Навіны на тэму: затрыманьні
28.07.2008 У Вушачах затрымалі за збор подпісаў
Увечары 27 ліпеня мясцовыя міліцыянты затрымалі зьбіральнікаў подпісаў за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты Яраслава Берніковіча.
23.07.2008 На Гарадзеньшчыне КДБэшнікі затрымалі Зміцера Кухлея
Зміцер Кухлей з’яўляецца прэтэндэнтам на кандыдацкі мандат па спісе АДС па Мастоўскай выбарчай акрузе. Сёння ў Шчучыне ён быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ, якія павезлі яго ў невядомым накірунку. Прычыны затрыманьня мастоўскага актывіста пакуль невядомыя.
22.07.2008 Затрыманыя актывісты апазіцыі Цімафей Дранчук і Зміцер Каспяровіч
21 ліпеня на беларуска-літоўскай мяжы былі затрыманыя актывісты апазіцыі Цімафей Дранчук і Зміцер Каспяровіч — каардынатары аргкамітэта аб'яднання ў абарону правоў зняволеных "Над бар'ерам", паведамляе БелаПАН.
22.07.2008 Актывіста затрымалі за майку з надпісам “Жыве Беларусь”
Тры гадзіны ўтрымлівалі ў Ленінскім аддзеле міліцыі непаўналетняга актывіста Стаса Сенакосава. Хлопца затрымаў нарад міліцыі а палове на сямнаццатую. Паводле міліцыянтаў, актывіст нібыта расклейваў маладафронтаўскія налепкі. Сябрам жа падчас канваіраваньня Стас пасьпеў паведаміць, што прычынай яго затрыманьня сталася апранутая на ім майка з надпісам “Жыве Беларусь”.
21.07.2008 У Ашмянах затрыманы Іван Крук
Сябра АГП з Астраўца Іван Крук быў затрыманы ў субботу на аўтадарозе ў Ашмяны, яго даставілі ў Ашмянскі РАУС.
18.07.2008 На волю выйшла Таццяна Пякун, могуць адпусціць былых легіёнаўцаў
Студэнтка біяфаку БДУ Таццяна Пякун учора выйшла на волю з ізалятара на Акрэсціна, дзе знаходзілася на працягу 10 сутак. Яе падазравалі ў датычнасці да выбуху 4 ліпеня ў Мінску.
17.07.2008 На волю выйдуць першыя затрыманыя
Сёньня на волю выйдуць першыя затрыманыя ў якасьці падазраваных у выбуху пад час сьвяточнага канцэрту 4 ліпеня. Сярод іх Віктар Ляшчынскі, Сяржук Чыслаў і яшчэ некалькі чалавек.
17.07.2008 Алесь Бяляцкі: Дакладная лічба затрыманых невядомая
Зьвесткі пра колькасьць затрыманых па справе выбуху 4 ліпеня няпэўныя і грунтуюцца на чутках, кажа сп. Бяляцкі. Нехта з падазраваных пачуў ад ахоўнікаў, што трэба засяляць наступны паверх. А гэта можа азначаць, што паверх, на якім утрымліваюць затрыманых, запоўнены і на ім знаходзяцца некалькі дзясяткаў чалавек. Сваякі падазраваных спрабуюць вылічыць агульную іх колькасьць, сустракаючыся у час перадачаў пад сьценамі турмы. У любым разе, мяркуе праваабаронца, дакладных лічбаў у сытуацыі, калі сьледзтва не агучвае адпаведнай інфармацыі, грамадзтва пакуль ня ведае.
16.07.2008 Затрыманьні на мяжы
На памежным пераходзе Брузгі (беларуска-польская мяжа) сёння затрыманы сябра ГА «БАЖ», старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, а таксама актывіст Таварыста Зміцер Каспяровіч і праваабаронца Цімафей Дранчук.
16.07.2008 У Віцебску зноўку затрымалі Барыса Хамайду
Не пасьпеў вядомы апазіцыянэр пакінуць сцены віцебскага ІЧУ, дзе трое сутак адбываў пакараньне арыштам, як чарговы раз быў затрыманы на сваім традыцыйным “працоўным месцы” ля гэтак званага “сіняга дому”.
14.07.2008 Па справе выбуху 4 ліпеня затрыманы грамадзянін Расіі
Расійскі грамадзянін затрыманы па падазрэнні ў датычнасці да выбуху 4 ліпеня ў Мінску. Гэта - 21-гадовы Уладзімір Бялунін. Ён навучаецца ў адным з мінскіх ВНУ. Бацькі затрыманага сцвярджаюць, што ён моцна хворы, і не можа нават нармальна харчавацца.
14.07.2008 У Менску затрымлівалі “Маладых дэмакратаў”
Зьміцер Кавалгін, кіраўнік Фрунзэнскай раённай арганізацыі АГП, і Віктар Пятроўскі, адзін зь лідэраў арганізацыі "Маладыя дэмакраты", былі затрыманыя ў раёне плошчы Перамогі ў Менску.
14.07.2008 На мяжы затрымалі двух маладафронтаўцаў
У нядзелю ўвечары міліцыя затрымала актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Арцёма Ластавецкага і Пятра Рузава.
14.07.2008 Трое затрыманых у справе аб выбуху – на волі
Увечары ў суботу зь ізалятара КДБ выпусьцілі затрыманых па справе аб выбуху 4 ліпеня Сяргея Высоцкага, Паўла Кур’яновіча і Аляксандра Сергіенку.
11.07.2008 Затрыманы Міхась Пашкевіч заходзіцца ў Цэнтральным РУУСе. З ім яшчэ двое актывістаў.
Некалькі хвілінаў таму ў раёне вуліцы Няміга невядомымі асобамі затрыманы лідэр "Маладых дэмакратаў" Міхась Пашкевіч. Пра гэта паспеў паведаміць сам Міхась, пасьля чаго сувязь з ім абарвалася.










