Навіны на тэму: затрыманьні
29.11.2007 Бацькоў салігорскай моладзевай актывісткі Крысьціны Самойлавай аштрафавалі на 2,5 мільёны рублёў.
Такое рашэньне вынесла 28 лістапада адміністрацыйная камісія Салігорскага гарвыканкаму.
29.11.2007 Улады баяцца мітынга прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы
Сёньня ў судзе Заводзкага раёну Менску будуць судзіць прадпрымальнікаў Алеся Талстыку і Руслана Луцэнку.
28.11.2007 Затрыманы адзін з заяўнікаў мітынгу прадпрымальнікаў Алесь Талстыка і актывіст прадпрымальніцкага руху Руслан Луцэнка
Сёньня ў Менску міліцыянты затрымалі аднаго з заяўнікаў мітынгу прадпрымальнікаў 10 сьнежня на Кастрычніцкай плошчы Алеся Талстыку і актывіста прадпрымальніцкага руху Руслана Луцэнку. Яны раздавалі ўлёткі за адмену прэзыдэнцкага ўказу №760 каля унівэрмагу "Беларусь". Абодвух прадпрымальнікаў даставілі ў Заводзкі РУУС, дзе яны цяпер і знаходзяцца.
28.11.2007 Кася Салаўёва: “Кэдэбэшнікі спрабавалі падпаліць мне валасы”
Уначы была затрыманая полацкая сяброўка Маладога Фронту Кася Салаўёва. Дзяўчыну схапілі на вуліцы невядомыя людзі ў штацкім і гвалтоўна адвезьлі ў міліцыю.
28.11.2007 Кацярына Салаўёва: «Усё адбывалася як у крымінальным серыяле»
Як паведамляла Хартыя’97, у нядзелю ўвечары ў Полацку была затрыманая актывістка “Маладога Фронту” Кацярына Салаўёва. Дзяўчыну схапілі на вуліцы невядомыя людзі ў штацкім і гвалтоўна адвезьлі ў міліцыю. Пра акалічнасьці свайго затрыманьня кажа прэс-службе “Маладога Фронту” сама пацярпелая.
27.11.2007 У Полацку чарговае затрыманьне за графіці
Сёньня а 15 гадзіне моладзевая актывістка Кацярына Салаўёва мусіць зьявіцца ў міліцыю на допыт. Яе затрымалі асобы ў цывільным учора а 21-й гадзіне вечара ля будынку Полацкага гарвыканкаму пасьля таго, як яна напісала фарбай на гарвыканкамаўскай сьцяне лёзунг: “Нас не спыніць! МФ”.
26.11.2007 За спробу віншаваньня з дзём народзінаў Аляксандра Казуліна - у пастарунак
25 лістапада на Кастрычніцкай плошчы з затрыманьня актывістаў пачалася акцыя салідарнасьці з палітвязьнем, прымеркаваная да Дня народзінаў Аляксандра Казуліна.
26.11.2007 Дзяўчына пацярпела ад міліцыі за палітычныя графіці
Асобы ў цывільным павалілі дзяўчыну на зямлю і трымалі да той пары, пакуль не прыехала міліцэйская машына. Такім чынам ахоўнікі правапарадку абышліся з актывісткай Кацярынай Салаўёвай, якая пакінула на сцяне Полацкага гарвыканкаму палітычныя графіці. 27 лістапада дзяўчыну чакае допыт у міліцыі.
16.11.2007 У Мазыры затрымліваюць моладзь
Сёньня ў Мазыры была запланаваная моладзевая акцыя супраць адмены льготаў. Аднак, прыйшоўшых у цэнтр гораду юнакоў сустракалі супрацоўнікі міліцыі. Затрыманых адвозяць у пастарунак, туды ж выклікаюць бацькоў непаўнагадовых і дырэктароў школ.
08.11.2007 У магілёве затрыманыя журналістка Ганна Ільіна і Несьцерава Марына
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі дзьвюх дзяўчат у цэнтры Магілёву. Падставай паслужыла нібыта падабенства на рабаўнікоў, якія скралі мабільны тэлефон. Аднак у руках у Несьцеравай Марыны былі улёткі з інфармацыяй пра крымінальны перасьлед моладзевага лідэра Зьмітра Дашкевіча.
08.11.2007 Салігорскаму актывісту Івану Шылу пагражае чарговая крымінальная справа
Маладзён быў затрыманы ўчора падчас пікету на галоўнай плошчы гораду, разам зь ім былі затрыманыя й яшчэ некалькі ўдзельнікаў акцыі. У той момант калі раённыя чыноўнікі ўскладвалі кветкі да помніку Ўладзімеру Леніну, 7 чалавек разгарнулі транспарант “Камунізм пад трыбунал”. Рэакцыі міліцыі не давялося доўга чакаць, уся акцыя трывала літаральна 15 сэкундаў.
05.11.2007 Маладафронтаўцаў затрымалі за спробу адзначыць дзень народзінаў Вітушкі
Сёньня ў Нясьвіжы былі затрыманыя актывісты моладзевага нацыянальнага руху Малады Фронт: Іван Шыла, Ільля Шыла, Крысціна Самойлава ,Зміцер Банько. Пазьней ужо каля мясцовага РУУСу быў схоплены сябар МФу Андрусь Тычына.
05.11.2007 Затрыманьні ў Нясвіжы
Сёньня пасля 15-00 ў Нясьвiжы затрымалi Iвана й Iльлю Шылаў, Крысьцiну Самойлаву й Зьмiцера Банько.
05.11.2007 У Аляксандра Мілінкевіча ўзялі тлумачэньні
Пасьля вулічнай сустрэчы з жыхарамі 4 лістапада ў Мастах кіраўніку Руху “За свабоду” Аляксандру Мілінкевічу давялося наведаць разам зь міліцыянтамі пастарунак. Яны высьвятлялі: ці не была сустрэча несанкцыянаваным мерапрыемствам?
05.11.2007 Вінцук Вячорка быў затрыманы па дарозе на сход Партыі БНФ Гарадзенскага рэгіёну
4 лістапада, Горадня. Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка накіроўваўся ў Горадню, дзе сёньня меў адбыцца сход арганізацыяў Партыі БНФ Гарадзенскага рэгіёну. Па дарозе на сход аўтамабіль, у якім знаходзіўся Вінцук Вячорка, быў беспадстаўна затрыманы і адканваяваны ў Гарадзенскі гарадзкі аддзел ДАІ. Прычыну затрыманьня супрацоўнікі ДАІ пазьней патлумачылі нейкім "загадам".










