Навіны на тэму: затрыманьні
25.09.2008 Новыя затрыманьні ў Менску
У Менску, прыкладна ў 13 гадзін затрыманыя актывісты 'Маладых дэмакратаў' Раман Багдановіч і Аляксандр Сцепаненка. Яны раздавалі мінакам газету 'Глыток паветра' і 'Народную волю'. Як паведаміў іх калега Віталь Стажараў, актывісты дастаўленыя ў аддзел па ахове метрапалітэна на станцыі метро 'Плошча Я. Коласа'. Затрымаў моладзь супрацоўнік міліцыі Мікалай Мудры.
25.09.2008 Бяроза: Затрыманая давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Юрася Губарэвіча
24 верасня супрацоўнамі бярозаўскай міліцыі былі затрыманыя Яўген Пракурат, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Юрася Губарэвіча, разам з Ігарам Салаўём і Сяргеем Марцалевым.
23.09.2008 Ельск: Затрыманы сябра групы апазыцыйнага кандыдата
22 верасня ў Ельску а палове на 22-ю гадзіну міліцыя затрымала чарнобыльскага ліквідатара, інваліда другой групы Васіля Сіліверста. Ён зьяўляецца сябрам ініцыятыўнай групы кандыдата ў дэпутаты ад АГП у Палескай выбарчай акрузе №43 Мікалая Гаўрыленкі.
22.09.2008 Полацак: затрыманьні за распаўсюд газэты «Выбар»
На моладзевых актывістаў Алеся Круткіна з Полацку і Кастуся Іванова зь Віцебску склалі пратаколы ў Полацкім гарадзкім аддзеле міліцыі. ¬ Хлопцы, якіх вінавацяць у распаўсюдзе друкаваных выданьняў, што ня маюць выходных дадзеных, паўтары гадзіны правялі ў пастарунку. Па складаньні пратаколу ім паведамілі, што дашлюць позвы ў суд або на адміністрацыйную камісію.
19.09.2008 Удзельнікаў кампаніі «Байкот» міліцыянты збівалі дубінкамі
Уначы 18 верасня ў Савецкім раёне Менска за расклейку налепак «Байкот!» былі арыштаваныя актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Сцяпан Лаўрэцкі і Вадзім Саколін. Як паведамілі прэс-цэнтру Хартыі’97 самі затрыманыя, пры арышце да іх ужылі фізічную сілу: білі дубінкамі па нагах і спіне. У іх адразу жа забралі мабільныя тэлефоны, не даўшы патэлефанаваць ні бацькам, ні сябрам.
19.09.2008 Затрыманне кандыдата пад час пікету
Учора, 18 верасня, на 103 Масюкоўшчынскай акрузе адбыўся пікет, які Мінгарвыканкам не дазволіў правесці хрысціянскаму дэмакрату, кандыдату ў дэпутаты Садоўскаму Дзянісу. Падчас пікетавання супрацоўнікі міліцыі затрымалі на 40 хвілін усіх удзельнікаў, у тым ліку і самаго кандыдата.
16.09.2008 У Полацку ўчора затрымалі Алеся Круткіна
Увечары 15 верасня ў Полацку быў затрыманы адзін зь лідэраў мясцовай філіі Маладога Фронту Алесь Круткін. Алеся затрымаў ў цэнтры гораду супрацоўнік міліцыі І. Крахотка, які пры даглядзе знайшоў ў рэчах маладафронтаўца газэты, прысьвечаныя фальсыфікацыям падчас парлямэнцкай выбарчай кампаніі.
16.09.2008 Чарговыя затрыманьні ў Салігорску
Чарговае затрыманьне валянцёра незалежнага выданьня "Свабодны Салігорск" адбылося ўвечары 15 кастрычніка. Гэтым разам была затрымана маладафронтаўка Хрысьціна Самойлава, якая ля ўнівэрмага "Салігорск" распаўсюджвала апошні нумар газэты прысьвечаны вызваленьню палітвязньняў і набліжаючымся выбарам у Палату Прадстаўнікоў.
16.09.2008 Зьбілі за бел-чырвона-белы сьцяг
У Гомлі падчас сьвяткаваньня Дня гораду міліцыя схапіла мясцовага актывіста незарэгістраванага “Маладога фронту” Андруся Цянюту зь бел-чырвона-белым сьцягам. Было гэта вечарам 13 верасьня. Андрусь з паплечнікамі ішоў на канцэрт да Лядовага палацу. Міліцыянты выхапілі з натоўпу маладафронтаўца са сьцягам і, зьбіваючы, павалілі на зямлю.
15.09.2008 Першыя перадвыбарчыя суды над актывістамі ў Берасці
На затрыманых у 2 гадзіны ночы на праспекце Рэспублікі берасцейскіх актывістаў Міхася Ільіна і Яўгена Скрабца склалі пратаколы ў парушэньні артыкула 17.1. “дробнае хуліганства” КаАП РБ, нібыта за спраўленьне малой патрэбы на вуліцы. Нагадаем, што ў юнакоў былі знойдзеныя налепкі “Байкот”. Зараз яны чакаюць суда, які мусіць адбыцца ў судзе Маскоўскага раёна Берасця.
10.09.2008 У Брэсце затрымалі Яўгена Сашко
Сёння 10 верасня ў Брэсце на вуліцы Янкі Купалы, пад час разносу лістоў падзякі ад Дзмітрыя Шыманскага, быў затрыманы сябра ініцыятыўнай групы кандыдата Яўген Сашко.
09.09.2008 “Выбуховая” камэра кандыдата ў дэпутаты
Сёньня пасьля запісу выступу на Гомельскім тэлебачаньні быў затрыманы кандыдат у дэпутаты парлямэнту ад АДС у Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе № 38 Кастусь Жукоўскі.
05.09.2008 Горадня: Мечыслава Яскевіча адпусьцілі
Як паведаміў Радыё «Свабода» па тэлефоне Мечыслаў Яскевіч, 4 верасня пасьля затрыманьня ў машыне на вуліцы Кабяка яго даставілі ў Кастрычніцкі РАУС Горадні.
29.08.2008 Новая крымінальная справа супраць “маладафронтаўцаў”?
У актывістаў Салігорскай філіі Маладога Фронту Івана і Ільля Шылаў, Хрысьціны Самойлавай, Андруся Тычыны і Глеба Сноркіна 28 жніўня з санкцыі пракурора прайшлі ператрусы, падчас якіх былі сканфіскаваны матэрыялы і вінчэстэры ад кампутараў.
28.08.2008 Юрыя Алейніка і ягонага бацьку затрымалі на мяжы
На памежным пераходзе «Варшаўскі мост» на беларуска-польскай мяжы ў Ю.Алейніка і ягонага бацькі памежнікі знайшлі раздрукоўкі з сайту «Свабоды» ды іншых беларускіх і расейскіх інфармацыйных рэсурсаў. Найбольшую ўвагу прыцягнулі адказы Аляксандра Казуліна ў часе онлайн-канфэрэнцыі на сайце Lenta.ru










