Навіны на тэму: затрыманьні
25.07.2007 Напярэдадні Дня незалежнасьці ўлада губляе апошні розум і сорам
Дзень 24 ліпеня найбольш яскрава засведчыў пра рэальнае стаўленьне ўладаў да дыялогу з апазіцыяй. Адліга, як бачна была ілюзорнай і сённяшні накат на моладзь, на прадстаўнікоў “Маладога фронту”, толькі падцвярджае знакаміты выраз, якім карыстаюцца беларускія ўлады: “Колькі ваўка не кармі, ён усё адно глядзіць у лес”.
24.07.2007 У Менску затрыманы Аляксей Шэін, сябра аргкамітэту хрысьціянскіх дэмакратаў
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі сябра аргкамітэта Беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў Аляксея Шэіна.
24.07.2007 У Менску затрымліваюць маладафронтаўцаў
Міліцыянты затрымалі на праспэкце Незалежнасьці чатырох актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Сярод затрыманых Сяржук Клюеў і Сьцяпан Луцэвіч.
24.07.2007 Затрыманы Павал Севярынец і Алег Корбан
Учора а 8-й вечара супрацоўнікі міліцыі затрымалі Паўла Севярынца на вуліцы ў Фрунзенскім раёне Менску.
23.07.2007 На Сяргея Гіркіна складзены пратакол за распаўсюд незарэгістраванай прадукцыі
Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні складзены сёньня ў Магілёве на грамадскага актывіста, інваліда дзяцінства Сяргея Гіркіна. Ён абвінавачаны ў парушэньні артыкулу 22.9 КаАП РБ (рапаўсюд незарэгістраванай друкаванай прадукцыі) і можа быць пакараны грашовым штрафам да 20 базавых велічыняў.
23.07.2007 У суботу затрымлівалі моладзь, якая вярталася з “Басовішча”
Некалькі дзесяткаў чалавек, што вярталася з Польшчы з фэсту “Басовішча”, пратрымалі на гарадзенскім чыгуначным вакзале больш за гадзіну, а потым агледзелі рэчы і адпусьцілі. Пра гэта паведаміў “Свабодзе” адзін з затрыманых Віктар Валько. Пяцём маладзёнам, сярод якіх адная дзяўчына, мытнікі зрабілі асабісты дагляд. Сярод іх былі, у прыватнасьці Франак Вячорка і студэнт-каліновец Яўген Скрабутан.
19.07.2007 Аўтапрабег маладафронтаўцаў спыніла ДАІ
Супрацоўнікі ДАІ затрымалі картэж аўтамабіляў, які ладзіць аўтапрабег салідарнасьці па гарадох, дзе супраць актывістаў “Маладога фронту” завялі крымінальныя справы за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.
18.07.2007 Затрыманыя ў Бярозе актывісты адпушчаныя, літаратура канфіскаваная
Сёньня зранку ў Бярозе падчас акцыі Руху “За Свабоду” па інфармаваньню беларускага грамадзтва аб выгодах, якія можа атрымаць Беларусь ад палітыкі Добрасуседзтва Еўрапейскага Саюзу былі затрыманыя актывісты Яўген Пракурат і Ільля Шыманскі.
18.07.2007 Затрыманыя актывісты Руху “За Свабоду” у Бярозе
Сёння ў Бярозе падчас акцыі Руху “За Свабоду” па інфармаванні беларускага грамадства аб выгодах, якія можа атрымаць Беларусь ад палітыкі Добрасуседсва Еўрапейскага Саюзу былі затрыманыя актывісты Руху Яўген Пракурат і Ілля Шыманскі. У гэтыя хвіліны яны знаходзяцца ў мясцовым РАУСе.
18.07.2007 Аляксандр Мілінкевіч адпушчаны без складання пратакола
Учора лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч пасля высвятлення супрацоўнікамі праваахоўчых органаў абставін яго знаходжання ў памежнай зоне ў Астраўцу адпушчаны без складання пратакола.
17.07.2007 Магілёў: непаўналетняга актывіста адпусьцілі пасьля “прафіляктычнай гутаркі”
15-гадовага актывіста Кастуся Яўсеева затрымалі ў Магілёве падчас традыцыйнай акцыі, прымеркаванай да Дня салідарнасьці. Ён разам зь іншымі актывістамі распаўсюджваў брашуру “Зьніклыя людзі ў Беларусі”.
13.07.2007 Моладзевы лідэр Аляксей Шыдлоўскі учора быў выпушчаны з упраўленьня міліцыі без складаньня пратаколу
Моладзевы лідэр Аляксей Шыдлоўскі, а таксама два актывісты апазіцыі Мікалай Прыварнікаў і Павел Бараноўскі, былі затрыманыя ў цэнтры Мінска супрацоўнікамі КДБ нібыта за распаўсюджваньне агітацыйнай прадукцыі з запрашэньнем прыняць удзел у Еўрапейскім Маршы.
13.07.2007 Пінскі гарвыканкам баіцца выгод ад партнёрства з ЕС
Актывіст Руху “За свабоду” Аляксандр Рамановіч быў затрыманы 12 ліпеня ў Пінску падчас акцыі Руху “За Свабоду” па інфармаванні беларускага грамадства аб выгодах, якія можа атрымаць Беларусь ад палітыкі Добрасуседсва Еўрапейскага Саюзу, выконваючы 12 пунктаў ЕС. У актывіста перапісалі пашпартныя дадзеныя і адпусцілі.
10.07.2007 У Горадні часова затрымалі актывіста, які раздаваў газэты
Андрусь Ігнатчык з “Маладога фронту” быў часова затрыманы гарадзенскімі міліцыянтамі.
09.07.2007 У Оршы з друкаванымі выданьнямі затрыманы “маладафронтавец”
Супрацоўнікамі аршанскай міліцыі позна вечарам 8 ліпеня быў затрыманы сябра “Маладога фронту” Ігар Казмірчак.










