Навіны на тэму: затрыманьні
10.09.2007 Спіс журналістаў і моладзевых актывістаў затрыманых 10 верасьня ў Баранавічах (дапаўняецца)
Па стану на 10-30 у Баранавічах затрыманы больш за 20 чалавек. У дачыненьні да Сяргеева Уладзі распачата адміністратыўная справа. суд пачнецца сёньня. На астатніх затрыманых складзены пратаколы
10.09.2007 У Баранавічах судзяць Яраслава Грышчэню
У Баранавічах распачаўся суд над Яраславам Грышчэнем. Ля будынку сабраліся каля паўсотні чалавек, сярод іх вядомыя беларускія палітыкі, праваабаронцы і моладзевыя актывісты. Аднак большасьць з сабраных не змагла патрапіць у залю, бо для працэсу вылучылі вельмі маленькае памяшканьне, да таго ж значная частка яго была загадзя занятая.
10.09.2007 Аршанская бітва стала агульнабеларускай
У суботу, 8 верасня ўлады зрабілі ўсё магчымае для таго, каб сьвяткаваньне угодкаў Аршанскай бітвы не адбылося. Гэтая гістрачычная бітва адбылася ля рэчкі Крапівенкі 8-га верасьня 1514 году. Тады войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам Канстанцінам Астроскім перамагло амаль утрая большае войска маскоўскага княства.
07.09.2007 Максіма Губарэвіча чакае суд
Сёння, як ужо паведамлялася раней, супрацоўнікі КДБ забралі з працы гарадзенскага грамадзка-палітычнага актывіста Максіма Губарэвіча дзеля размовы. Пра што з ім “размаўлялі” невядома. Але як толькі Максім выйшаў з УКГБ яго яшчэ раз затрымалі. На гэты раз ужо супрацоўнікі міліцыі. На Максіма склалі пратакол за брудную лаянку матам на вуліцы. Зараз актывіста чакае суд.
07.09.2007 На мяжы затрымліваюць актывістаў
Вядомы гарадзенскі грамадска-палітычны актывіст, старшыня першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу ААТ “Гродна-Азот” Сяргей Антусевіч у чарговы раз падпаў пад узмоцнены агляд на беларуска-польскай мяжы.
07.09.2007 У Гародні Максіма Губарэвіча забралі супрацоўнікі КДБ
У пятніцу раніцай, на працу да грамадзка-палітычнага актывіста з Гародні Максіма Губарэвіча завіталі супрацоўнікі КДБ. Яны ўласнаручна перадалі Максіму павестку, паводле якой той мусіць з’явіцца ў Упраўленне КДБ для дачы тлумачэнняў. Якія гэта тлумачэнні і наконт чаго, у павестцы не было пазначана, а супрацоўнікі КДБ не захацелі растлумачыць больш.
07.09.2007 У Бабруйску былі затрыманыя моладзевыя актывісты
Сяргея Лацінскага, Мікіту Быцэнку і яшчэ двух маладых людзей, імя аднаго з якіх Федар затрымалі 6 верасьня каля дзевяці гадзін вечара ў Бабруйску. У той дзень яны дапамагалі мясцоваму праваабаронцу Ігару Ходзьку рамантаваць ягоны прыватны дом.
06.09.2007 “Моладзевы бюлетэнь” прыцягнуў увагу міліцыянтаў
Учора, 5 верасня, каля 20-00 ў Магілёве за распаўсюд “Моладзевага бюлетэня” былі затрыманы трое юнакоў. Гэта здарылася ў цэнтры гораду на пешаходнай вуліцы Ленінскай. У моладзевых актывістаў Алеся Анісімава, Кастуся Яўсеева, Арцёма Давыдава міліцыянты сканфіскавалі 173 асобнікі “Моладзевага бюлетэня”. (Даведка ПЦ “Вясна”: Моладзевы бюлетэнь UFF-BY.org” – гэта неперыядычнае маланакладнае студэнцкае выданьне пра культуру, мастацтва і студэнцкае жыцьцё ў Беларусі. Сканфіскаваны нумар быў прысвечаны фэстывалю “Басовішча-2007”). Непаўнагадовых юнакоў трымалі ў міліцыі больш за тры гадзіны.
06.09.2007 Ля сядзібы Партыі БНФ у Менску затрыманы невядомы мужчына (дапоўнена)
Літаральна некалькі хвілінаў таму ў Менску каля сядзібы Партыі БНФ па праспекце Машэрава 8, быў затрыманы невядомы мужчына сталага ўзросту. Супрацоўнікі міліцыі завялі яго ў вароты Акадэміі МУС. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, затрыманы перад гэтым наведаў Управу БНФ і выйшаў адтуль з асобнікам бюлютэня “За свабоду”. Зараз праваабаронцы высвятляюць яго прозвішча.
04.09.2007 У Нясьвіжы за фатаграфаваньне затрыманыя незалежныя журналісты
Каля будынку суду ў Нясьвіжы, дзе адбываецца судовы разгляд крымінальнай справы над моладзевай актывісткай Настай Азаркай, якую абвінавачваюць ва ўдзеле ў дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі "МФ", супрацоўнікі міліцыі пачалі хаваць хлопцаў у футболках з надпісам "Малады Фронт". Незалежныя журналісты Сяргей Сыс і Уладзімір Грызін, які фатаграфавалі спробы затрыманьня, самі сталі "ахвярамі" сілавікоў.
04.09.2007 Затрыманай моладзевай актывістцы Тацяне Буланавай выклікалі хуткую
Сілавікі з ужываньнем грубай фізічнай сілы затрымалі 12 моладзевых актывістаў каля будынку Салігорскага суду, дзе сёньня пачаўся разгляд крымінальнай справы над непаўнагадовым маладафронтаўцам Іванам Шылам. Моладзевай актывістцы, зьбітай падчас затрыманьня, выклікалі "хуткую дапамогу" і павезьлі ў шпіталь.
04.09.2007 У Салігорску ў жорсткай форме затрыманая моладзь
Сёньня на судовае паседжаньне ў Салігорску падтрымаць непаўнагадовага маладафронтаўца Івана Шылу паехалі моладзевыя актывісты, праваабаронцы, прадстаўнікі грамадзкасьці і прадстаўнікі замежных грамадзкіх арганізацыяў. Каля будынку суду моладзь у колькасьці 12 чалавек была затрыманая сілавікамі, зьмешчаная ў аўтобус і дастаўленая ў мясцовы РАУС. Па папярэдняй інфармацыі затрыманьне адбывалася ў жорсткай форме, ёсьць зьбітыя.
03.09.2007 Затрыманьні за абарону кляштара і касцёла святога Язэпа
2 верасня ўвечары падчас збору подпісаў былі затрыманыя 6 прадстаўнікоў “Маладога Фронту” і “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі”.
31.08.2007 Магілёўская журналістка спрабуе прыцягнуць да адказнасьці міліцыянта
Незалежная журналістка Ганна Ільіна абвінавачвае маёра Сяргея Андрэенку ў незаконным затрыманьні і гвалце. Сёньня магілёўскія судмэдэкспэрты зафіксавалі на целе Ганны Ільіной некалькі гематомаў. У другой палове дня Магілёўская раённая пракуратура мае прыняць рашэньне пра заяву журналісткі — тая патрабуе прыцягнуць да адказнасьці маёра Андрэенку.
31.08.2007 Затрыманьні ў Асіповічах
Учора каля 11 гадзін вечара супрацоўнікамі асіповіцкай міліцыі быў затрыманы Старшыня Асіповіцкай суполкі Моладзі БНФ Арцём Дубскі. Хлапца затрымалі на выхадзе зь цягніку й прапанавалі прайсьці ў пастарунак у якасьці сьведкі. Арцём адмовіўся.










