Навіны на тэму: затрыманьні

Што рабіць, калі ваш сваяк ці блізкі не вярнуўся 14 ліпеня дадому пасля шматлікіх затрыманняў у Мінску?

15.07.2020 Што рабіць, калі ваш сваяк ці блізкі не вярнуўся 14 ліпеня дадому пасля шматлікіх затрыманняў у Мінску?

У сувязі са шматлікімі затрыманнямі ў Мінску 14 ліпеня у Прававаабарончы цэнтр “Вясна” звяртаецца шмат людзей, каб даведацца пра лёс родных і блізкіх.

Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Вялікі фотарэпартаж

15.07.2020 Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Вялікі фотарэпартаж

Па інфармацыі "Вясны" 14 ліпеня ў сталіцы падчас мірных акцый пратэсту было затрымана больш за 200 чалавек. Самыя масавыя і брутальныя затрыманні пратэстоўцаў адбыліся на Нямізе. Як гэта адбывалася — глядзіце ў нашым фотарэпартажы.

У Мінску затрымалі ўдзельнікаў велапрабега салідарнасці. Некаторых аштрафавалі

10.07.2020 У Мінску затрымалі ўдзельнікаў велапрабега салідарнасці. Некаторых аштрафавалі

Увечары 10 ліпеня ў Мінску ўдзельнікаў велапрабега салідарнасці затрымлівалі супрацоўнікі ДАІ і АМАП.

Хроніка пераследу актывістаў 10 ліпеня

10.07.2020 Хроніка пераследу актывістаў 10 ліпеня

Праваабаронцам "Вясны" 10 ліпеня паведамляецца пра затрыманні, пераслед актывістаў і простых людзей на розных падставах: удзел у велапрабегах салідарнасці, акцыях, крытычныя каментары ў сацсетках і інш.

Затрыманага мінчука Шоту Лабжанідзэ асудзілі за "абразу" БРСМ

10.07.2020 Затрыманага мінчука Шоту Лабжанідзэ асудзілі за "абразу" БРСМ

Як стала вядома "Вясне", 10 ліпеня ў першай палове дня на працу да мінчаніна Шоты Лобжанідзэ прыехалі супрацоўнікі міліцыі і без тлумачэння прычынаў затрымалі яго.

Новая крымінальная справа супраць Дзмітрыя Паліенкі і арышт на 15 сутак. Храналогія падзей

08.07.2020 Новая крымінальная справа супраць Дзмітрыя Паліенкі і арышт на 15 сутак. Храналогія падзей

У 7 гадзін раніцы 8 ліпеня ў двор, дзе пражываюць актывісты Дзмітрый і Наста Паліенкі, увайшлі некалькі супрацоўнікаў міліцыі з Маскоўскага РУУС. Яны прапанавалі актывісту “выйсці і пагаварыць”. Пра мэты размовы нічога не паведамлялі.

У Віцебску затрыманы актывіст Уладзімір Кійко

06.07.2020 У Віцебску затрыманы актывіст Уладзімір Кійко

У Віцебску шостага ліпеня затрымалі каардынатара Беларускага нацыянальнага кангрэсу па вобласці, сябра "Народнай грамады" Уладзіміра Кійко. На яго склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

“Ласкавыя” затрыманні падчас Ланцугоў салідарнасці. Як гэта было? — Восьмы выпуск падкаста “Вясна прыйдзе”

05.07.2020 “Ласкавыя” затрыманні падчас Ланцугоў салідарнасці. Як гэта было? — Восьмы выпуск падкаста “Вясна прыйдзе”

Як завіў міністр МУС Юрый Караеў, пры затрыманнях супрацоўнікі праяўлялі максімальную вытрымку і былі "ласкавымі". Пагаварылі з людзьмі, якіх у тыя дні (19 і 20 чэрвеня) затрымалі. І [чамусьці] іх досвед сведчыць аб адваротным.

"Нам далі распараджэнне такіх затрымліваць". Затрыманні 3 ліпеня ў Беларусі

03.07.2020 "Нам далі распараджэнне такіх затрымліваць". Затрыманні 3 ліпеня ў Беларусі

3 ліпеня ў Беларусі святкуюць Дзень незалежнасці. У розных сацыяльных сетках людзей заклікалі выйсці на галоўныя вуліцы гарадоў і выказаць нязгоду з тым, як праходзіць выбарчая кампанія ў Беларусі. Міліцыя пачала затрымліваць некаторых актывістаў.

Валянцін Стэфановіч: Крымінальны пераслед па артыкуле 342 стаў новай формай адвольных затрыманняў

30.06.2020 Валянцін Стэфановіч: Крымінальны пераслед па артыкуле 342 стаў новай формай адвольных затрыманняў

Намеснік старшыні “Вясны” Валянцін Стэфановіч заяўляе, што крымінальны пераслед і змяшчэнне пад варту па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу ў Беларусі стаў новай формай адвольных затрыманняў. Асноўная мэта гэтага — ізаляцыя на перыяд выбарчай прэзідэнцкай кампаніі.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

30.06.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Рэпрэсіўныя суды працягваюцца, частка з іх праходзіць праз Skype-відэасувязь. У склад УВК трапіў 1,1% вылучаных ад апазіцыйных партый. А мінчука Віктара закінулі ў аўтазак, а потым і ў ЦІП толькі за тое, што той меў пры сабе бчб-сцяг.

У Лідзе затрыманы ўдзельнікі аўтапрабегу салідарнасці

29.06.2020 У Лідзе затрыманы ўдзельнікі аўтапрабегу салідарнасці

У Лідзе працягваюць затрымліваць людзей, якія выказваюць сваю салідарнасць з палітычнымі зняволенымі.

Пятнічныя затрыманні: за "ланцугі салідарнасці" і за званок у міліцыю

27.06.2020 Пятнічныя затрыманні: за "ланцугі салідарнасці" і за званок у міліцыю

У пятніцу 26 чэрвеня ў розных гарадах краіны адбыліся новыя затрыманні сябраў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай і удзельнікаў акцый "Ланцуг салідарнасці". Таксама быў затрыманы мужчына, які тэлефанаваў у РУУС Мінска з пытаннем, як прайсці па горадзе, каб не быць затрыманым АМАПам. 

У Гродне да і падчас "ланцугу салідарнасці" адбыліся затрыманні

26.06.2020 У Гродне да і падчас "ланцугу салідарнасці" адбыліся затрыманні

У Гародні 26 чэрвеня затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Яўгена Амплеева. Пра гэта "Вясне" паведаміла каардынатарка ініцыятыўнай групы па Гарадзеншчыне Вольга Каракіна.

Алесь Бяляцкі: Чаму толькі як перахварэлага на COVID-19 Аляксандра Кабанава цягаюць па этапах?

26.06.2020 Алесь Бяляцкі: Чаму толькі як перахварэлага на COVID-19 Аляксандра Кабанава цягаюць па этапах?

26 чэрвеня праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што блогер Аляксандр Кабанаў знаходзіцца ў мінскім ЦІП на вуліцы Акрэсціна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства