Навіны на тэму: затрыманьні

14.10.2007 На беларуска-літоўскім памежным пераходзе затрыманы сябра АГП

Уладзімер Ларын вяртаўся ўчора разам з сваімі калегамі зь Вільні, дзе яны бралі ўдзел у семінары па правах чалавека. На памежным пераходзе ў Прывалках мытнікі з усяго маршрутнага аўтобуса праверылі толькі ўдзельнікаў семінару й аднаго студэнта, які вучыцца ў Вільні. Іх дагляд працягваўся каля гадзіны.

14.10.2007 Андруся Цянюту міліцыянты зьнялі зь цягніка ў Гомелі

Супрацоўнікі міліцыі зьнялі з цягніка гомельскага актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Андруся Цянюту.

14.10.2007 Берасьце: міліцыянты затрымалі праваабаронцу ?амана Кісьляка

Учора ўвечары ў Берасьці затрыманы юрыст ?аман Кісьляк. Грамадзкі актывіст Уладзімер Вялічкін сказаў:

13.10.2007 Прысуд Зьміцеру Салаўёву - 5 сутак арышту

Сёньня быў на 5 сутак быў асуджаны сябра Партыі БНФ з Магілёву Зьміцер Салаўёў. Ён пазаўчора быў затрыманы і абвінавачаны ў дробным хуліганцтве.

13.10.2007 У Магілёве канфіскаваныя незалежныя выданьні

Паводле пратаколу, міліцыянты забралі 45 асобнікаў “Нашага Магілёву”, 16 – “Народнага фронту” ды 12 брашураў. Канфіскацыі міліцыянты патлумачылі адсутнасьцю ў выданьнях выходных дадзеных.

13.10.2007 Прысуды грамадзкім актывістам выносяць адныя і тыя ж судзьдзі

Напярэдадні Еўрапейскага Маршу на грамадзкіх актывістаў абрушылася хваля прэвентыўных арыштаў. Затрыманьні адбываюцца як Менску, так і ў іншых гарадах краіны. Улада выкарыстоўвае ўжо апрабаваны метад - адміністратыўны артыкул 17.1 КаАП ?Б (“дробнае хуліганства”), калі актывістаў вінавацяць у нецэнзурнай лаянцы.

12.10.2007 На гарадзенскім чыгуначным вакзале памежнікі забралі пашпарты ў двух-студэнтаў-каліноўцаў - Сьцяпана Сьвідэрскага і Аляксея Трубкіна

Хлопцы прыехалі цягніком з Польшчы, дзе навучаюцца па праграме Каліноўскага. На мяжы беларускія мытнікі правялі догляд рэчаў. Сьцяпана Сьвідэрскага і Аляксея Трубкіна пратрымалі паўтары гадзіны ў памяшканьні для кантролю пасажыраў, што прыбываюць з-за мяжы, а потым адпусьцілі. Сьцяпан Сьвідэрскі навучаецца ў Гданьску, а Аляксей Трубкін - у Беластоку.

12.10.2007 Спіс затрыманых актывістаў напярэдадні “Еўрапейскага маршу”

Аднаўляецца пастаянна.

12.10.2007 Зміцер Салаўёў чакае прысуду

Учора каля апоўначы ў Магілёве супрацоўнікамі міліцыі затрыманы мясцовы актывіст намесьнік старшыні гарадзкой арганізацыі партыі БНФ Зміцер Салаўёў. На яго складзены пратакол за “дробнае хуліганства”.

11.10.2007 Новыя затрыманьні ў Менску

У Менску затрыманы моладзевыя актывісты Павал Юхневіч і Мікіта Сасім. Падрабязнасці затрыманьня пакуль ненвядомыя.

11.10.2007 У Мазыры затрымалі Паўла Наздру

Увечары 10 кастрычніка ў Мазыры затрымалі каардынатара аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўла Наздру.

11.10.2007 На Гародню зваліўся сапраўдны вірус брыдкаслоўя

Услед за пакаранымі ўчора ў Гародні арыштамі Віктарам Сазонавым, Змітром Слуцкім, Юрыем Істоміным і Янам Богданам, за краты трапіла Анжаліка Борыс. Яна, як і астатнія, па версіі мясцовых міліцыянтаў, “захварэла на брыдкаслоўе”.

11.10.2007 У Берасьці зноў затрыманьні за інфармацыю пра апейскі марш

Як паведаміла ?адыё Свабода актывістка моладзевага руху Юлія Пашэда, увечары 10 кастрычніка міліцыянты затрымалі маладых людзей Юрку Бакура ды Інгу Абрамаву.

11.10.2007 У Горадні затрыманы Ігар Банцар і Анжаліка Борыс

Галоўнага рэдактара польскамоўнага часопісу Ігара Банцара затрымалі ў Горадні ўвечары на аўтобусным прыпынку. Яго даставілі ў Ленінскі ?АУС. Нядаўна ён быў прызначаны галоўным рэдактарам часопісу “Magazyn Polski na uchodzstwie’

10.10.2007 На Насту Азарку складзены пратакол за расклейваньне налепак

Па словах Насты, яна вярталася з працы дадому, калі да яе падышлі міліцыянты і даставілі ў мясцовы ?АУС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства