Навіны на тэму: затрыманьні
03.11.2007 Затрымана Наста Азарка
Дзяўчыну затрымалі ў момант, калі яна спрабавала злавіць папутку на Менск. Яшчэ з раніцы яе затрымлівалі непасрэдна ў самім горадзе, пасля чаго даставілі ў Нясьвіскі РАУС, дзе яна прабыла з гадзіну, потым яе пасадзілі ў патрульную машыну ды пачалі вазіць па горадзе. У пэўны момант міліцыянтам захацелася набыць цыгарэтаў – яны выйшлі з машыны, гэтым скарысталася Наста – зьбегла праз адчыненае вакно (дзьверы былі зачыненыя). Пасля уцёкаў яна паспела дайсьці да чыгуначнага пераезду дзе яе й затрымалі...
02.11.2007 Беларускія мытнікі трымаюць турыстаў на мяжы
У нейтральнай зоне на памежным пераходзе каля населенага пункта Макраны з 16 гадзін учарашняга дня скапілася 15 аўтобусаў,у якіх знаходзіцца каля 300 грамадзянаў Беларусі з Бярэсьця, Менску, Гародні і іншых гарадоў.
02.11.2007 Раніцай у Магілёве супрацоўнікі міліцыі затрымалі Станіслава Кавалеўскага
Моладзевы актывіст разам з сябрам ішоў на заняткі ва ўніверсітэт, калі да іх пад'ехала міліцэйская машына. Супрацоўнікі міліцыі патлумачылі, што студэнты падобныя на рабаўнікоў, якія паўгадзіны таму зьдзейсьнілі злачынства, і даставілі іх ў пастарунак. Станіслава Кавалеўскага трымалі тры гадзіны, пасьля чаго адпусьцілі.
02.11.2007 Сёньня будуць судзіць удзельнікаў Хэлоўіна
Другія суткі трымаюць за кратамі ўдзельнікаў Хэлоўіна Таццяну Лашкарову, Андрэя Кіма, Валянціна Сакалоўскага і Юрыя Шаліна, якія былі затрыманыя ўвечары 31 кастрычніка. Іх так і не вызвалілі да суду, які адбудзецца 2 лістапада.
02.11.2007 Затрыманы адзін з заяўнікаў Сацыяльнага маршу, намесьнік старшыні «Маладых дэмакратаў» Міхаіл Пашкевіч
Хлопец разам са сваім сябрам Зьмітром Кавалгіным распаўсюджваў агітацыйныя матэрыялы да акцыі 4 лістапада. Пасьля затрыманьня іх адвезьлі ў УУС мэтрапалітэну. Сёньня ж у Доме правасудзьдзя мусіць адбыцца суд.
31.10.2007 Суд пакараў штрафамі віцебскіх грамадзкіх актывістаў
30 кастрычніка пасьля правядзеньня акцыі па ўшанаваньню ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ва ўрочышчы Паляі пад Віцебскам быў затрыманы аўтобус з 27 мясцовымі прадстаўнікамі грамадзкасьці. Усіх даставілі ў пастарунак, на 5 былі складзеныя адміністратыўныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
30.10.2007 Віцебскіх апазіцыянераў вязуць у суд
Сёньня падчас правядзеньня акцыі ўшанаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ва ўрочышчы Паляі каля Віцебску былі затрыманыя 27 мясцовых прадстаўнікоў грамадзкасьці. Усіх на аўтобусе даставілі ў міліцэйскі пастарунак, дзе правялі апытаньне. Пасьля дачы тлумачэньняў на 5 дэмакратычных актывістаў, якія выступалі альбо трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сьцягі, склалі адміністратыўныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Зараз іх вязуць у суд.
30.10.2007 У Віцебску затрыманыя ўдзельнікі акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў
Сёньня, 30 кастрычніка, мясцовыя актывісты дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, а таксама праваабаронцы правялі акцыю памяці на месцы масавых расстрэлаў часоў сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Паляі. З самага пачатку за прысутнымі назіралі супрацоўнікі праваахоўных органаў, аднак праз нейкі час усе былі затрыманыя за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве - гэта каля 25 чалавек. Зараз іх вязуць у аддзяленьне міліцыі Віцескага раёну.
30.10.2007 Вацлава Арэшку затрымалі з улёткамі пра Сацыяльны марш
Сёньня з улёткамі пра Сацыяльны марш быў затрыманы актывіст Партыі БНФ Вацлаў Арэшка. Яго павезьлі ў аддзел унутраных справаў Цэнтральнага раёну. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў старшыня аргкамітэту Сацыяльнага маршу, намесьнік старшыні Партыі камуністаў беларускай Валеры Ухналёў.
22.10.2007 Злапамятны Лукашэнка
Праваабаронцу зь Нясьвіжу затрымалі праз 4,5 гады па абвінавачаньні ў абразе Лукашэнкі. Увесь гэты час Аляксандар Круты хаваўся, але днямі быў затрыманы і цяпер знаходзіцца ў Жодзінскім СІЗА.
15.10.2007 “Салідарнасьць” папярэджвае пра адказнасьць
Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” шукае новых формаў працы: актывісты рассылаюць лісты супрацоўнікам праваахоўчых органаў, судзьдзям, кіраўніцтву ўпраўленьняў унутраных справаў, старшыням судоў – усім тым, хто перад “апейскім маршам” праводзіў прэвэнтыўныя затрыманьні грамадзкіх актывістаў, хто выносіў прысуды.
14.10.2007 Затрыманых гарадзенскіх актывістаў адпусьцілі
Каля вёскі Верцялішкі а 8-й гадзіне раніцы былі затрыманыя кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі БНФ Сяргей Мальчык, а таксама Сяргей Антусевіч і Анатоль Хацько, якія на аўтамабіле накіроўваліся ў Менск.
14.10.2007 Моладзевыя актывісты Яраслаў Грышчэня і Віктар Парначоў знаходзяцца ў баранавіцкім сьледчым ізалятары.
Увечары 13 кастрычніка Яраслаў Грышчэня пасьпеў паведаміць “Свабодзе”, што невядомыя намагаюцца зламаць дзьверы кватэры, якую маладафронтаўцы арандавалі на месяц. Яраслаў з Віктарам адмыслова прыехалі ў Менск, каб узяць удзел у апейскім маршы “За Свабоду”.
14.10.2007 Х?ОНІКА МА?ШУ
Падзеі 14 кастрычніка ан-лайн
14.10.2007 Сьпіс затрыманых падчас Еўрапейскага маршу 14 кастрычніка
14 кастрычніка рэгіянальныя грамадзка-палітычныя дзеячы затрымліваюцца пры спробе выехаць у Менск.










