Навіны на тэму: затрыманьні

11.07.2008 10 ліпеня затрыманы актывіст Сяргей Высоцкі

Учора ў кватэры лідэра незарэгістраванай Беларускай Партыі Свабоды Сяргея Высоцкага ў межах правядзеньня сьледзтва па крымінальнай справе аб выбуху ў Менску супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Нягледзячы на тое, што нічога падозранага знойдзена не было, сам ён быў затрыманы першапачаткова на 3 сутак.

11.07.2008 Віцебск: Б.Хамайду затрымалі трэці раз за тры дні

Як учора ды заўчора, распаўсюдніка недзяржаўнай прэсы зноў пратрымалі ў Чыгуначным РАУСе каля дзьвюх гадзін. Паводле апазыцыянэра, міліцыянты агледзелі газэты й часопісы, якія ён распаўсюджвае каля так званага “сіняга дому” — дому № 28 па вуліцы Леніна. Забраўшы некалькі асобнікаў газэты “Курьер из Витебска”, спадара Хамайду адпусьцілі — і гэтым разам без складаньня пратаколу.

11.07.2008 Новыя затрыманьні ў сувязі з выбухам 4 ліпеня

Учора ўвечары на кватэры актывіста партыі БНФ Ільлі Богдана прайшоў ператрус, які здзяйснялі супрацоўнікі КДБ. Пасьля ператрусу актывіста затрымалі і даставілі на допыт.

10.07.2008 Арыштаваны Ігар Корсак зьбіраецца абвесьціць галадоўку

Сёньня заканчваецца 3 сутак з моманту затрыманьня Ігара Корсака. Паводле закону, сьледчыя маюць права ўтрымліваць затрыманых без прад’яўленьня абвінавачаньня 72 гадзіны. У выпадку, калі Ігара Корсака не выпусьцяць, ён абяцае распачаць галадоўку.

10.07.2008 Міраславу Лазоўскаму працягнулі тэрмін ўтрыманьня пад вартай

Затрыманаму ў рамках расьсьледаваньня справы пра выбух 4 ліпеня ў Менску Міраславу Лазоўскаму, працягнуты тэрмін утрыманьня пад вартай без вынясеньня абвінавачваньня да 10 сутак. Пра гэта праваабаронцам паведаміла жонка затрыманага Ніна Шыдлоўская.

10.07.2008 Затрыманы Антон Койпіш

Пасьля правядзеньня ператрусу на кватэры 20-гадовага моладзевага актывіста, асуджанага па крымінальнай справе за ўдзел у студзеньскай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, прадстаўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі сістэмны блок кампутара, самога Антона Койпіша даставілі ў сьледчы аддзел МУС на Сапёраў. Пра гэта паведаміў бацька моладзевага актывіста.

10.07.2008 Па справе аб выбуху ў Менску затрымана 5 чалавек

Многія электронныя сродкі масавай інфармацыі працягваюць паведамляць, што “ў рамках расьсьледаваньня справы пра выбух 4 ліпеня ў Менску затрыманыя 4 былыя актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Белы легіён”: Ігар Корсак, Сяржук Чыслаў, Міраслаў Лазоўскі і Віктар Ляшчынскі.”

10.07.2008 Віртуальнага падрыўніка злавілі за адзін дзень

8 ліпеня на адной з старонак расейскага сайту знаёмстваў была разьмешчаная інфармацыя пра магчымы выбух у Менску. Аўтар допісу не паведаміў, дзе дакладна мае быць выбух. Беларускія праваахоўныя органы супольна з расейскімі калегамі выявілі «жартаўніка», нягледзячы на тое, што ён прыняў захады па хаваньні сваёй асобы. Ім аказаўся жыхар Віцебскай вобласьці.

09.07.2008 У Менску затрыманыя Тацяна Пікун і Віктар Ляшчынскі

Актывістка з Менску Тацяна Пікун знаходзіцца ў Ізалятары часовага затрыманьня на Акрэсціна.

Па папярэдняй інфармацыі, дзяўчыну затрымалі 7 ліпеня ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе, распачатай па факце выбуху ў Менску 4 ліпеня. Аднак дагэтуль дома яна не з’явілася. Падрабязнасьці высвятляюцца.

09.07.2008 Хвалі ад “выбуху”

Магілёўскага актывіста Зміцера Салаўёва сёньня выклікалі па тэлефоне на гутарку ў якасьці сведкі па крымінальнай справе, узбуджанай пасьля выбуху ў Менску 4 ліпеня. Таксама арыштаваны Сяржук Чыслаў.

09.07.2008 У Мінску працягваюцца затрыманні

У сувязі з расследаваннем абставінаў выбуху ў Мінску затрыманыя два актывісты апазіцыі — Міраслаў Лазоўскі і Ігар Корсак. Пра гэта БелаПАН паведаміла жонка Лазоўскага, намеснік старшыні рады грамадскага аб'яднання "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" Ніна Шыдлоўская.

09.07.2008 КДБ падазрае былога апазыцыянэра ў выбуху 4 ліпеня

Супрацоўнікі КДБ затрымалі падазраванага ў злосным хуліганстве падчас канцэрту ўначы з 3 на 4 ліпеня. Гэта 34-гадовы Ігар Корсак. Цешча Ігара Корсака Тацьцяна Цяцёркіна паведаміла Радыё Свабода, што 3 ліпеня яны ўсей сям’ёй былі на лецішчы і займаліся там будаўніцтвам. А 9-й вечара яны вярнуліся ў Менск і знаходзіліся дома.

09.07.2008 У Салігорску міліцыянты збілі маладафронтаўцаў

Учора ў Салігорску былі затрыманыя падчас збору подпісаў за еўраінтэграцыю Беларусі Іван і Ілля Шылы, Хрысціна Самойлава, Андрусь Тычына і Павел Батуеў.

03.07.2008 Прафсаюзнікі супраць гродзенскай міліцыі

Кіраўніцтва Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці патрабуе ад пракуратуры Ленінскага раёна Гродна прыняць адпаведныя захады да супрацоўнікаў міліцыі ў сувязі з незаконнай канфіскацыяй газэты «Гарадзенская салідарнасьць” у сябра арганізацыі Уладзіміра Таболы.

03.07.2008 «Сьвяточныя» затрыманьні маладафронтаўцаў у Магілёве

Прыкладна а 12‑й гадзіне ў цэнтры Магілёву супрацоўнікамі спэцназу былі затрыманыя васьмёра сяброў незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт», паведаміў «НН» журналіст Аляксандар Буракоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства