Навіны на тэму: затрыманьні

За пікет каля расейскай амбасады затрыманыя дзьве дзяўчыны

02.04.2008 За пікет каля расейскай амбасады затрыманыя дзьве дзяўчыны

2 красавіка моладзевыя актывісты (у асноўным – прадстаўнікі руху "Джынс за свабоду") паспрабавалі правесьці пікет ля сьценаў расейскага дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Менску. Пікет быў прымеркаваны да Дня г.зв. яднаньня народаў Расеі і Беларусі.

01.04.2008 Затрыманы Павал Севярынец

Толькі што пры ўваходзе ў метро чатырмя цывільнымі асобамі быў затрыманы палітык Павал Севярынец. Ён вяртаўся з суду Цэнтральнага раёну, дзе слухалася справа Андрэя Кіма. Севярынца спехам укінулі ў міліцэйскі УАЗік і павезлі ў невядомым накірунку

28.03.2008 Жыткавічы: міліцыя затрымала Аляксандра Бандзюка

Сёньня раніцай у Жыткавічах мясцовыя міліцыянты затрымалі актывіста моладзевай арганізацыі “Грамадзянскі форум”Аляксандра Бандзюка. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў грамадзкі актывіст з Гомелю Пётр Кузьняцоў.

27.03.2008 У Віцебску затрыманы праваабаронца Павел Левінаў

Сябра БХК Павел Левінаў прэвентыўна затрыманы каля дому, дзе жыве незалежны журналіст Вадзім Баршчэўскі, у кватэры якога супрацоўнікі КДБ праводзілі ператрус. Міліцыянты абвінавацілі праваабаронцу ў дробных хуліганстве - брыдкаслоўі і даставілі ў Кастрычніцкі РАУС Віцебску.

Пасьля правядзеньня ператрусу затрыманы бабруйскі журналіст Андрэй Шобін (Дадаліся фота)

27.03.2008 Пасьля правядзеньня ператрусу затрыманы бабруйскі журналіст Андрэй Шобін (Дадаліся фота)

У кватэры бабруйскага журналіста Андрэя Шобіна супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у сувязі з узбуджанай менскай пракуратурай крымінальнай справай па арт. 367 КК РБ - "Паклёп ў дачыненьні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". У выніку канфіскаваная ўся кампутарная тэхніка і ўсе носьбіты інфармацыі, уключаючы дыскеты і відэакасеты, складзены пратакол выняцьця. Па зьвестках бабруйскіх праваабаронцаў, самога журналіста затрымалі і дастаўляюць на допыт у якасьці сьведкі.

27.03.2008 Спіс затрыманых журналістаў пад час ператрусаў незалежных СМІ

Гарэцкі Барыс 1.Коцкая Юля 2.Кручкоў Сяргей (сябра ТБМ) 3.Янчук Міхась. 4.Сцяпанава Алена (Віцебск) 5.Янусік Аляксандр (БелаПАН)

27.03.2008 У Менску затрыманая Юля Коцкая

У Менску затрыманая журналістка з Гародні Юля Коцкая. Раней яна супрацоўнічала з гарадзенскай “Пагоняй”, дзе ў гэтыя хвіліны адбываецца ператрус. Супрацоўнікі КДБ вязуць журналістку на допыт.

27.03.2008 Спецслужбы прэсуюць журналістаў па ўсёй Беларусі

Заблакаваны офіс “Еўрапейскага радыё для Беларусі”. Сайт не аднаўляецца. Зараз ідзе ператрус на кватэры, дзе жыве супрацоўнік "Радыё Рацыя"

Пра гэта "НН" паведаміў супрацоўнік рэдакцыі. Як паведаміў супрацоўнік рэдакцыі, недзе ў 8.30 да менскага офісу радыё, якія здымаюць кватэру, прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Яны стаяць на лесьвічнай пляцоўкі ля дзьвярэй офісу і затрымліваюць усіх, хто ідзе да дзьвярэй. Затрыманы Барыс Гарэцкі. Быў затрыманы журналіст "БелаПАН", які паехаў на месца высьвятляць падзеі, Аляксандар Янусік. Таксама, як паведамляе БАЖ, супрацоўнікі спэцслужбаў прыйшлі ў кватэру гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца. Паводле папярэдніх зьвестак, падобная ж сітуацыя ў Берасьці, Віцебску, і Горадні, дзе прадстаўнікі спецслужбаў таксама спрабуюць трапіць у прыватныя памяшканні мясцовых журналістаў. На кватэры бярозаўскай журналісткі Шчапёткінай, якая супрацоўнічала з РР адбываецца ператрус. Ёй паказалі ордэр выпісаны ў Менску. Абвінавачваюць у клевеце на прэзыдэнта.

Затрыманы Барыс Гарэцкі

27.03.2008 Затрыманы Барыс Гарэцкі

Сёньня зраніцы каля офіса “Радыё Рацыя” быў затрыманы журналіст Барыс Гарэцкі. Зараз ягоны сотавы тэлефон адключаны. Пра гэта паведамляе Радыё “Свабода”. Нагадаем, што ў 8-30 супрацоўнікі спэцслужбаў зрабілі засаду каля офісу радыё і затрымлівалі ўсіх, хто ішоў у яго кірунку ў пад'езьдзе. Як паведамляюць незалежныя СМІ, зараз на офісе кэдэбоўцы праводзяць ператрус.

26.03.2008 У Дзень Волі ў Магілёве была затрыманая журналістка Ганна Ільіна

Дзве гадзіны 25 сакавіка правяла ў міліцэйскім пастарунку рэдактарка недзяржаўнай маланакладнай газеты «Магілёўскі Час» Ганна Ільіна.

26.03.2008 У суд Першамайскага раёну Менску прывезьлі затрыманых

Як стала вядома ПЦ "Вясна", на дадзены момант у суд Партызанскага раёну дастаўленыя:

26.03.2008 Галоўныя міліцыянер Менска падсумоўвае Дзень Волі

Па інфармацыі начальніка Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама Анатоля Куляшова “падчас разгону акцыі ў Дзень Волі міліцыя затрымала 88 чалавек. 13 непаўналетніх грамадзян былі перададзеныя бацькам, 2 адпушчаныя без складання пратаколаў. У дачыненні астатніх былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях - парушэнне парадку арганізацыі і правядзенні масавых мерапрыемстваў. Сёння яны будуць дастаўленыя ў раённыя суды.

"Пацярпелі два супрацоўнікі міліцыі. Абодва знаходзяцца ў лякарні. У аднаго з іх пашкоджанае калена", - распавёў Анатоль Куляшоў для БЕЛТА.

26.03.2008 Затрыманне ў Магілёве

Дзве гадзіны 25 сакавіка правяла ў міліцэйскім пастарунку рэдактарка недзяржаўнай маланакладнай газеты «Магілёўскі Час» Ганна Ільіна. Як паведаміла службе маніторынгу БАЖ сама журналістка, яе затрымалі ў цэнтры Магілёва, калі яна раздавала мінакам спецыяльны выпуск свайго выдання да 90-х угодкаў БНР.

25.03.2008 З Савецкага РУУС пачалі выпускаць непаўнагадовых

Як стала вядома ПЦ "Вясна", з Савецкага РУУС пачалі выпускаць непаўнагадовых. У астатніх перапісалі і забралі асабістыя рэчы, шнуркі і адвозяць на Акрэсьціна.

25.03.2008 У Баранавічах затрыманыя каля 20 удзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі

На шляху да ўскладаньня кветак да Крыжа Пакут у Баранавічах на знак сьвяткаваньня Дня Волі была затрыманая група мясцовых прадстаўнікоў грамадзкасьці ў складзе 14 чалавек. Усе былі дастаўленыя ў баранавіцкі ГАУС для высьвятленьня і дачы тлумачэньняў. Праз нейкі час двух інвалідаў і двух непаўнагадовых адпусьцілі, а 10 чалавек пакінулі ў ІЧУ да заўтрашняга складаньня пратаколаў і суду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства