Навіны на тэму: затрыманьні

Спецслужбы ізноў “трасуць” маладафронтаўцаў

22.05.2008 Спецслужбы ізноў “трасуць” маладафронтаўцаў

Маладафронтаўцаў Дзяніса Карнова і Вадзіма Ханяўку, якія знаходзіліся на прыватнай кватэры падчас ператрусу адвезьлі ў Маскоўскі РАЎС для высьвятленьня асобаў. Вядомы імёны двух міліцыянтаў, якія рабілі ператрус: Трубіш Алег Зяновіч – міліцыянт з Маскоўскага РАЎСу, Кавалей Сяргей Васільевіч – участковы. Таксама ў кватэры прысутнічалі людзі ў цывільным.

19.05.2008 У Баранавічах пакараны штрафам маладафронтавец Арцём Ластавецкі

У ноч на 17 траўня ў Баранавічах быў затрыманы актывіст мясцовай філіі Маладога Фронту Арцём Ластавецкі.

19.05.2008 АМАП разагнаў акцыю салідарнасьці ў Салігорску

У Салігорску ў Дзень Салідарнасьці моладзевыя актывісты выйшлі на галоўную плошчу горада, каб выказаць падтрымку зьняволеным Андрэю Кіму, Сяргею Парсюкевічу і Аляксандру Казуліну. Падчас разгону было затрымана 5 чалавек, сярод якіх апынуліся адзін зь лідэраў Салігорскага Маладога Фронту Іван Шыла з бацькамі, актывіст прадпрымальніцкага руху Аляксандр Цацура зь зяцем.

14.05.2008 Затрыманні моладзевых актывістаў у Полацку

14 траўня ў 19.30 у цэнтры Полацку адбылася акцыя ў падтрымку палітзняволенных. Сябры “Маладога фронту” і БХД трымалі ў руках расцяжку з заклікам “Свабоду палітвязням”. Праз некалькі хвілін пікетоўцы былі затрыманы. Сярод іх – Алесь Круткін, Мікалай Дземідзенка, Сяргей Каралёнак, Зміцер Сакалоў, Сяргей Глінскі, Міхась (прозвішча невядомае). На дадзены час яны знаходзяцца ў пастарунку.

03.05.2008 Папярэджаньні непаўналетнім віцебскім актывісткам

Камісія па справах непаўналетніх Першамайскага райвыканкаму абвясьціла папярэджаньне 17-гадовым вучаніцам сярэдняй школы №38 Крысьціне і Вікторыі Чыж, якія 16 красавіка былі затрыманыя падчас акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.

02.05.2008 Прэвентыўнае затрыманне

У Магілёве падчас афіцыйнага дзяржаўнага мітынга прысвечанага Дню працы быў затрыманы рабочы-будаўнік, сябра БСДП (Грамады) Мікола Расюк.

02.05.2008 Генадзь БАРБАРЫЧ: “У пастарунку я заступіўся за цяжарную жанчыну”

Учора у РАУСе Першамайскага раёна Мінска апынуўся журналіст газеты “Белорусы і рынок” Генадзь Барбарыч.

02.05.2008 1 мая – у Першамайскім РУУС

1 траўня на афіцыйным сьвяточным мерапрыемстве ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі міліцыя затрымала шэраг моладзевых актывістаў.

30.04.2008 Дзе працаваць і як пісаць, я буду вырашаць сам

Журналіст "Народнай волі" даведаўся на ўласным вопыце, што трэба зрабіць для таго, каб апынуцца ў міліцыі

Алеся Пушкіна будуць судзіць за пэрформанс да Дня Волі

30.04.2008 Алеся Пушкіна будуць судзіць за пэрформанс да Дня Волі

Суд над вядомым мастаком Алесем Пушкіным адбудзецца 3 траўня аб 11-й гадзіне. Мастака судзяць за пэрформанс, наладжаны ім сёлета да Дня Волі.

28.04.2008 Актывіста Любенчука вызвалілі ў залі суду

Сёньня ў Берасьці разглядалі судовую справу актывіста дэмакратычнага руху 22‑гадовага Андрэя Любенчука. Яго затрымалі напярэдадні Чарнобыльскага шляху.

28.04.2008 Як адзначалі гадавіну Чарнобыля ў рэгіёнах

Аднаго з заяўнікаў “Чарнобыльскага шляху-2008” у Менску, старшыню грамадзкай арганізацыі “Саюз Чарнобыль-Беларусь” Аляксандра Валчаніна раніцай 26 красавіка затрымалі міліцыянты ў Жодзіне. Сп. Валчанін тлумачыць прычыну:

28.04.2008 Аляксандра Валчаніна не пускалі на "Чарнобыльскі шлях"

Старшыня грамадзкага аб'яднаньня "Саюз Чарнобыль-Беларусь" (Кіеў), кіраўнік чарнобыльскай камісіі АГП быў затрыманы раніцай 26 красавіка ў Жодзіне, калі зьбіраўся ехаць у Менск на акцыю апазіцыі "Чарнобыльскі шлях". У Жодзінскім ГАУС яму прапанавалі падпісаць паперы з папярэджаньнем аб крымінальнай адказнасьці. Праз 3 гадзіны актывіста адпусьцілі.

28.04.2008 Затрыманьні маладафронтаўцаў у Салігорску

Увечары 25 красавіка ў Салігорску былі затрыманы актывісты мясцовай філіі "Маладога Фронту" Іван Шыла, Хрысьціна Самойлава, Глеб Сноркін і Аляксей Валабуеў.

28.04.2008 У Віцебску судзяць актывіста Сяргея Каваленку

Віцебскі апазіцыянер Сяргей Каваленка быў затрыманы 26 красавіка і зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня. У Чыгуначным РАУС горада на актывіста склалі пратакол аб незаконным пікетаваньні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства