Навіны на тэму: затрыманьні
19.01.2008 Ля Акрэсьціна затрыманыя актывісты АГП
Гадзіну таму ля спецпрыёмніка-размеркавальніка наАкрэсьціна былі затрыманыя актывісты АГП Аксана Крышчановіч, Ганна Ягорава і Яўген Бабковіч Яны везлі перадачы для палітычных арыштантаў, але таксоўцы, на якім яны ехалі, перагарадзіў шэры 'Фольксваген-Пасат' 3276 ЕТ 7. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў АГП без тлумачэньня прычыны, забралі пашпарты і паведамілі, што ў дачыненьні да затрыманых маецца аператыўная інфармацыя. Таксоўцу ў суправаджэньні машыны з міліцыянтамі прымусілі даставіць затрыманых у Маскоўскае РУЎС.
19.01.2008 У Сьветлагорску затрыманы актывіст руху прадпрымальнікаў
Учора міліцыянты затрымалі актывіста прадпрымальніцкага руху Анатоля Зьмітровіча ў Сьветлагорску. Яго адвезьлі ў міліцыю і склалі пратакол за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў, які адбыўся 10 сьнежня ў 2007 годзе.
18.01.2008 Алена Мядзьведзева аштрафаваная на 30 базавых велічынь
Прадпрымальніца з Бабруйску Алена Мядзьведзева аштрафаваная на 30 базавых велічынь (1 млн. 50 тысяч рублёў). Такое рашэньне вынес 18 студзеня суд Цэнтральнага раёна Менска. Яе абвінавацілі ў парушэньні парадку правядзеньня масавага мерапрыемства (ст. 23.34 КаАП) - удзел у акцыі пратэсту 10 студзеня. Нагадаем, што прадпрымальніцу затрымалі 17 студзеня ў Бабруйску. Затым супрацоўнікі міліцыі даставілі яе ў Цэнтральны РУУС Менска.
18.01.2008 Затрыманьні актывістаў у Гародні
Сёння, 18 студзеня, у Гародні супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэраў мясцовай арганізацыі партыі АГП – Юрыя Істоміна і Уладзіміра Ларына. Як паведамляюць гарадзенскія праваабаронцы, фармальнай падставай стала падаваньне грамадска-палітычнымі актывістамі заявак на правядзеньне пікетаў у абарону прадпрымальнікаў яшчэ ў мінулым годзе – на 17 снежня, якія былі адхілены мясцовымі ўладамі. Істоміна і Ларына павезлі у суд Ленінскага раёну г. Гродна. Напэўна, абодвух звінавацяць у правядзеньні несанкцыянаванага мерапрыемства.
18.01.2008 Затрыманы актывіст АГП Віталь Стажараў
У Менску поруч Кастрычніцкага пляца затрыманы моладзевы актывіст АГП Віталь Стажараў. У яго з сабой былі ўлёткі з інфармацыяй пра акцыюпрадпрымальнікаў 21 студзеня. Віталь Стажараў дастаўлены ў РУУС Цэнтральнага раёна Менска. Нагадаем, прадпрымальнікі маюць намер правесці ў гэты дзень на Кастрычніцкай плошчы ў 12.00 несанкцыянаваную акцыю пратэсту. Іх патрабаваньне - спыніць пераслед лідэраў прадпрымальніцтва і іншых актывістаў, адмяніць пятлю - указ № 760, а таксама ўвесці абяцаны закон аб малым бізнэсе. 'У выпадку, калі ўлада не вырашыць пастаўленыя намі пытанні, мы і далей будзем арганізоўваць акцыі пратэсту з прыцягненьнем усіх дэмакратычных сіл і грамадзян Рэспублікі Беларусь', - заявілі прадпрымальнікі.
18.01.2008 Амапаўцы зьбівалі моладзь у судзе
Жорстка зьбіты пры затрыманьні актывіст арганізацыі «Малады фронт» Зьміцер Хведарук. Адбылася гэта наўпрост у судзе Цэнтральнага раёна. Ён выйшаў з суду Цэнтральнага раёну разам зь іншымі наведнікамі. Учора там судзілі моладзевых актывістаў, затрыманых 16 студзеня, у Дзень салідарнасьці. На выхадзе Хведарука схапілі міліцыянты і кінулі галавой аб падлогу міліцэйскага “варанку”. Ногі хлопца засталіся на асфальце і тады міліцыянты пачалі дзьвярыма іх заштурхоўваць у машыну, паведамляе “Радыё Свабода”.
17.01.2008 У Бабруйску затрымана Алена Мядзьведзева
Алену Мядзьведзеву затрымалі ў аддзеле міліцыі Бабруйску каля трох гадзінаў дня. У міліцыю яе запрасіў па тэлефоне нібыта начальнік гэтага аддзелу. Прычыны затрыманьня невядомыя. Алена Мядзьведзева сказала па тэлефоне, што яе вязуць у Менск. Цяпер яе тэлефон не адказвае.
16.01.2008 Юля Сіўцова асуджаная на 15 сутак , на судзе затрыманы трое актывістаў моладзі БНФ
16 студзеня, Менск. Юля Сіўцова, актывістка моладзі БНФ асуджаная на 15 сутак адміністрацыйнага зьняволеньня. Яе судзілі сёньня за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня. Падчас працэсу ў будынку суду былі затрыманыя яшчэ трое актывістаў моладзі БНФ - Франак Вячорка, Антон Каліноўскі і Юрась Станкевіч.
16.01.2008 17 студзеня ў Менску будуць судзіць маладафронтаўцаў
16 студзеня ў Менску, у Дзень беларускае Салідарнасьці, былі затрыманыя сябры Маладога Фронту: Уладзімер Сяргееў, Кацярына Галіцкая, Кацярына Краснова й Людміла Атакулава. Усе затрыманыя пасьля складаньня незаконных адміністратыўных пратаколаў былі адвезеныя ў спецпрыймальнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна.
16.01.2008 У мікрараёне Сухарава затрымалі актывіста Руху “За Свабоду” Карэна Акопава
Ён дастаўлены ў Цэнтральны РУУС, дзе, відавочна, будзе складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
16.01.2008 У Магілёве затрыманы Яўген Бойка
На адной з цэнтральных вуліц Магілёва супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы моладзевы актывіст Яўген Бойка і дастаўлены ў Ленінскі РУУС. Прычынай затрыманьня стаў распаўсюд спецвыпуску незалежнага выданьня, прысьвечанага прадпрымальнікам.
16.01.2008 Моладзевую актывістку Юлю Сіўцову будуць судзіць за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў
Улады працягваюць перасьлед удзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася 10 студзеня ў Менску. Сёньня супрацоўнікамі міліцыі была затрыманая актывістка Моладзі БНФ Юлія Сіўцова. Яна дастаўлена ў Цэнтральны РУУС сталіцы, дзе зараз у дачыненьні яе складаюць пратакол па арт.23.34 КаАП - удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
15.01.2008 Алесь Таўстыка пакараны арыштам на 15 сутак
Актывіст Руху “За Свабодy”, прадпрымальнік Алесь Таўстыка затрыманы сёння каля свайго дома і арыштаваны.
13.01.2008 Пачалося паляваньне на рэгіянальных удзельнікаў мітынгу пратэсту прадпрымальнікаў
Сёньня на рынку ў Віцебску супрацоўнікі міліцыі затрымалі рэгіянальнага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча. Спачатку яго даставілі ў віцебскі Кастрычніцкі РАУС, зараз вязуць у РУУС Маскоўскага раёну Менску.
10.01.2008 Сьпіс затрыманых падчас мітынгу і шэсьця прадпрымальнікаў у Менску 10 студзеня і вынікі судоў над імі (аднаўляецца)
1. Лябедзька Анатоль, Маскоўскі РУУС, пакараны арыштам на 15 сутак. Суддзя Гусакова В. 2. Пашкевіч Міхаіл, Цэнтральны РУУС, складзены пратакол па арт. 17.1 КаАП РБ; 3. Крываў Міхаіл, Цэнтральны РУУС, складзены пратакол па арт. 17.1 КаАП РБ; 4. Сьцепаненка Аляксандр, Маскоўскі РУУС, складзены пратакол па арт. 17.1 КаАП РБ;










