Навіны на тэму: затрыманьні
25.04.2008 Затрыманы Андрэй Любянчук
Як паведаміў берасьцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін, сёньня каля пятнаццаці гадзін трыццаці хвілін быў затрыманы грамадскі актывіст Андрэй Любянчук.
25.04.2008 У Магілёве затрыманы чарнобылец Мікалай Расюк
Сёньня ў Магілёве быў затрыманы перасяленец з Чарнобыльскай зоны актывіст сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада Мікалай Расюк, які зьбіраўся выступаць на афіцыйным чарнобыльскім мітынгу.
25.04.2008 Падчас затрымання накладу «Віцебскага кур’ера» ў Шчукіна здарыўся сардэчны прыступ
24 красавіка прыкладна а 20-й гадзіне на ўскрайку Віцебска міліцыянты затрымалі тыраж газеты “Віцебскі кур’ер М”.
25.04.2008 Мілінкевіч: “Трэба займацца палітыкай не дзеля саміх сябе”
30 cустрэчаў у 23 гарадах Беларусі, мноства затрыманняў, праколатыя колы, пытанні пра інфляцыю, льготы і карупцыю, пераадолены страх людзей, прафілактычныя гутаркі з міліцыяй – такі вынік паездак, што правёў на працягу трох месяцаў лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.
25.04.2008 У Гомелі затрыманы Сяргей Трыфанаў
Дэмакратычны актывіст знаходзіўся ў камандыроўцы, з прычыны чаго не мог прысутнічаць на судзе па заведзенай на яго адміністратыўнай спрвае. Як толькі ён вярнуўся, яго затрымалі міліцыянты і даставілі ў пастарунак.
23.04.2008 Сіўчыка затрымалі і павезьлі ў Старыя Дарогі
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Вячаслава Сіўчыка каля Маскоўскага раённага суду Менску. Яго пасадзілі ў аўтамабіль і ў суправаджэньне яшчэ трох аўтамабіляў павезьлі ў Старыя Дарогі. На Сіўчыка складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемствы.
21.04.2008 Сустрэча Мілінкевіча з гарадзенцамі сарваная
Аляксандра Мілінкевіча і трох ягоных супрацоўнікаў дзьве гадзіны дапытвалі ў Гарадзенскім РАУС.
18.04.2008 У Віцебску затрымалі трох непаўнагадовых актывістак Моладзі БНФ
16 красавіка на галоўнай плошчы Віцебска былі затрыманыя тры актывісткі Моладзі БНФ - Юля Міхайлава, сёстры Хрысьціна і Віка Чыж. Дзяўчат затрымалі супрацоўнікі міліцыі, калі тыя бралі ўдзел у акцыі салідарнасьці, што адбываецца 16 чысла кожнага месяца.
17.04.2008 Сяргея Абразоўскага зноў будуць судзіць
Супраць грамадзкага актывіста з пасёлку Дружны Сяргея Абразоўскага 28 красавіка распачынаецца новы судовы працэс.
17.04.2008 Актывісты адпушчаныя, улёткі канфіскаваныя
Актывісты руху “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Канстанцін Жукоўскі і Святаслаў Шапавалаў сёньня былі затрыманыя ў г. Ветка Гомельскай вобласьці за распаўсюд інфармацыйных улётак.
15.04.2008 Пракуратура адмовілася заводзіць справу супраць віцебскіх міліцыянтаў
Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў зьвярнуўся ў пракуратуру Першамайскага раёну, каб ініцыяваць крымінальную справу супраць віцебскіх міліцыянтаў за непраўдзівыя сьведчаньні. Але пракуратура адмовіла праваабаронцу, які трапіў пад суд па абвінавачаньнях, выкладзеных у міліцэйскіх пратаколах.
14.04.2008 Затрыманых польскіх грамадзян, Анжаліку Борыс і Ігара Банцара адпусьцілі
13 красавіка памежнікамі Гродзенскага атрада ў Воранаўскім раёне ў вёсцы Радунь прыкладна ў 10 км ад беларуска-польскай мяжы былі затрыманыя нефармальны лідэр грамадскага аб'яднання "Саюз палякаў у Беларусі" Анжаліка Борыс, карэспандэнт часопіса "Magazyn Polski" Ігар Банцэр і восем польскіх грамадзян.
14.04.2008 У Лідзе затрыманы мікрааўтобус, які ехаў на адкрыцьцё мастацкай выставы ў Горадню
Супрацоўнікі лідзкай міліцыі 13 красавіка спынілі на шашы мікрааўтобус, які накіроўваўся ў Горадню. У аўтобусе ехалі музыкант Андрэй Плясанаў, рэжысэр Валер Мазынскі, прэс-сакратар АГП Кацярына Ткачэнка, маладыя барды Павал Кузіч і Зьміцер Казлоў, сябра Сойму Партыі БНФ Франак Вячорка.
08.04.2008 Затрыманьні ў Полацку пасьля суда
На выездзе з Полацку на ўласнай машыне былі затрыманыя супрацоўнікамі ДАІ моладзевыя актывісты, сябры Маладога Фронту і БХД, Людвіся Атакулава, Валеры Мацкевіч, Аляксей Шэйн, Дзяніс Садоўскі, Павал Сітнік. Пры затрыманьні супрацоўнікі ДАІ спаслаліся на тое, што старшыня Полацкага ГУУС мае пэўныя пытаньні да затрыманых.
08.04.2008 Затрыманы Аляксей Янушэўскі
Міліцыянты схапілі хлопца каля будынку суда, дзе праходзіць працэс над Кацярынай Салаўёвай і павезлі ў пастарунак для складання пратакола. Яго вінавацяць ў арганізацыі несанкцыянаванага пікету каля Полацкага гарадскога суда. Каля 15 паплечнікаў Кацярыны Салаўёвай, пасля таго як іх не ўпусцілі ў залю суда, сталі каля вокнаў будынка і пачалі скандаваць “Свабоду Кацярыне!”. Да іх адразу падбеглі мясцовыя міліцыянты і пачалі сілай разганяць.










