскага журналіста, які прыехаў на медыяфорум у Мінск
Пасля затрымання ў мінскім гатэлі кіеўскага мэнэджара па продажу рэкламы і юрыста Міколу Балабана адвезлі ў пастарунак, а пазней адпусцілі, паведамляе Радыё Свабода.
19.10.2018 У Брэсце затрыманы актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда
У пад'езда свайго дома пасля сустрэчы з вызваленым пасля арышту з ІЧУ Мікалаем Статкевічам затрыманы брэсцкі лідэр Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда, паведамляе телеграм-канал «Баста».
16.10.2018 Каля будынку Генштаба затрымалі актывістаў "Моладзі БНФ"
Яны праводзілі пікет у межак грамадскай кампаніі "Білет на той свет". Актывістаў павезлі ў Цэнтральны РУУС.
16.10.2018 Затрыманую ў Курапатах журналістку Вольгу Чайчыц адпусцілі праз тры гадзіны
16 кастрычніка падчас будаўнічых работ у Курапатах была затрымана журналістка-фрылансерка Вольга Чайчыц.










