Навіны на тэму: затрыманьні
22.06.2019 Міколу Дзядка ізноў даглядалі на мяжы
Раніцай 22 чэрвеня пры вяртанні ў Беларусь анархіста Міколу Дзядка знялі з аўтобуса беларускія памежнікі.
17.06.2019 Міліцыя затрымала музыкаў і забрала інструменты
Увечары 15 чэрвеня кампанія маладых музыкаў сабралася на мінскай Нямізе, піша TUT.BY. Гралі пад мастом, пакуль не з'явіліся супрацоўнікі міліцыі.
08.06.2019 Беларускі ПЭН-цэнтр патрабуе спыніць пераслед мастака Алеся Пушкіна
Заява Беларускага ПЭН-цэнтра з нагоды затрымання Алеся Пушкіна за перформанс у падтрымку беларускай мовы
06.06.2019 У Крупках жорстка затрымалі мастака Алеся Пушкіна
У 220-ю гадавіну нараджэння расійскага паэта Аляксандра Пушкіна ягоны беларускі цёзка мастак Алесь Пушкін зладзіў перформанс супраць дыскрымінацыі беларускай мовы і русіфікацыі.
03.06.2019 Айца Вікенція затрымлівалі для правядзенне судова-псіхіятрычнай экспертызы.
Супрацоўнікі Першамайскага РУУС Мінска прыкладна ў 11-30 3 чэрвеня затрымалі ў сваім доме Віктара Кавалькова (айца Вікенція).
23.05.2019 Супраць актывісткі Руху "Маці 328" заведзена крымінальная справа
Ранкам 23 траўня ў Мінску затрымалі актывістку Руху "Маці 328" Марыну Мацулевіч, паведамляе "Новы час".
17.05.2019 Праваабаронцы: злачынства не мае нацыянальнасці
Праваабаронцы заклікаюць да стрыманасці як нашых грамадзянаў, так і работнікаў праваахоўных органаў, заклікаюць дзейнічаць у межах закона і не парушаць нічыіх правоў, у тым ліку і па нацыянальнай прыкмеце.
13.05.2019 Пад увагу ГУБАЗіКа трапіла нефармальная футбольная каманда
Затрыманне 17 чалавек за ўжыванне алкаголю ў грамадскім месцы стала толькі нагодай для таго, каб распытаць маладзёнаў пра іх інтарэсы, погляды і стасункі паміж сабой.
11.05.2019 13 траўня - новы разгляд "экстрэмісцкай" справы Глеба Рубанава
Глеба Рубанава выклікалі ў Савецкі РУУС на 11 траўня, хаця раней яму выдалі позву ў суд на 16 траўня. У выніку яму ўручылі позву ў суд на панядзелак 13 траўня.
10.05.2019 Інгушскага блогера Ісмаіла Нальгіева высылаюць з Беларусі без суда
Раніцай 10 траўня адвакату інгушскага апазіцыйнага блогера Ісмаіла Нальгіева, затрыманага раней у мінскім аэрапорце, паведамілі, што рашэнне аб яго высылцы ўжо прынята начальнікам АГіМ Кастрычніцкага раёна.
07.05.2019 Начное затрыманне за флэшмоб #яэкстрэміст
Ноччу з 6 на 7 траўня быў затрыманы IT-кансультант Глеб Рубанаў. Меркавана, яго затрымалі за рэпост у сацыяльных сетках у межах флэшмобу #яэкстрэміст.
06.05.2019 Каля 120 праціўнікаў акумулятарнага завода сабраліся ў цэнтры Брэста
Людзі стаялі групамі і абмяркоўвалі вынесенае 30 красавіка пракуратурай Брэста папярэджанне пяці супернікам акумулятарнага завода аб недапушчальнасці парушэння закона «Аб масавых мерапрыемствах».
06.05.2019 Праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода жорстка затрымалі на вачах у сына
5 траўня ў Брэсце міліцыянты жорстка затрымалі Віталя Шавяленкава — праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода, адзначае Еўрарадыё. Затрыманне адбывалася на вачах малалетняга сына, якому чатыры з паловай гады.
03.05.2019 У Генпракуратуру паскардзіліся на выкраданне «людзьмі ў цывільным» праціўніка будаўніцтва акумулятарнага заводу
Жонка берасцейскага актывіста Дзмітрыя Бекалюка Таццяна трэцяга траўня падала ў Генеральную пракуратуру скаргу на «гвалтоўнае знікненне» мужа.
29.04.2019 Як сустрэча анархістаў пад Кобрынам скончылася катаваннямі
На выходных 20 красавіка дваццаць прадстаўнікоў спецслужбаў (АМАП і САХР) у бронекамізэльках з аўтаматамі ды ў масках уварваліся на лецішча ў вёсцы Тэўлі Кобрынскага раёну, дзе адпачывала група з 11 маладзёнаў. На ўсіх надзелі кайданкі і адвезлі ў Кобрынскі РУУС, пасля чаго яны ноч правялі ў ізалятары часовага ўтрымання.










