Навіны на тэму: затрыманьні
17.08.2020 У Мінску затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Бабарыкі Сяргея Міхяёнка
Затрымлівалі Сяргея людзі ў балаклавах, выламалі дзверы, затрыманага моцна збівалі. Потым прадстаўнікі КДБ правялі вобшук у кватэры.
17.08.2020 На некалькі гадзін затрымалі работнікаў МЗКТ, куды прыязджаў Лукашэнка
Праваабаронцам "Вясны" паведамілі пра затрыманне работніка Мінскага заводу колавых цягачоў Андрэя Судама. Менавіта ён здымаў на тэлефон Аляксандра Лукашэнку падчас слоўнага канфлікту з работнікамі.
15.08.2020 Пайшлі на Акрэсціна за рэчамі і не выйшлі. У Мінску аднавіліся затрыманні
15 жніўня ў Мінску аднавіліся палітычна матываваныя затрыманні.
15.08.2020 Затрымалі выпадковага мінака і ... абвінавацілі ў масавых беспарадках
Папярэдне хлопца абвінавачваюць па артыкуле 293 КК РБ "Масавыя беспарадкі", трэцяя частка: "Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца здзяйсненнем дзеянняў, прадугледжаных часткай 1 гэтага артыкула, а роўна фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці".
13.08.2020 Затрыманых з Акрэсціна перавозяць нават у ЛПП
За-за катастрафічнага недахопу ў Мінску месцаў для размяшчэння да суда затрыманых удзельнікаў акцый пратэсту выкарыстоўваюцца самыя розныя месцы.
13.08.2020 У Мінску працягваюцца затрыманні актывістаў штабу Бабарыкі: Знік палітолаг Юрый Васкрасенскі
У Мінску 12 жніўня у Мінску невядомымі асобамі быў скрадзены актывіст штабу Віктара Бабарыкі, былы дэпутат Мінгарсавета Юрый Васкрасенскі.
13.08.2020 Затрыманыя ў рэгіёнах з 9 па 13 жніўня. Спіс
У асноўны дзень выбараў прэзідэнта па краіне працягваюць затрымліваць грамадзянскіх актывістаў і альтэрнатыўных назіральнікаў. ПЦ "Вясна" збірае звесткі пра затрыманых.
13.08.2020 Капітана міліцыі затрымалі адразу пасля звальнення з органаў. Суд яго апраўдаў
Пасля 17 гадоў працы капітан міліцыі з Наваполацка Ягор Емяльянаў вырашыў звольніцца з органаў у знак пратэста рэпрэсій супраць мірных дэманстрантаў. Яго затрымалі, калі ён прыйшоў падпісаць дакументы і здаць форменнае абмундзіраванне.
12.08.2020 Мінск: Жорсткае затрыманне ўкраінскіх праваабаронцаў. У Таццяны Равякі - ператрус
На плошчы Перамогі ў Мiнску 12 жніўня супрацоўнікі амапу жорстка затрымалі украінскіх праваабаронцаў і валанцёраў дабрачыннай арганізацыі "Усход SOS" Канстанціна Рэуцкага і Яўгена Васільева.
11.08.2020 Гарачая лінія ПЦ "Вясна" на выпадак затрыманняў
Апошнім часам у сувязі са шматлікімі затрыманнямі колькасць зваротаў у праваабарончы цэнтр "Вясна" павялічваецца. Таму "Вясна" адкрывае новыя тэлефоны гарачай лініі.
11.08.2020 Хто чакае судоў ў Жодзінскім СІЗА? Спіс затрыманых да 9 жніўня
Праваабаронцам “Вясны” сталі вядомыя спісы грамадзян, якія былі змешчаныя да суда ў следчы ізалятар Турмы №8 у Жодзіна.
11.08.2020 Да 25 сутак, судовыя канвееры ў ізалятарах. Суды 11 жніўня ў Мінску і рэгіёнах
Валанцёры і валанцёркі Валанцёрскай службы «Вясны» працягваюць маніторыць суды ў Мінску і некаторых рэгіёнах.
11.08.2020 У Барысаве затрымалі праваабаронцу "Вясны" Алега Мацкевіча
Яго затрымалі, калі ён хадзіў у выбарчую камісію атрымаць зварот па скарзе, якую раней падаваў. Супрацоўнікі міліцыі яго там і затрымалі. Цяпер ён знаходзіцца ў мясцовым РАУСе.
10.08.2020 У Брэсце і Маладзечне затрымалі праваабаронцаў "Вясны"
Увечары 10 жніўня ў Брэсце і Маладзечне затрыманы праваабаронцы "Вясны" і доўгатэрміновыя назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Вялічкін (Брэст) і Алесь Капуцкі (Маладзечна).
10.08.2020 Выбівалі дзверы сякерай. Мастака Кузьміча затрымалі да суда
Мастака Аляксея Кузьміча, які правёў мастацкую акцыю на выбарчым участку ў мінскай школе № 44, забралі на допыт у Цэнтральнае РАУС. Пра гэта паведаміў тг-канал "Нашай Нівы".










