Навіны на тэму: затрыманьні
07.03.2008 Пасля прэс-канферэнцыі на офіcе АГП з'явіліся амапаўцы
Толькі што офіс АГП, дзе праводзілася прэс-канферэнцыя па падзеях і мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня, заблакавалі амапаўцы. Сярод прысутных у памяшканьні знаходзіліся і тыя, каго выклікалі позвамі да следчых па крымінальнай справе, распачатай адносна мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня ў сталіцы. Як паведаміў Алесь Стральцоў, ён і Алесь Бондар, патэлефанавалі следчым і дамовіліся з'явіцца на допыт сёньня.
05.03.2008 Міліцыя незаконна адксерыла партыйныя дакументы
Як ужо паведамлялася раней, 4 сакавіка каля Шчучына супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы аўтамабіль праваабаронцы і грамадзкага дзеяча Віктара Сазонава, разам з якім з Менску ў Гародню таксама вярталіся рэгіянальны актывіст Партыі БНФ Сяргей Мальчык і старшыня рэгіянальнага аддзяленьня АГП Юры Істомін. Па словах міліцыянтаў, яны нібыта шукалі фальшывыя грошы. Пасьля першаснага дагляду на трасе, усе былі дастаўленыя ў Шчучынскі РАУС, дзе правялі больш за тры гадзіны.
05.03.2008 Адміністратыўная справа Барыса Хамайды і Алены Залескай адпраўленая на дапрацоўку
4 сакавіка ў Віцебску адбылося судовае паседжаньне па адміністратыўнай справе мясцовых актывістаў, якія былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі 25 лютага падчас правядзеньня жалобнай акцыі памяці ў сувязі са сьмерцю Ірыны Казулінай. Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Ала Бардзюкова адправіла пратаколы, складзеныя на Алену Залескую і Барыса Хамайду, на дапрацоўку.
04.03.2008 Каля Гародні затрыманыя Віктар Сазонаў, Сяргей Мальчык і Юры Істомін
Супрацоўнікі міліцыі спынілі дэмакратычных актывістаў на шашы, калі яны на машыне Віктара Сазонава вярталіся з Менску ў Гародню. Падставай для затрыманьня па словах міліцыянтаў паслужыла інфармацыя аб фальшывай валюце, якую яны намераны шукаць ў партыйных лідэраў Гарадзеншчыны. Першы раз машыну агледзелі на адразу дарозе, пасьля чаго ўсіх даставілі ў Шчучынскі райаддзел міліцыі.
04.03.2008 Моладзевая камісія БСДП часова прыпыняе сваю дзейнасць
Моладзевая камісія БСДП часова прыпыняе сваю дзейнасць у сувязі з адбыўшымся ўчора ўвечары інцэдэнтам, калі актывіст Аляксей Марозаў быў затрыманы пад пагрозай прымянення табельнай зброі. Чалавек са скруткам тканіны ў руках, рухаючыся ў супрацьлеглым ад супрацоўнікаў міліцыі накірунку не ўяўляў сабой небяспекі! Небяспеку ўяўляюць агрэсіўныя і неадэкватныя супрацоўнікі міліцыі, якія "падтрымліваюць" законны парадак... не ведаючы закону і парушаючы яго. Дагэтуль не атрымліваецца высветліць у адмысловых структурах далейшы лёс затрыманага.
03.03.2008 Аляксея Марозава будуць судзіць за салідарнасьць з палітвязьням
2 сакавіка ў 19 гадзінаў каля дому, дзе жыў палітзьняволены Аляксандр Казулін, на вуліцы Старажоўскай пры вывешваньні расьцяжкі з патрабаваньнем вызваліць апазіцыйнага палітыка супрацоўікі міліцыі затрымалі Аляксея Марозава, удзельніка акцыі салідарнасьці, якую праводзіла маладзёвая камісія БСДП (Грамада). Міліцыянты са словамі "Стой, сука, страляць будзем!" дагналі хлопца і да гэтага часу не было вядома дзе ён.
03.03.2008 У Салігорску затрымалі ўдзельнікаў мітынгу
2 сакавіка ў Салігорску на цэнтральную плошчу гораду вышлі каля 300 чалавек для ўдзелу ў сацыяльным мітынгу ў абарону сацыяльных гарантый. Тым ня мітынг, што быў зладжаны мясцовымі грамадзкімі актывістамі, быў жорстка разагнаны міліцыянтамі. Дапамогу ім аказваў адмыслова запрошаны на мерапрыемства менскі спэцназ.
01.03.2008 "Свабоду" канфіскавалі
У актывіста асіповіцкай філіі Маладога Фронту Арцёма Дубскага канфіскавана каля 2 тысяч незалежных газэтных выданьняў “Свабода”.
01.03.2008 Мілінкевіч у Брэсце: шэсць затрыманняў за два дні
29 лютага адбылася сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Брэста, на якой прысутнічала каля 200 чалавек. Перад сустрэчай аўтамабіль палітыка затрымлівалі чатыры разы, пасля сустрэчы спрабавалі дапытаць нібыта за правядзенне несанкцыянаванай акцыі. На сустрэчу з жыхарамі ў Кобрыне Аляксандру Мілінкевічу давялося ісці пешшу. Пасля сустрэчы – новае затрыманне. з
25.02.2008 У Баранавічах затрыманы Яраслаў Грышчэня
Як толькі што стала вядома ПЦ "Вясна", міліцыянты затрымалі баранавіцкага моладзевага актывіста на вуліцы і павезьлі ў РАУС складаць пратакол за дробнае хуліганства - нібыта хлопец брыдкасловіў.
25.02.2008 У Віцебску затрыманыя Барыс Хамайда і Алена Залеская
Актывістка віцебскай арганізацыі АГП Алена Залеская і вядомы распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда выйшлі сёньня ў цэнтар гораду, на плошчу Леніна, дзе каля так званага Сіняга дому запалілі сьвечку на знак жалобы з заўчасна пайшоўшай з жыцьця Ірынай Казулінай і распаўсюджвалі ўлёткі аб сьмерці жонкі палітвязьня. Праз некалькі хвілінаў яны былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі Чыгуначнага РУУС і дастаўленыя ў пастарунак для складаньня пратаколаў.
18.02.2008 Аляксандра Мілінкевіча адпусцілі
Лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч разам з паплечнікамі Аляксеем Кавальцом і Алесем Лагвінцом вызваленыя з ГУУС Мінгарвыканкама.
18.02.2008 Міліцыянты канфіскавалі “Навіны Сухарава”
17 лютага міліцыянты затрымалі актывіста Руху “За Свабоду”Алеся Гнятулю, які раскідваў па паштовых скрынях у адным з дамоў у Мінску газету “Навіны Сухарава”.
14.02.2008 Пэрформанс у Салігорску скончыўся затрыманьнямі
Затрыманыя пяцёра моладзевых актывістаў, якія віншавалі мінакоў з Днём закаханых: Івана Шыла, Хрысьціна Самойлава, Андрусь Тычына, Рыгор Астапня і Глеб Сноркін. Маладыя людзі замацавалі на сцэне ля Салігоскага выканкаму расьцяжку з надпісам "Мы любім Беларусь". У вобразах анёлаў і закаханага сэрца віншавалі мінакоў.
13.02.2008 У Гомелі аштрафаваныя Уладзімір Шумілін і Андрэй Аляшкевіч
Міліцыянты затрымалі моладзевых актывістаў напярэдадні ў цэнтры гораду, калі тыя раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра сустрэчу жыхароў горада з лідэрам руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам, дазвол на якую мясцовыя ўлады не далі. У пастарунку ў іх канфіскавалі каля тысячы ўлетак і склалі адміністратыўныя пратаколы па арт. 23.34 КаАП - парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня массавага мерапрыемства.










