Навіны на тэму: затрыманьні

27.08.2008 Затрыманы Сяргей Салаш

У Барысаве затрыманы Сяргей Салаш. У дадзены момант актывіст дэмакратычнага руху дае тлумачэньні ў міліцыі.

26.08.2008 У Брэсце былі затрыманы два актывісты апазіцыі

У Брэсце ўвечары 25 жніўня былі затрыманы два актывісты апазіцыі, якія распаўсюджвалі ўлёткі аб байкоце парламенцкіх выбараў. Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, інцыдэнт адбыўся на вуліцы Савецкай, непадалёк ад кінатэатра "Беларусь", дзе сямёра маладых актывістаў апазіцыі раздавалі прахожым улёткі. На некаторых з удзельнікаў акцыі былі майкі з падпісам "Байкот".

19.08.2008 Затрымалі прадстаўнікоў непрызнанага Саюза Палякаў

На беларуска-польскай мяжы затрыманыя прадстаўнікі незарэгістраванага Саюза Палякаў на Беларусі. Як паведаміла Радыё Рацыі Інэс Тодрык: "Ужо на працягу 3-х гадзін мяне разам з кіраўніком гродзенскага адзялення Саюза Палякаў Мячыславам Яскевічам трымаюць на мяжы і мы не можам выехаць у Польшу". За гэты час беларускія мытнікі паўтары гадзіны проста трымалі іх пашпарты нічога не кажучы, а потым пачаўся асабісты дагляд. Апроч гэтага іх прымусілі запоўніць дэкларацыі, хаця гэтага простыя грамадзяце на дадзены момант рабіць не павінны.

18.08.2008 Затрымалі на мяжы

Уночы пры праходжанні памежнага кантролю на чыгуначным вакзале ў Гродне былі затрыманыя сузаснавальніца Руху “За Свабоду” Арына Лісецкая і актывістка Маладога Фронту Хрысціна Марчук. Са шматлікімі парушэннямі быў праведзены мытны агляд рэчаў абодвух дзяўчын, а таксама асабісты дагляд Арыны Лісецкай. Канфіскаваныя налепкі і польская “Gazeta Wyborcza”. Праз дзве гадзіны абедзьвюх актывістак адпусцілі.

18.08.2008 Кіраўнік гродзенскага АГП затрыманы перад здачай подпісаў

Кіраўніка гродзенскага АГП затрымалі ў наваградскім мікрараёне "Паўночны Захад" за некалькі гадзін да сдачы подпісаў у раённую камісію.

15.08.2008 На мяжы затрыманы аўтобус з беларускай моладзю

На літоўскай мяжы беларускія памежнікі затрымалі аўтобус з моладзевымі актывістамі, якія накіроўваліся на міжнародны музычны фэст Be2gether. 20 прадстаўнікоў незарэгістраваных арганізацыяў “Малады фронт”, руху “За Свабоду”, “Вольная моладзь” накіроўваліся ў Літву. Памежнікі высадзілі з аўтобусу Міхася Чарняка. Яны паведамілі, што хлопец з'яўляецца падазраваным у справе выбуху на канцэрце 4 ліпеня. Памежнікі пільна надгледзелі рэчы пасажыраў і аўтобус.

12.08.2008 "Малады фронт" пікетаваў амбасаду Расеі

Некалькі актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" правялі пікет каля амбасады Расеі ў Менску. Яны трымалі расьцяжкі «Адна шостая частка Зямлі – няўжо гэтага мала?» і «Спыніць агрэсію!»

08.08.2008 Затрыманне за раздачу «Народнай волі»

У Брэсце 7 жніўня на пэўны час міліцыя затрымала двух грамадскіх актывістаў, што раздавалі мінакам апошні нумар недзяржаўнай газеты «Народная воля».

08.08.2008 Гомель: вылучэнец апазыцыі пазьбег бойкі, але ня штрафу

У Гомелі на прыпынку грамадзкага транспарту ля заводу вымяральных прыбораў невядомыя асобы спрабавалі завязаць бойку з прэтэндэнтам на дэпутацкі мандат у Цэнтральнай выбарчай акрузе № 33, грамадзкім актывістам Зьмітром Гусаковым.

08.08.2008 На Акрэсьціна - трое маладзёнаў

У ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна знаходзяцца лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” Зьміцер Дашкевіч і ягоны намесьнік Артур Фінькевіч, а таксама актывіст “Эўрапейскай Беларусі” Павал Кур’яновіч.

07.08.2008 Яраслава Берніковіча з жонкаю адвезьлі у райаддзел КДБ

Прэтэндэнт на дэпутацки мандат ад Партыі БНФ і адзінага сьпісу АДС з Глыбокага Яраслаў Берніковіч паведаміў прэс-службе Прартыі БНФ, што зараз яго разам з жонкаю вязуць у раённы аддзел КДБ. Нагадаем, што ініцыятыўная група глыбоцкага актывіста сабрала больш за тысячу подпісаў.

01.08.2008 Арыштаваны адзін з лідэраў Асіповіцкага Маладога Фронту Арцем Дубскі.

Арцем паспеў патэлефанаваць падчас затрыманьня намесьніку старшыні Маладога Фронту Артуру Фінькевічу і паведаміць, што супрацоўнікі міліцыі прыехалі да яго з кайданкамі і вязуць у РАУС. Міліцыянты паведамілі Арцему, што ен затрыманы па падазрэнні ў зьдзяйсненьні злачынства, прадугледжанага артыкулам 216 Крымінальнага кодэксу (“Причинение имущественного ущерба без признаков хищения”) , які прадугледжвае пакараньне ад штрафу да пазбаўленьня волі тэрмінам да трох гадоў.

31.07.2008 СЯРЖУКА ГУМІНСКАГА ЗЬНЯЛІ З ЦЯГНІКА

У сераду, 30 ліпеня, а палове на восьмую вечара супрацоўнікі міліцыі зьнялі з цягніка аднаго зь лідэраў Аршанскага Маладога Фронту Сяржука Гумінскага, які накіроўваўся ў Шклоў да сябра.

30.07.2008 МАЛАДАФРОНТАВЕЦ? ЗНАЧЫЦЦА, ВІНАВАТЫ!

29 ліпеня ў Вушачах затрымалі актывістаў мясцовай суполкі Маладога Фронту Артура Дробата і Насту Залатухіну.

29.07.2008 Скарга на АМАП

Маладыя людзі, затрыманыя падчас правядзеньня летніку пад Барысавам, ды іх бацькі зьбіраюцца падаваць скаргі ў пракуратуру на дзеяньні міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства