Навіны на тэму: затрыманьні

30.06.2008 Асуджанаму па “справе 14” пагражае турма

28 чэрвеня міліцыя затрымала Міхала Пашкевіча, раней асуджанага да “хатняй хіміі” па “справе 14”. На яго быў складзены пратакол за нібыта адмістрацыйнае правапарушэньне. Калі суд прызнае яго вінаватым у хуліганстве, ён можа патрапіць у турму. Як паведаміў “Свабодзе” лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, сёньня ўвечары быў затрыманы палітвязень Міхал Пашкевіч, які быў пакараны ўвесну па “справе 14”.

20.06.2008 Прафсаюзнага актывіста затрымалі за распаўсюд газет

У Гародні супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Уладзіміра Таболу, які распаўсюджваў газэты “Гродзенская салідарнасць” і “Свабода” каля прахадной завода аўтамабільных агрэгатаў. Міліцыянтаў выклікалі супрацоўнікі аховы завода, якія спрабавалі перашкодзіць Уладзіміру Таболе. Актывіст патлумачыў ім, што яго дзеянні не парушаюць заканадаўства, а газета не ўтрымлівае матэрыялаў, накіраваных супраць дзяржавы.

17.06.2008 Затрыманьні ў Берасьці

Вечарам 16 чэрвеня ў Берасці адбылася традыцыйная акцыя Салідарнасці. Яна праходзіла ў цэнтры горада, на перакрыжаваньні праспектаў Машэрава і Касманаўтаў. Удзельнікі, пераважна актывісты “Бунту”, стаялі ў ланцугу і трымалі ў руках партрэты палітвязняў.

13.06.2008 Полацак: схапілі яшчэ аднаго маладафронтаўца

Полацкага актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Дзяніса Хаберава сёньня даставілі ў міліцыю. На хлопца складаюць пратакол за паўторны ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

13.06.2008 маладафронтавец Яраслаў Грышчэня аштрафаваны

11 чэрвеня а 4 гадзіне раніцы ў Баранавічах падчас распаўсюду ўлётак "Свабоду Кіму" быў затрыманы мясцовы лідэр "Маладога Фронту" Яраслаў Грышчэня. У пастарунку міліцыянты склалі адміністратыўны пратакол па арт. 23.5 КаАП - "Абраза службовай асобы пры выкананьні ім абавязкаў".

12.06.2008 Затрыманы Аляксандар Атрошчанкаў

Супрацоўнікі КДБ арыштавалі грамадзкага актывіста Аляксандра Атрошчанкава. Па зьвестках ягонай жонкі Дар'і, яго выклікалі ў КДБ па факту канфіскацыі ў Атрошчанкавых летась аргтэхнікі.

У Полацку затрыманыя актывісты "Маладога Фронту"

12.06.2008 У Полацку затрыманыя актывісты "Маладога Фронту"

11 чэрвеня ў Полацку супрацоўнікі міліцыі затрымалі і даставілі ў мясцовы РАУС пяцёх актывістаў Маладога Фронту: Кацярыну Салаўёву, Алеся Круткіна, Мікалая Дземідзенку, Сяржука Каралёнка, Алеся Хаберава. Маладафронтаўцы разгарнулі расьцяжку "STOP-ДЫКТАТУРА" насупраць Полацкага выканкаму.

06.06.2008 Франка Вячорку пад канвоем адвезьлі ў ваенкамат

Франак Вячорка паведаміў “Свабодзе”, што яго затрымалі міліцыянты, як толькі ён выйшаў з пад'езду свайго дома. Яны ўручылі яму позву ў ваенкамат і на відэакамэру здымалі, як Франак падпісвае дакумэнт.

06.06.2008 Ворша: канфіскавалі ўлёткі пра “прамую лінію” з актывістамі

Каля аршанскага аўтавакзала міліцыянты забралі ў вядомага актывіста з пасёлка Коханава Мікалая Петрушэнкі 264 паасобнікі ўлётак.

03.06.2008 Вячаслаў Сіўчык зноў затрыманы

3 чэрвеня падчас правядзеньня жалобнай акцыі ў Курапатах, каля Крыжа пакутаў, быў затрыманы старшыня мемарыяльнай секцыі Вячаслаў Сіўчык. Гэта здарылася пасьля таго, як міліцыянтам не ўдалося затрымаць Юрася Беленькага. Затрыманьнем кіраваў намесьнік начальніка РАУС Менскага раёну Міхаіл Грыб, Вячаслаў Сіўчык дастаўлены ў пастарунак, у чым яго абвінавачваюць пакуль невядома.

02.06.2008 Штрафы маладафронтаўцам Салаўёвай і Круткіну прызнаныя супрацьзаконнымі

Як даведалася кіраўніца Полацкай філіі Маладога Фронту Кацярына Салаўёва, ёй і моладзеваму актывісту Алесю Круткіну ня прыйдзецца аплочваць штрафы ў 30 базавых велічынь, якімі іх пакаралі 20 траўня ў Вушачах за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных.

30.05.2008 Чыгіра вызвалілі ў залі суда

З-за няправільна аформленых дакументаў і істотных неадпаведнасцяў у паказаннях міліцыянтаў суддзя Натальля Чарапуха вярнула справу на дапрацоўку.

30.05.2008 Алесь Чыгір: “Білі прафэсійна. Расьцягвалі шыю. Рабілі “ластаўку”

Сёньня а 12 гадзіне пачаўся суд над Алесем Чыгіром. Чыгір вызвалены з-пад варты. Судзьдзя Натальля Чарапуха накіравала справу на далейшае дасьледаваньне. Натальля Чарапуха судзіла палітыка 1 верасьня 2006 году, калі ён прыкуў сябе да агароджы перад будынкам Бабруйскага гарвыканкаму на знак пратэсту супраць свайго звальненьня са школы. Карэспандэнту “Свабоды” ўдалося пагутарыць па тэлефоне з Алесем Чыгіром. Яго затрымалі сёньня ноччу й вінавацяць у дробным хуліганстве ды непадпарадкаваньні міліцыі.

30.05.2008 Ні за што, ні пра што…

Актывіст руху Алесь Чыгір “За Свабоду” ўчора ўвечары быў затрыманы і з ужываннем сілы дастаўлены ў РАУС Ленінскага раёна Бабруйска.

30.05.2008 Яшчэ адзін апазыцыянэр быў затрыманы ля пасольства ЗША

Дзякуючы вечароваму выпуску «Панарамы» на БТ стала вядома, што ўчора ў Менску ля амэрыканскага пасольства затрымалі двух актывістаў апазыцыі з грашыма.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства