Навіны на тэму: затрыманьні
08.08.2007 7 жніўня ў Менску былі затрыманыя лідэры моладзі БНФ Сяржук Семянюк і Ірына Сьмяян
Падчас затрыманьня каля станцыі мэтро "Усход" яны разам зь іншымі актывістамі моладзі БНФ раздавалі друкаваныя віншаваньні з 490-годзьдзем выхаду першай беларускай друкаваная кнігі, выдадзенай у 1517 годзе Францыскам Скарынам.
06.08.2007 У Менску затрыманыя два актывісты АГП
Супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёну Менску затрымалі двух актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі – Арцёма Дарэўскага і Аляксандра Сяргіенку.
02.08.2007 У Менску пасьля ператрусу затрыманыя моладзевыя актывісты, лёс Зьміцера Лісіенкі невядомы
Мінулай ноччу людзі ў цывільным, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю, уварваліся ў кватэру на вуліцы Палявой, 26, якую здымае Крысьціна Шацікава ў Менску. Пры гэтым было заяўлена, што ўсіх прысутнічаючых падазраюць у незаконным знаходжаньні ў чужым памяшканьні і крадзяжы маёмасьці. Гэта міліцыянты і запісалі ў рапарце.
02.08.2007 Штраф за адну налепку
Учора Сябра Партыі БНФ Сьцяпана Сьвідзерскага пастановаю адміністрацыйнай камісіі Ленінскага раёну Горадні аштрафавалі на 4 базавыя велічыні. Хлопца абвінавачваюць у парушэньні артыкулу 21.14 КаАП РБ (Парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня гарадоў і гарадзкіх пасёлкаў) за тое, што ён наляпіў адну (і гэта зафіксавана ў пратаколе) налепку на будынак па адрасе вуліца Савецкая, 15.
28.07.2007 Спіс затрыманых пад час акцый да Дня абвяшчэньня суверэнітэту Беларусі 27 ліпеня
(Гэтая інфармацыя дапаўняецца і ўдакладняецца праваабаронцамі)
28.07.2007 Франак Вячорка правёў ноч на Акрэсціна
У Менску пад час святкаваньня Дня прыняцьця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі 27 ліпеня было затрымана блізу двух дзесяткаў актывістаў. Большасьць з іх пазней адпусцілі. Сярод тых, хто застаўся ў пастарунку Франак Вячорка і Яраслаў Грышчэня.
28.07.2007 У Віцебску затрыманы Вячаслаў Токараў
Пад час святкаваньня дня прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі ў Віцебску быў затрыманы кіраўнік гарадской філіі Партыі БНФ Вячаслаў Токараў. Як зафіксавалі на відэакамеру пераапранутыя супраўнікі міліцыі, менавіта ён запусціў у неба над горадам бел-чырвона-белы сцях на надзіманых шарах.
27.07.2007 27 ліпеня: Святкаваньне Дэкларацыі «Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі» ў Менску. Новае аднаўленьне!
Хроніка падзеяў і затрыманьняў (Аднаўляецца)
27.07.2007 У Магілёве затрыманы распаўсюднік незалежнага друку
Сёньня ў цэнтры Магілёва на вуліцы Ленінскай быў затрыманы і дастаўлены ў Ленінскі РАУС моладзевы актывіст Сяргей Гуркоў.
27.07.2007 Магілёў: затрыманыя грамадзкі актывіст і журналістка
Незалежную журналістку Ганну Ільіну і кіраўніка гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргея Стральцова затрымалі ў Магілёве на месцы, дзе невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг. Ільіну і Стральцова зьвінавацілі ў тым, што яны без дазволу фатаграфавалі міліцыянтаў.
27.07.2007 Эўразьвяз занепакоены арыштамі моладзевых актывістаў
Камісар Эўразьвязу у вонкавых сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр выказала трывогу ў зьвязку з паведамленьнямі аб арыштах і затрыманьнях, якія паступаюць зь Менску.
26.07.2007 Суд над Зьміцерам Хведаруком адбудзецца заўтра
Затрыманы сёньня раніцай супрацоўнікамі міліцыі адзін з лідэраў незарэгістраванай аргагнізацыі "Малады фронт" Зьміцер Хведарук утрымліваецца зараз у Маскоўскім РАУСе Менска.
26.07.2007 Пераслед моладзевых актывістаў напярэдадні Дня абвяшчэньня Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі 27 ліпеня
Спіс затрыманых і асуджаных актывістаў “Маладога фронту” і іншых дэмакратычных арганізацый за 23 – 26 ліпеня
26.07.2007 У Менску затрыманы Зьміцер Хведарук
Супрацоўнікі міліцыі сёньня затрымалі аднаго зь лідэраў незарэгістраванай аргагнізацыі "Малады фронт" Зьмітра Хведарука.
26.07.2007 У турме ўжо паўтара дзясятка актывістаў
Чатырнаццаць актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху знаходзяцца ў менскай турме на вуліцы Акрэсьціна. Кожнага зь іх затрымалі днямі людзі ў цывільным. Адных абвінавацілі ў распаўсюдзе ўлётак з заклікам удзельнічаць у вулічных акцыях, іншых — у нецэнзурнай лаянцы. Учора сьпіс арыштаваных папоўніў Аляксей Шыдлоўскі.










