Навіны на тэму: затрыманьні
28.07.2020 Хроніка 28 ліпеня: Затрыманні, новыя пратаколы і ператрус
28 ліпеня ў рэгіёнах Беларусі адбыліся новыя затрыманні, на актывістаў працягваюць складаць пратаколы, а ў брэсцкага актывіста Андрэя Шарэнды праходзіць ператрус.
27.07.2020 Дзмітрыя Паліенку затрымалі пасля 2 дзён на волі і адправілі на новыя "суткі"
27 ліпеня ў Мінску зноў затрымалі актывіста Дзмітрыя Паліенку. Вядома, што днём ён пайшоў у РУУС Першамайскага раёна Менска для "адзнакі", як гэта ён абавязаны рабіць, бо адбывае пакаранне ў выглядзе"хатняй хіміі".
27.07.2020 Пасля пікету Ціханоўскай у Брэсце былі затрыманыя два чалавекі
Пасля агітацыйнага пікету ў падтрымку кандыдата ў Прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Брэсце 25 ліпеня было затрымана два чалавекі.
24.07.2020 Пераслед актывістаў і журналістаў у Гродне, Барысаве і Мінску
У розных гарадах Беларусі, у тым ліку ў тых, дзе праходзілі агітацыйныя пікеты кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, 23 ліпеня адбыліся затрыманні актывістаў і журналістаў. У Гродне і Барысаве былі затрыманыя сем актывістаў і актывістак "Народнай Грамады" і "Еўрапейскай Беларусі".
22.07.2020 “У іх загад “тэрорыць” усіх палітычных”. Яўген Міхасюк пра арышт за велапрабег
Яўген распавёў “Вясне”, чаму ўчастковы ў РУУС не хацеў складаць на яго пратакол, якое стаўленне “на сутках” да палітычных, чаму палову арышту ён правёў у карцары, а таксама іншыя падрабязнасці свайго затрымання і ўтрымання пад вартай.
22.07.2020 Патрабуем прыняцця мер пракурорскага рэагавання па спыненні незаконных дзеянняў міліцыі. Петыцыя праваабаронцаў
На сайце petitions.by размешчаная петыцыя, накіраваная ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь. Яе аўтары паведамляюць, што 7 ліпеня 2020 года з Генпракуратуры быў атрыманы адказ на электронны зварот праваабаронцаў, які тычыўся спынення незаконных дзеянняў міліцыі.
21.07.2020 Новыя затрыманні, суды, пратаколы, выклікі ў Следчы камітэт. Хроніка пераследу 21 ліпеня
У Беларусі працягваецца пераслед актыўных людзей па палітычна матываваных падставах. “Вясна” публікуе звесткі пра новыя выпадкі пераследу: затрыманні, складанне пратаколаў, выклікі ў міліцыю.
21.07.2020 Затрыманні на мірных акцыях 14 і 15 ліпеня. Лічбы і геаграфія
Па дадзеных праваабаронцаў “Вясны”, на мірных акцыях супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, а таксама на іншых акцыях салідарнасці (і пасля іх), якія праходзілі 14 і 15 ліпеня, у Беларусі было затрымана як мінімум 420 чалавек.
21.07.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
14 і 15 ліпеня – чарговая хваля затрыманняў. Многіх асудзілі на суткі, і таму іх блізкім прыходзіцца вывучаць, што можна перадаваць у ЦІП. Гэта "рэпрэсіі, якія мы ніколі не бачылі", – так адзначаюць праваабаронцы.
18.07.2020 Стала вядома імя яшчэ аднаго затрыманага за "гвалт у дачыненні да супрацоўніка ОУС"
Мінчук Уладзіслаў Усцін у свой 21-ы дзень народзінаў быў затрыманы ў сувязі з крымінальнай справай, распачатай паводле артыкула 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) паводле падзей 14 ліпеня.
16.07.2020 Пераслед журналістаў на масавых мерапрыемствах працягваецца
Журналіст Радыё Свабоды Антон Трафімовіч збіраецца падаць заяву на збіццё пры затрыманні ў Следчны камітэт.
15.07.2020 Затрыманні 15 ліпеня ў Мінску, Барысаве і Гродне
Напрацягу дня 15 ліпеня да ўваходу ў будынак Цэнтральнай выбарчай камісіі стаяла чарга з людзей, якія прыйшлі падаць скаргу на нерэгістрацыю кандыдатам на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыку.
15.07.2020 У Беларусі пачаліся суды над затрыманымі 14 ліпеня. Некаторым даюць "суткі"
15 ліпеня ў раённых судах Мінска пачынаецца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні удзельнікаў мірнай акцыі супраць нерэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.
15.07.2020 Беларусы выйшлі на стыхійныя акцыі пратэсту. Спіс затрыманых (абнаўляецца)
Увечары 14 ліпеня ў розных гарадах краіны людзі выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб выказаць пратэст супраць адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта альтэрнатыўных вылучэнцаў - Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.
15.07.2020 Amnesty International: Масавыя затрыманні падчас мірных сходаў у Беларусі парушылі правы пратэстоўцаў і справакавалі гвалт
Старэйшы кіраўнік кампаній Amnesty International па Беларусі Аіша Джанг асудзіла масавыя затрыманні мірных пратэстоўцаў у краіне.










